Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такога не прыдумаеш.

Адна пацеха, што гэта было пазалетась...

* * *

Марак Гласка скардзіўся ў друку, што ў вялікім свеце, дзе ён пабываў, хутчэй будзе перакладзейа пасрэдная руская кніга, чым добрая польская.

А што ўжо казаць пра нас, беларусаў!..

Часамі i сумна, нялёгка бывае ад гэтага, хоць i не думалася ніколі пра зручнейшую, выгаднейшую «родную» мову — другую, з большим! правамі.

* * *

Беларус Быкаў напісаў таленавітую аповесць «Сотнікаў», украінка, Шапіцька паставіла па ёй таленавіты фільм «Восхождение». I разам у ix — пра веліч рускай душы галоўнага героя...

I сапраўды па-евангельску: у каго няма, у таго аднімецца, a ў каго ёсць, таму яшчэ i дадасца. Ад беднасці яно, нашай i ўкраінскай, ці ад лішняга багацця?

I робіцца гэта на нашых вачах.

А што ж рабілася вякамі!..

* * *

Вудзь ты пісьменнікам нарвежскім, ад чатырох з нечым мільёнаў, ці нават ісландскім, ад некалькіх сот тысяч суайчыннікаў, — цябе ў правінцыялізме не папракнуць.

А так, паколькі ты не сам па сабе, не ад еваіх дзесяці мільёнаў, а з «вялікай сям'і народаў», пры таксама вялікім «старэйшым браце», — так можна.

1958—1992

НАЧЛЕГ

У жніўні шэсцьдзесят чацвёртага года, вяртаючыся на дзвюх машьшах з падарожжа па Літве i былой Уеходняй Прусіі, мы затрымаліся, не даязджаючы да Вільні, над рэчкай Дубісай, каля самотнага хутара. Вырашылі тут i заначаваць. Чатырох лягуць у машынах, a прасіць прытулку яшчэ чатыром мы з Вялюгіным найшлі на той хутар.

Тут я другі раз, пасля латышскага выпадку, сустрэў чалавека, які нічога не разумев па-руску.

Першы раз было два гады перад гэтым, каля Сігулды. Маляўнічай я памятаў яе з ранейшага наведання, a ў той дзень быў зранку такі туман, што мы не толькі красы не ўбачылі, але i з дарогі збіліся. Спыніліся таксама каля хутара, загаварылі са старым латышом, а ён — нічога не разумее...

Так i старая літоўка, з якою мы з Анатолем павіталіся цераз плот. Усміхаецца, разагнуўіныся над градкамі, i толькі сваё: «Ні супранту». A потым яна, нібы толькі што здагадаўшыся, гукнула ў дом: «Альдона!» Выйшла маладая, як аказалася, дачка, што нават працуе ў раёне i пристойна гаворыць па-руску.

— Аднаго чалавека можна было б палажыць у хаце, на кушэтцы, — пачала яна разважаць,— а дзе яшчэ трох — проста не ведаю...

— А на сене? — кіўнулі мы на адрынку.

— Там у нас не сена, а салома.

— I на саломе пераспім.

Словам, сяк-так упрасіліся, сказалі, што прыйдзем зацемна, i гэта, як потым, уранні, мы здагадаліся, мела тут істотнае значэнне.

Ад ракі, дзе было вогнішча, юшка, песні, мы прыйшлі ў адрынку позна.

Салома — не сена, a ў саломе — яшчэ i мышы, Спаць яны нам не далі. Ці жыта дрэнна абмалочана, ці мышэй тут, у чыстаполіцы, такая галодная процьма? Шастаюць, поўзаюць, слінява чаўкаюць то збоку, то з патыліцы, то каля самага вуха. Пляснеш рукой па саломе — заціхнула. Потым зноў. Толькі на досвітку сон нас усё-такі змарыў.

Ненадоўга. Ці то ад ix, мышэй, мы прачнуліся, ці то i ад таго, што пачало спакваля праяўляцца з цемры ўнізе пад торпам. Прычына праяўлялася, з-за якой хоць i ўсмешліва, але туга гасцінная Альдона не хацела пускаць нас на салому.

Каля сцен адрынкі i пасярэдзіне яе стойма i гарызантальна стаялі парасчыняныя труны, крыжы i пірамідкі помнікаў — невясёлае падсобнае рамяство гаспадара, якога ўвечары чамусьці не пабачылі. I ачмурэнне трохі ад нядосыпу, i сцішнавата неяк —пасля мышэй яшчэ i гэтая «мэбля»...

Але дарожны аптымізм зрабіў сваё. Ахвочы вандроўнік, рыбак, юшнік, грыбнік, вогнепаклоннік — Вялюгін, седзячы на саломе, з каласамі, ледзь не з мышамі ў валасах, гледзячы на труны, філосафам уздыхнуў: — Эх, калі б гэта ўвечар было відаць — лёг бы сабе ў адну, накрыўся б ды выспаўся без мышэй!..

1988

ТЫ МЯНЕ ПАВАЖАЕШ?

З жывой цікавасцю i даўняй пашанай да аўтара чытаў у часопісе гістарычны нарыс нястомнага Міколы Ермаловіча, i зноў з усмешкай успомнілася, як я ў канцы зімы пяцьдзесят другога года выступаў у Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце, куды мяне запрасіў пісьмова тады яшчэ незнаемы, малады выкладчык роднай літаратуры, іменна ён, Мікола.

Пасля сустрэчы са студэнтамі мы пад вечар абедалі ў рэстаране. Утрох, з рэдактарам абласной газеты, які таксама быў на сустрэчы. Удвух нам было б цікавей, аднак... Цвярозы ён больш маўчаў, а потым пачаў то прасіць, то настойваць, то зноў прасіць зайсці да яго, на свежаніну.

— Жонка, таварыш, будзе рада! Яна ў мяне...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x