Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А запасныя, устаўшы з-пад сцен, ужо нясуць у цэлафанавых торбах яблыкі са стала. Торбы ў ix, як заўсёды, з сабою. Справа прывычная, празаічная і... брыдкая. Абозніцы.

Згадалася такое i з Ерэвана, таксама з сустрэчы міжнароднай i высокай. Калі такія прылітаратурныя феі прагна, нібы ў запас, пілі дармовы каньяк, a цукеркі ды садавіну хавалі ў вялізныя сумкі. A ні дбаючы, як гэта выглядае збоку...

Прыклады i яшчэ знайшліся б.

* * *

Нешта ў канцы пяцідзесятых гадоў ездзіў я, па запрашэнні, у групе членаў рэспубліканскага піянерскага савета, у Сапоцькінскі, пагранічны з Польшчай, раён. Адтуль прасігналілі, што ў адной каталіцкай вёсцы бацькі не пускаюць дзяцей у піянеры. ,Шэсць піянерчыкаў на ўсю школу, i гальштукаў дахаты не бяруць, «бо мама спаліць у печы...».

Сабралі нам бацькоўскі сход: сем ці восем цётак. Мы выступалі перад імі. Я нават i папольску. Не бярэ. Сядзяць насупленыя, маўчаць. Нарэшце адна ўстала i тонам апошняй, адчайнай просьбы азвалася:

«Адпусціце мяне! Мне трэба да дому!»

Што ж, калі ласка.

А за ёю — i ўсе...

Настаўнікі павялі нас «абедаць».

Дырэктар —непаголены, у шырачэзных сініх, паплямленых галіфэ — жыве пры школе. На школьным калідоры сакочуць куры, пішчаць парасяты, наследжана імі. Мутная самагонка, нябрытае сала, дыхціць квашаная капуста, скрылямі з галовак. Настаўніцы, i пажылыя, i маладзейшыя, куляюць шклянкі i, нюхаючы хлеб, пакрэхтваюць, як лесарубы, на капусту:

«Эх, слаўная закусь!..»

* * *

Сонечны ранак. Адны дзеці ідуць у школу, другія ў садок, у яслі. З мамамі, бацькамі ці бабулямі. Людзі на працу ідуць. А тут — будаўніцтва дома. Высока пад ясным небам тырчыць разумны кран, з якога чуецца, як божы гром, выразна падкрэслены мат, узняты ў нас на вышыню.

* * *

У раённым гасцінічным рэстаране.

Дзве дзяўчыны, відаць, са служачых, з сумным лесам «ад трыццаці да сарака». Удзвюх за сталом, які разлічаны на чацвярых, з графінчыкам гарэлкі. Ці для сябе толькі, ці з разлікам, што кавалеры якія падсядуць. Гарэлкі — усё роўна горкай, як здушаныя ў горле слёзы.

I дзікі, бяздарны крык маладога мясцовага спевака праз мікрафон — траскучы, хрыпучы да болю душы...

I гэта сучаснасць.

* * *

Шырма таксама сядзеў. У вайну, на Лубянцы. Расказваў мне, як страшэнна хацелася есці, да галюцынацыяў. I снілася яда бясконца.

— Здаецца, возім з бацькам снапы. Наклалі воз, уціснулі рублём. А потым гляджу, дык гэто не снапы, a жыдоўскія халы!..

На «жыдоўскім» шаноўны Рыгор Раманавіч i папаўся. У Заходняй «яўрэй» па-беларуску не гаварылася, у слове «жыд» спрадвеку не было нічога абразлівага ды варожага. І Шырма перад вайной, у Беластоку, так i гаварыў. Хтосьці данёс, ужо ў эвакуацыі, высакароднага, прагрэсіўнага чалавека адарвалі ад яго дзецішча, ансамбля, пачалі вырабляць i яшчэ аднаго «ворага народа»... Пакуль не ўмяшаўся Панамарэнка.

У сямідзесятых гадах мы асабліва часта перазвоньваліся, гаварылі звычайна доўга. Старэнькі ўжо наш змагар за песню — душу народа i сам не баяўся, i не лічыўся з тым, што яму-то ўжо можна i менш баяцца, як мне, не ў тым узросце, не з тым аўтарытэтам. Сам «залішняга» не гаворачы, больш слухаючы ды з асцярогай падтрымліваючы гаворку, я ўвесь час памятаў пра таварыша «трэцяга»... А любы дзед вядзе сваё:

— Хадзіў у Цэка. Патоўкся па калідорах, па кабінетах. Няма з кім гаварыць, дурань на дурні едзе. Порторгі ёсць, профоргі ёсць, комсоргі ёсць, a хораў у школах няма i няма! I ніхто не хоча слухаць... Што гэто будзе?..

* * *

На з'ездзе ўкраінскіх пісьменнікаў.

I ў дакладзе i ў выступленнях усё так гладка ды сонечна. А два таленавітыя, якім бы толькі радаваць чытача, — Грыгір Цюцюннік i Віктар Блызнец, — «за справаздачны перыяд»... павесіліся.

I пра такое — ані слова...

Запісаў я гэта ў сакавіку восемдзесят першага года. Цяпер гаворыцца: у час застою.

У кастрычніку восемдзесят сёмага, выступаючы на ўсесаюзнай творчай канферэнцыі ў Ленінградзе, Алесь Ганчар сказаў (перакладаю з «Літературно'і'Украши»):,

«Хіба ж можна было атмасферу такой адчувальнай духоўнай прыгнечанасці лічыць спрыяльнай для развіцця літаратуры i культуры ва ўсіх яе адгалінаваннях? I ці не таму ў тыя застойныя гады трагічна ішлі з жыцця маладыя найдаравіцейшыя людзі з асяроддзя нашай творчай інтэлігенцыі?..»

«Литературная газета», перадрукоўваючы гэтае выступленне, без другога сказа ў маёй цытаце... абышлася.

A ўжо ж, калі сапраўды «галоснасць», дык Ганчар мог бы хоць дома, у Кіеве, назваць імёны тых, што самахоць пагінулі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x