Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пагайдала нас да позняга адвячорка. На беразе сабраўся натоўп, пераважна жанчыны. Над пляжам з крутога абрыву цікавалі ў свае біноклі пагранічнікі. Ніхто не спяшаўся на дапамогу. Яна i не патрэбна была — мы набліжаліся памалу, але ўпэўнена. Як ні ўздымала, як ні кідала ўніз, сурова i бясконца. А потым, зноў жа неўпрыцям, яшчэ адна чарнаморская нечаканасць — хваля пачала аціхаць. I мы, на вачах у нешматлікіх тварцоў, перапалоханых курортніц i зоркіх ахоўнікаў дзяржаўнай мяжы, дачапалі да шчаслівага берага. Страхам i стомай вычарпаныя не дазвання. I мужчыны, i Люся.

Праз дзевятнаццаць гадоў, у Кіеве, з сябравай кватэры я пазваніў ёй і, будучы на лёгкім, цалкам прыстойным падпітку, ледзь не расплакаўся.

За час, што мы не бачыліся, наадбывалася так многа страшнага i цяжкага ў яе жыцці. У пакутах памерлі бацькі, праз год адно за адным. Сама аўдавела, застаўшыся з малечай...

У памяці маёй найсвяжэйшай была смерць Леаніда Іванавіча. Добра памучыўшы таленавітага, сумленнага пісьменніка дзесяцігоддзямі недарэчных прычэпак, у некралозе, падпісаным ажно чатырма высокімі ўстановамі, яму афіцыйна адмералі нейкую долю даўно належнага прызнання. Нават i чалавечыя словы знайшліся, якія я памятаю i так, i паглядзеў цяпер у даўнім блакноце, выпісаныя з «Литературной газеты»: «Всех друзей и знакомых очаровывало его высокое внутреннее благородство»...

З вобразам яго цярплівай i разумнай спадарожніцы, — я зноў убачыў гэта, гаворачы па тэлефоне, — у мяне даўно спалучалася павялічанае фота нашай колішняй першакласніцы ў новенькай форме, з вялікімі белымі бантамі у косках, з надпісам на адвароце: «Мілай Ніне Сцяпанаўне ад выратаванай ёю Наташы»...

Люсінага мужа я не ведаў, ні разу не бачыў, смерць яго ўспрымаў толькі як яе гора, таксама нядаўняе. I тое, што яе — ужо кандидата навук, удаву, Валерыю Леанідаўну я назваў, як хацелася, як тады, проста Люсяй, — у гэтым было да слёз... Я зноў убачыў той шторм i спрытнага спакойнага падлетка на цяжкіх вёслах, пачуў яе звонкі, асобны ў дарослых песнях галасок, які гучыць мне так даўно... Не, гэта не ад сяброўскай чаркі, хоць i яна крыху далажылася, — ад хвалявання я, ужо грунтоўна бывалы ды вопытны ледзь не сарваўся.

Ды вось i зноў...

Гады бягуць, хоць ты навязвай ix, як гаворыць адзін з маіх вясковых землякоў. Зноў прайшл ix ажно дваццаць, ужо ад той тэлефоннай размовы.

Неяк днямі, перабіраючы пісьмы ў асобнай, «украінскай» папцы, сярод пісьменніцкіх наткнуўся на два пісьмы ад Люсі. У адным з ix, проста віншаванні з надыходячым шэсцьдзесят сёмым годам, напісаным ужо не каторым-небудзь з бацькоў, як заўсёды раней, a ўпершыню ёю, асірацелай Люсяй, пад подпісам «ад сям'і Смілянскіх» ёсць прыпіска: «А Ви не забули «Дзе ты, чарнавокая?..» i підлітка, якога Ви вчили іі співатй в Коктебелі? » А я, прызнацца, i забыўся тым часам пра песню i нашу, беларускую, i вельмі прыемна ўспомніў тую вучобу... A ў другім пісьме, зноў жа пад Новы год, ужо шэсцьдзесят дзевяты, яна пісала пра ўражанне ад пасланай ёй кнігі маіх лірычных мініяцюр. Ужо не проста колішні, a такі даўні падлетак, яна глыбока кранула мяне сяброўскім, сталым прызнаннем: «Ви i зараз той сайш, яким я Вас давно знаю i люблю». I нібы апраўданне: «В лйсті кажеш смілйвіше те, що побоішся сказати у вічі».

У старасці маёй, у сталасці яе — як гэта добра: прызнацца ў чыстых, высокіх пачуццях, што жывуць у душы не толькі як любы ўспамін — як даpaгi, найдаражэйшы падарунак.

Над пісьмамі я зноў, ужо не ўпершыню, успомніў другі мой шторм, адчуў, перадумаў усё ад пачатку i вось нарэшце запісаў.

1988

З ВЫПАДКУ

«Калгасу трэба прыняць дэлегацыю, шэсць чалавек, — калгас рэжа быка...»

Так гаварыў мне, смеючыся, адзін вопытны таварыш. Я i сам быў да такога вопыту дакрануўся. Увосень шэсцьдзесят шостага года, калі мы рыхтаваліся праводзіць дэкаду таджыкскай літаратуры, я ездзіў «апрацоўваць маршрут», дамаўляцца з раённым i абласным начальствам Гродзеншчыны пра ix удзел у гэтым, палітычна значным, мерапрыемстве. I сапраўды, загадаюць калгасу ці саўгасу зверху, дык ён i два быкі зарэжа на шэсць чалавек гасцей. Застолле будзе папоўнена сіламі ўласнага актыву, ды яшчэ i суседзі далучацца. Так потым i было.

А было аднойчы i інакш. У падарожжы па Прымор'і, недзе ў Арцёме ці каля яго, не памятаю ўжо, большы начальнік прапанаваў па тэлефоне меншаму пачаставаць абедам групу беларускіх пісьменнікаў:

«Сам знаешь, писатели. Гости Василия Ефимовича. Понял? Ну вот».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x