Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы з сябрам былі там ад газеты, мы пісалі пра іншае.

У тым жа верасні i другое:

Старшыня калгаса абедае ў сталічным рэстаране. Паклікаў афіцыянта, расплачвацца.

— Што я табе, таварышок, скажу. У нас, калгаснікаў, зарплата ў канцы года. Я тады ўсім вам i налічу — i за яду, i за гарэліцу, i музыкам. Колькі выйдзе — столькі i дам.

Афіцыянт i наведвальнікі, хто бліжэй, смяюдца: для ix гэта — як быццам толькі жарт.

* * *

Пісьменнік, што любіць падтрымліваць сувязь з вёскай, з працоўным народам, таргуе на Камароўскім рынку тварожны сыр.

Цётка, маладжава бойкая:

— Бяры, браток. Вось хутка наша пакаленне вымра, у вёсках не застанецца нікога — скулу тады купіш. Бяры. Сырок настаяшчы.

Было гэта ў шэсцьдзесят сёмым годзе.

* * *

А сёння:

— Якая там, браде Іване, веска цяпер! Восемдзесят два двары, а на работу выходзяць дваццаць два чалавекі! Дый то адны бабы. Бо куды ж мяне тут або Арсеня лічыць? Толькі дрэбы... Раней я кумам часта быў. Падлічыў неяк — аж дванаццаць разоў. А цяпер? Цяпер мяне толькі ямы капаць клічуць. Людзі ж усё паміраюць, вядома, старыя. Рукі ўжо мне паўрывала лапатай. А як не пойдзеш, не паслухаеш?..

* * *

У польскай газеце:

Падпалкоўнік міліцыі быў балюча ўражаны тым, што застаў на месцы авіякатастрофы. Страшна было глядзець, як палаў самалёт, як дагаралі людзі, аднак яшчэ страшней, здаецца, было тое, як паводзілі сябе некаторыя навакольныя хутаранцы i дачнікі.

«Не магу i дагэтуль зразумець гэтага. Я ўбачыў матак з малыш дзецьмі, на руках або за ручку, як яны аглядалі жахлівыя астанкі, паадрываныя ногі, рукі, безгаловыя тулавы... Усе хадзілі навокал паразрываных целаў з павырыванымі мускулам!, растрыбушанымі жыватамі. Хадзілі, намагаліся перабіраць рэчы ахвяраў, падымалі нрадметы, шукалі...»

Шафёр «хуткай дапамогі»:

«Мы толькі што знайшлі раменьчык. ад гадзінніка, a гадзінніка ўжо няма. Мы бачылі рэшткі жаночай рукі з паздыманымі пярсцёнкамі. Засталіся толькі сярэбраныя, расціснутыя так, што ix не ўдалося зняць. Мы бачылі таксама сумачку ад касметыкі, раскрытую, пустую...»

Чытаючы гэта, успомніў з дваццацігадовай даўнасці твар, вочы маладога мастака, нарачоная якога ўтапілася незнарок.

«Як гэта страшна, — гаварыў ён мне. А пасля горкай паузы дадаў: — А яшчэ што вельмі страшна, Іван Антонавіч, дык гэта сваякі яе. Прыехалі. Далёкія, бо ў яе ні бацькоў, ні братоў i сясцёр. Як яны разрывалі яе пакойчык — каму падушка, каму талерка, каму... Як гэта дзіка i страшна!..»

* * *

«Каля Шаўляй, у мястэчку, наша батарэя спынілася ў пустым касцёле. Спалі мы там на нейкіх рэлігійных плакатах...»

Нярослы рабочы з бабскім голасам расказвае за санаторным абедзенным сталом, як ён тады, прызваны ў армію пасля вайны, загадваў складам ці складзікам, браў прадукты i насіў у літоўскую сям'ю, дзе ў яго была дзяўчына. Проста расчульваецца сваёю дабратой. Бо i хлопчыкаў стрыг, яе меншых братоў.

I не падумае нават, што краў.

Успомніў я гэта, сустрэўшыся з ім зноў жа ў санаторыі, у іншым i аж праз дваццаць з гакам гадоў.

Гэты маляр з завода быў ужо тым часам на пенсіі з-за траўмы галавы (зваліўся са страмянкі), інвалід другое групы. Зноў па-бабску, ня-ня-ня, расказаў мне, што пенсія 230 рублёў i льготы яшчэ. I часу вольнага колькі. Сястра жыве на Украіне, дык ездзіў да яе ўжо чатыры леты ўзапар, тыднямі там жыў. Добра жыве сястра, участак паўгектара. А яшчэ ж i поле навокал. Калгаснае.

— На велісяпедзе сабе далей паеду, у кукурузу далека зайду, каня свайго схаваю, а сам у сланечнік. Пасцілачку няйлонавую пасцялю, нацерушу таго сланечніку. Тры з палавінай вядры лезе ў рукзак. Раз, другі раз. Цэлую выварку алею націсну...

— Вы ж крадзеце, — гавару, не стрываўшы ад гэтага вякання.

— Ну?— пытаецца ён з дурнавата-мудрай усмешкай.— А таварыш Ленін сказаў жа, што трэба дзяліцца!..

Красці ў казны — не грэх. Калісьці — народная мудрасць. I класікі агаворвалі гэта. Недзе чытаў у Талстога, толькі як канстатацыю.

* * *

У мінскім Доме літаратара сустрэча нашых i амерыканскіх пісьменнікаў. На стале як звычайна кветкі, яблыкі ў вазах. Гутарка ідзе сур'ёзная, на тэмы найвышэйшыя — пра неабходнасць абароны міру. Перад гэтым госці былі ў Хатыні, тут ім толькі што паказалі фільм «Ідзі i глядзі»...

Каля сцен тым часам сціпла, пранамсі, моўчкі сядзяць маскоўскія дзеўкі ці маладзіцы, перакладчыцы. Запасныя, бо перакладае ўвесь час адзін, мужчына.

Гутарка закончана за сталом, працягваецца ў кулуарах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x