Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

Вясной семдзесят трэцяга года, у Гамбурзе, на сустрэчы з актывістамі толькі што створанага таварыства; ФРГ — СССР, камуністамі i змагарамі за мір, адзін пацыфіст — ён так назваў сябе — нестары, інтэлігентнага выгляду мужчына звярнуўся да нас, членаў Савецкага камітэта абароны міру, з такім пытаннем:

Чаму на адным з паседжанняў Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў савецкая дэлегацыя выступіла супраць таго, каб маладых людзей, якія з міралюбівых, чалавечных меркаванняў адмаўляюцца ваяваць, — як тыя, скажам, амерыканскія юнакі, што не хацелі ісці на В'етнам, — каб тых людзей судзіў толькі міжнародны суд?..

Кіраўнік нашай дэлегацыі, салідны латыш, на гэтае пытанне проста не адказаў. Зрэшты, як i на некаторыя іншыя пытанні, на што немцамі была звернута ўвага: «Якая ж гэта дыскусія, калі вы не адказваеце на нашы пытанні?..» Здаецца, што нават той пацыфіст i сказаў гэта.

Наколькі я разумею нямецкую мову, i перакладчыца з ходу рэдагавала пытанні, перадаючы ix кіраўніку...

* * *

Некаторыя патрыёты славянска-літоўскі Грунвальд 1410 года ўзвышаюць ды падкрэсліваюць любымі сродкамі, да пацешных уключна. Скажам хоць бы пра лагер адпачынку для беларускай малечы з такою іменна грозна-ваяўнічай назвай.

А сусветны Грунвальд 1939-1945 гадоў яны гатовы нават рэвізаваць, то ў наіўнай крыклівасці, то ў глыбакадумным сумняванні: a ці патрэбен быў ён для Беларусі?..

Дадамо: як для іншых краін, на ўсіх кантынентах...

* * *

Пачатак сорак другога года. Заходнебеларускае мястэчка.

Адзін браток у палідыі, другі дэзерціраваў з фронту. Бацька ягонага саслужыўца, пажылы вясковы чалавек, прыйшоў спытацца:

— Можа, вы нашага Івана бачылі? Разам жа вы ішлі, служылі...

— Бачыў, дзядзька. Яго бальшавікі павесілі. Сам бачыў...

Гора якое ў хату!.. Маці так і памерла, меней чым праз год, з сынавай фатаграфіяй у руках. Меншага хлопца неўзабаве ўзялі ў паліцыю. Сілаю — бачылі людзі. А можа, i не надта ён i ўпіраўся — з-за таго павешання... Бацька працягнуў не доўга. А сыну таму прыйшлося потым уцякаць разам з акупантамі, недзе прапасці наглуха.

— Так, браце, i разбурылася нашая сям'я,— раеказваў мне пра гэта спакойны зямляк, гадоў з пятнаццаць пасля вайны. Той «павешаны», што вярнуўся з-пад Берліна афіцэрам. Быў паранены, два ордэны заслужыў. I сам, вярнуўшыся, нямала перажыў з-за брата-паліцая...

Увосень сорак першага года нехта падказаў яўрэям у Мірскім геце, што заўтра ix будуць расстрэльваць. Мужчыны — сёй-той — пачалі ўцякаць. Аднаго злавілі, i ён выдаў падказчыка:

«Гэта Освальд, перакладчык майстра жандармерыі».

Майстар вельмі здзівіўся, што перакладчык таксама яўрэй, аднак — чаго не бывае! — пашкадаваў яго:

«Ты ўцякай, а я цябе буду шукаць».

Освальд падаўся на поўнач, дзе Налібоцкая пушча. На самотным шляхецкім хутары яго так добра прынялі, што ён не толькі застаўся там, але неўзабаве перайшоў на ix каталіцкую веру. Калі пазней ад партызанаў прыехалі да яго беларус i яўрэй, два камуністы, ён хрысціянства тое апраўдваў тым, што свае яго прадалі, а тут ён — як свой. A ў партызаны не пайшоў, ужо з меркаванняў, відаць, не рэлігійных.

Праз семнаццаць гадоў пасля вайны адзін з маіх польскіх сяброў, якраз той яўрэй, што нрыязджаў па Освальда, расказаў мне працяг сюжэта. У Варшаве з'явіўся славуты «брат Данель», прапаведнік, манах ордэна «братоў кармелітаў босых». На пропаведзі яго ў адным з найбольшых касцёлаў сталіцы плакала каля чатырох тысяч верных.

I вось майму сябру пазванілі ад гэтага «брата» з просьбай сустрэцца. Як жа ён здзівіўся, калі ў манаху тым пазнаў парабка са шляхецкага хутара. «Брат Данель» папрасіў майго сябра, чалавека партыйна аўтарытэтнага, дапамагчы яму выехаць у Ізраіль, у той манастыр, што на гары Кармель. Асцярожны сябар паабяцаў дапамагчы, але спачатку параіўся з вышэйшымі. Яны сказалі: «Хай едзе, усё на аднаго святога менш будзе».

Праўда, i сябар мой праз дзесяць год таксама падаўся туды ж, на «землю обетованную». Але гэта ўжо іншы сюжэт.

* * *

Калі мы слухалі людзей для кнігі «Я з вогненнай вёскі...», мяне двойчы балюча раздражнялі выпадковыя, дурныя кулі...

Адна такая вылецела з кустоў у калону карнікаў, што ехала па дарозе. I ў вёсцы Разліцце, якая заціхла побач, «легла за гэта», — як нам расказвалі старыя заплаканыя жанчыны з тых, што дудам тады ацалелі, — дзвесце чалавек.

Другая — у Мсціжах. Партизан начаваў у кагосьці, а тут у вёску заехалі i спыніліся немцы. Ён выскачыў з хаты, бабахнуў у той бок, а сам схаваўся ў прыбіральні за хлявом i там застрэліўся. За першы яго стрэл было заплочана сотняй мясцовых мужчын.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x