Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы ехалі з Уладзівастока ў Находку на дзвюх машынах, — Грахоўскі, Кіслік, Гілевіч, Арабей, Тарас, два шафёры i я. Не шэсць, а восем чалавек на аднаго быка. I ўсюды там нас называлі гасцямі першага сакратара крайкома: таварыш Чарнышоў i партызаніў на Беларусі, пад псеўданімам Платон, i працаваў у свой час, i прыняў ён нас па-зямляцку.

У гарадку, куды мы прыехалі, нас, па званку начальства, прынялі ў рэстаране. Падарожжа наша канчалася — пасля Хабараўскага краю, дзе мы вандравалі з літаратурнымі выступленням!, Прыморскі край быў толькі дзеля свабоднай цікавасці, на апошнія рублі. У нас была дарожная камуна, грошы ў аднаго. I я, на той час касір, найбольш канкрэтна адчуваў, колькі тых грошай, аднак, як усе мы, i я не ведаў, што гэтым грашам пагражае...

Даўжэзны стол, багатая закусь, некалькі гнёздаў бутэлек, у кожным гняздзе аднолькавы набор, усяго па бутэльцы: гарэлка, каньяк, шампанскае, віно краплёнае, віно сухое, піва, мінеральная вада... I актыў ва ўрачыстай гатоўнасці, гаспадароў разоў у тры больш, чым гасцей. А стол — з запасам вольных месцаў i бутэлечных гнёздаў, яшчэ хто можа падысці. Гасціннасць на шырокую душу — усе бутэлькі ўжо адкаркаваныя!..

Здзіўленне абрынулася на нас, гасцей, ледзь не поўным аслупяненнем у канцы таго абеду з тостамі. Афіцыянт падышоў да нашых, яны асуджана паказалі на мяне, касіра, я заглянуў у рахунак. Калгасны бык звычайна быў нічыйным, народным, а тут ён усёк» тушай — на мяне!..

I я з горкай сухасцю ў роце сказаў галоўнаму з гаспадароў, што аплаціць усе бутэлькі, два трацякі якіх не выпіта, мы не можам, у нас канец камандзіроўкі. I гэта дзіўна таксама, таварышы, усе бутэлькі адкаркоўваць загадзя...

Нашы шафёры, побач з якімі я сядзеў, заварушыліся, зашапталі: «З сабою, возьмем з сабою!»

Але я ix не чуў, я адмахваўся ад быка.

Гаспадары пашапталіся з выкліканай пышнацелай гаспадыняй рэстарана, рахунак быў скарочаны да памераў выпітага i з'едзенага. На гэта ў мяне хапіла — нашай утрая тыднёвай нормы. A ўсё ж настуніла палёгка i прасвятленне.

Прозвішча галоўнага з гаспадароў было са славутага набору найбольш ходкіх — Сідараў. На наступным прывале мы яшчэ раз паскраблі з кашалькоў у агульную касу, аб'явілі найбольшую эканомію. I ўжо смяяліся, надоўга запамінаючы «сідараўскі абед».

1987

РАНА

Што да паездак далёкіх, у краіны найцікавейшыя, то я зайздросціў Максіму Танку двойчы — з Кітаем i Чылі, дзе ён паспеў пабываць, пакуль было можна. З Кубай у мяне атрымалася неяк дзіўна, незразумела. У пачатку шэсцьдзесят сёмага. Ужо білеты былі ўзяты, інструкцыі атрыманы, i раптам — тэлеграма з анекдатычнай фармуліроўкай: «Связи уборкой сахарного тростника приезд делегации данный момент нежелателен...» Штосьці так. I дэлегацыя з двух чалавек, адзін вядомы іспаніст i я, на «востраў свабоды» не паляцела.

Я расказаў пра гэтую асечку ў нашым Таварыстве дружбы, i мне, як на суцяшэнне, прапанавалі паехаць восенню ў Індыю. Ад Кубы я адмовіўся, пазней туды замест мяне паехаў нехта іншы, а я быў шчаслівы Індыяй, адчуў у ёй бліжэйшае.

Вясной шэсцьдзесят дзевятага года я мог паехаць у Японію, вельмі рад быў гэтай магчымасці, ужо рыхтаваўся, чытаў. Не ўлічыўшы таго, што даклад на пленуме Саюза пісьменнікаў, зроблены мною ў кастрычніку, адрыгнецца дакладчыку ў красавіку. Даволі бесталковая супрацоўніца аддзела культуры ЦК партыі, пачуўшы, што даклад даручаны беспартыйнаму, радасці не праявіла. «Ну что же, — сказала яна пасля паўзы. — Только бы в свете последних решений». Нават зарыфмавалася гэта з сябрам на мелодыю песні «Раскинулось море широко»:

Он думал, конечно, что гений,
что двинет, как Бровка, доклад,
но в свете последних решений
его долбанули под зад.

«Долбанули» не адразу. Спачатку папала загадчыку аддзела культуры ЦК, які «залішне даверыўся», пазнаёміўся з дакладам напярэдадні ды на слых, «па тэзісах», прачытаных мною з асцярожнай лапідарнасцю. Мне прапанавана было сурова пакрытыкаваць двух аўтараў, Анатоля Вярцінскага, з яго паэмамі «Дажынкі» i «Даруйце», i Васіля Быкава, з аповесцю «Праклятая вышыня». А я i выкруціўся ад гэтага, i павёў у трохі іншы бок, на што сакратар ЦК па ідэлогіі сказаў, выступаючы ў канцы пленума, што гэта не даклад праўлення, a толькі аднаго Брыля. (Дарэчы, потым я i надрукаваў яго ў пяцітомніку — як свой.) Здавалася, што i ўсё. А з Японіяй не атрымалася. Старшыня Таварыства дружбы запрасіў мяне ў свой кабінет, дзе па вышэйшым даручэнні... папрасіў прабачэння за тое, што іхні, маўляў, аддзел кадраў спазніўся з афармленнем маёй паездкі. На другім узроўні, крыху пасля, мне па-сяброўску назвалі другую прычыну — званочак адтуль...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x