Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У падарожжы вакол Еўропы, у кастрычніку пяцьдзесят шостага года, кал i за месяц, ад Ленінграда да Адэсы, прайшлося сем мораў i добры кавалак Атлантычнага акіяна, з бурамі мне... ну, не ведаю, як тут сказаць: пашанцавала ці не? На самым свойскім ды мелкім, Балтыйскім, пагайдалa суткі i — ўсё. Кастрычнік пачынаўся золка, холадна, i мы з сябрам яшчэ ў Ленінградзе прастудзіліся, Баючыся зусім недарэчы загрыпаваць, звярнуліся ў карабельны буфет, з меркаванняў прафілактычных узялі па чарцы, i начная гайданка ў каюце была ў нас камбінаваная. Штарміла яшчэ i днём, чатыры балы. Бывальцы, а то больш таварышы з тых, што, рыхтуючыся да вялікага, экзатычнага, нарэшце дазволенага падарожжа, сёе-тое пачыталі з геаграфіі, гаварылі: «Гэта што! Вось Біскай нам пакажа!..» Не памятаю ўжо добра праз трыццаць два i гады, ці я таксама чытаў пра тую затоку перад самым падарожжам, ці памятаў пра яе i так, але цяпер, правяраючы памяць i маючы час, для рабочай «раскачкі» заглянуў ажно ў чатыры энцыклапедыі. Наша i руская аднолькава лаканічна паведамляюць: «Частыя штормы», украінская i польская — кожная на слова больш: «Часто бувають шторми» i «Obszar częstych cztormów». А мы прайшлі той абшар пад чыстым небам, то ў сонцы, то пад зоркамі. I трэба дзякаваць за гэта, як i за тое, што ў Галандыі, дзе ў сярэднім прыходзіцца адзін сонечны дзень на тыдзень, нам ён якраз такі i прыйшоўся. Хоць пра біскайскі шторм яно i добра было б здалёк успомніць, нахваліцца знаёмствам з марскімі бурамі: «Ці не хацелі б вы, васпані...» Ну, ці якому васпану, а то i ў кампаніі.

Цяпер згадаю два штормы, марскі i азёрны, на'Чорным i на Нарачы.

Нарачанскі быў пазней, у пяцьдзесят сёмым, але начну з яго.

У дзень, калі мне чшоўнілася сорак, а да таго яшчэ i ў сумнаватым настроі, пацягнула пахмурным ды вельмі раннім ранкам на рыбалку.

Часцей за ўсё на возера я хадзіў з начальнікам вузкакалейнай станцыі, бацькам вялікай i дробненькай сям'і, гаспадаром цяжкаватай, шматвопытнай лодкі, заядлым рыбаком i выпівохам. А ў тую раніцу, для мяне як быццам юбілейную, хоць я пра гэта i маўчаў, мы выйшлі ў іншым складзе, на пазычанай маторцы. Паважаны акадэмік даверыў яе свайму маладому сваяку, студэнту. A трэцім быў таксама дачнік, мой сусед па хатах.

Бела-блакітная лодачка... Так i ўспамінаецца адзін з нарачанскіх расказаў таго акадэміка, Міхася Лынькова, — як да ляснога берага затокі куды ён аднойчы заплыў, надышлі ажно тры ласі. Напіліся на мелкім, а тады моўчкі вырашылі ні больш ні менш, a пераплысці затоку, добрых шэсць кіламетраў, да іншага краю зубчатага бору. I ён, наш вясёлы, прыязны Лынь, у небывалым шчасці сузірання, нейкі час воддаль праводзіў ix на малых абаротах матора.

Нам пахмурная цішыня паслужыла нядоўга. Як быццам толькі для таго, каб даць зайсці далёка ад берага. Спакваля, неўпрыцям Нарач раскалыхалася ў сапраўдны нямераны шторм. I мы нарэшце апамяталіся — трэба вяртацца!..

На рулі сядзеў ціхі студэнт, калека з падцягнутай правай нагой. Яму было ўжо не да спробы рабіць поўны разварот. Лодачка то ўздымалася носам на яшчэ i яшчэ i бясконца яшчэ адну пагрозліва крутую хвалю, i тады матор захлёбваўся, то ападала носам з чарговай i яшчэ чарговай хвалі ў адну з таксама бясконцых ямаў, i тады маторчык тыркаў над вадою напуста. Мы стаялі, адчайна гайдаліся на адным месцы. Я сядзеу на вёслах, i ўся мая ўвага была на тым, каб лодку трымаць супраць хвалі, крый Бог не павярнуцца бокам да яе. Сусед сядзеў на пярэдняй лаўцы, тварам да мяне. Ужо зматаў нарэшце абедзве дарожкі, сваю i маю, ашчарэпіў аберуч мокрую дошку лаўкі паміж каленьмі i толькі праз пырскі, прыжмурыўшыся, глядзеў на нас са студзнтам — як мы то ўздымаліся, то ападалі...

Пасля вялікага страху вельмі важна бывае раней за ўсіх, хто ў гэтым страху быў, сказаць: «Гляджу я на яго, а ён збя-леў!..» Што азначае — спалохаўся больш за мяне.

Больш за некага ці менш, не ведаю, але мне было страшна. Настрой быў самы сур'ёзны, перадапошні. А зацятасць — трымацца! — дапамагала, не даючы залішне ўяўляць i глыбіню пад лодачкай, — можа, якраз i ўсе тыя, найбольшыя для Нарачы, трыццаць шэсць метраў, — i лёгкую, негустую азёрную ваду, што нядоўга ўтрымае цябе, сякога-такога плыўца ды ў вопратцы, не ўяўляць i безнадзейна далёкі, нябачны бераг, дзе цяпер так звычайна пачынаюць дзень тыя, якім ты i любы бацька, i сябар-муж, на якога няхай сабе можна i пазлаваць... I быў яшчэ, пакуль што быў вялізны свет, a ў гэтым свеце — i свет маёй пачатай-непачатай нрацы, у якой i сэнс жьщця, i галоўнае шчасце...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x