Хоць бабы напляваліся б усмак, употай!..
* * *
Наслухаўшыся на сходзе брудных, узаемна паклёпніцкіх заяў i выступленняў, надыхаўшыся агідай, дома налез у слоўнік Ушакова, а потым у Вялікую Энцыклапедыю, шукаючы тлумачэння слова «данос».
Аказваецца — спецыфічнае, састарэлае слова. Даносы рабіліся толькі калісьці, на рэвалюцыянераў, a ў гады акупацыі — на камуністаў i камсамольцаў.
Тако рече Ушаков.
Вялікая Савецкая Энцыклапедыя дае не проста «донос», а пасылае з 12-га тома ў 15-ты, дзе стаіць «ложный донос».
Проста даносаў i проста даносчыкаў — ужо няма. Ура!..
* * *
Старога талстоўца, няхай сабе ў нечым абмежаванага, але ж сумленнага, добрага чалавека, вясковага кнігалюба з бедных i цёмных «панскіх часоў», пасля вызвалення Заходняй хацелі завербаваць у стукачы. Ён ім тлумачыў, чаму не можа быць такім, спасылаўся i на вялікае любімае імя. Яму пайшлі насустрач:
— Ну и что же? Своей фамилией ты не подписывай, — пиши: Толстой...
* * *
«Вось вам, Іван Антонавіч, партрэт гэтага, так сказаць, партыйнага кіраўніка.
У біяграфіі Максіма Максімавіча Літвінава сказана, што ў пратаколе царскай паліцыі стаяла пра яго: «Выражение глаз умное». Пра гэтага ж таварыша можна сказаць, што выражэніе проста глупае. Снеданне яго, напрыклад, складаецца з кілаграма злёгку падсмажанага сала i паўлітра рэктыфікату. У нашым горадзе — яму падначалены, як i ўсё іншае, спіртзавод. Было раз пры мне такое. Два інтэлігентныя мужчыны, афіцэрымедыкі, словам, людзі салідныя, прыехалі да яго папрасіць сёе-тое для бальніцы. «Хоць бы яшчэ ад ну змену пасцельнай бялізны». Было гэта нешта адразу пасля вайны, у сорак пятым ці ў сорак шостым. Кажуць яму: «У вас вунь, таварыш сакратар, гардзіны тым часам якія шыкарныя!..» Намёку ён не зразумеў, a ўсцешыўся, як ад пахвалы. «Да-а, за такую гардзіну мне ахвотна дала б любая жанчына СССР!» У такім прыблізна духу гаворыць ён звычайна са сваімі, як ён лічыць, падначаленымі, у сваім вялізным. кабінеце, пад партрэтамі правадыроў. Ён пошлыя анекдоты расказвае, a падхалімы смяюцца... Гляджу я на партрэт Уладзіміра Ільіча, i здаецца, што ён вось-вось не стрывае i скажа:
«Взогвать весь этот дом вместе со всеми этими дугаками!..»
Ну добра, адразу пасля рэвалюцыі мы мелі, прызнавалі партызанскую чапаеўшчыну, адразу пасля Айчыннай вайны таксама. Навошта ж яна цяпер?..»
Запісаў я гэта ўлетку пяцьдзееят восьмага года, ад шаноўнага Рафаіла Сяржанта. Харошы чалавек, камуніст з заходнебеларускага падполля, ён быў асуджаны пілсудчынай на смерць, што яму — за паўтары гадзіны да выканання прысуду — замянілі на пятнаццаць год турмы. Да Верасня адсядзеў чатырнадцаць, з ix дзесяць — у адзіночцы.
* * *
У Коханаве на Віцебшчыне памятаюць Лёньку-каморніка, які i чарку мог узяць, i за бабамі вельмі ж улягаў. Адна дзеўка ці маладзіда нават «ленту» яму каморніцкую насекла з рзўнасці. А потым, калі ён стаў Генсекам, употай пабойвалася, каб не ўспомніў...
Мінскія кіношнікі хаделі зняць штосьці дакументальнае пра пачатак вялікай біяграфіі чарговага правадыра — пры ягоным жыцці, разумеецца, — аднак тыя колішнія дзеўкі не захацелі нічога расказваць — страшна!..
* * *
Група пісьменнікаў у перадавым калгасе на Браншчыне. Пасля агляду гаспадаркі — гутарка ў праўленні. Паэт Дзмітрый Кавалёў, чаецей за ўсё неспакойны, сказаў-спыгаўся:
— Поспехі вашы i сапраўды значкыя, i на палях, i на фермах, i людзі жывуць нядрэнна. Ну, a духоўнае жыццё — што для душы?
Праслаўленага старшыню калгаса выручыў сам сакратар райкома «парень-рубаха», «в доску свой, народный»:
— Калі чалавек добра наесца, тады з яго i выходзіць душа. Га-га-га!..
* * *
Анекдатычны N., выходзячы на пенсію ледзь не пад дзевяноста гадоў, сказаў — калі ўдумацца — дык i. ca значным падтэкстам:
— Няхай ужо маладыя. Я сваё адсядзеў.
Няхай жыве здаровы сэнс!.. А ён жа, прыпознены пенсіянер, не проста сядзеў, нікому не перашкаджаючы, — ён «кіраваў». Райкомамі, партызанскімі брыгадамі, абкомамі, рэспубліканскай культурай, гісторыяй партыі — усюды з аднолькавым бляскам паўнапраўнага невуцтва. На нейкім верхнім праве на славутае «общее руководство», толькі з такою універсальнай спецьшльнасцю...
* * *
Дабрадушны, усмешліва мудры Алесь Пальчэўскі, калі я наведаў яго ў бальніцы, у палаце на двух, як толькі сусед яго выйшаў, расказаў мне, што ён, той сусед, — рэдактар адной з газет, якога я таксама ведаў, — паслухаўшы Алесеў расказ пра культаўскія пакуты, зусім сур'ёзна ды спачувальна спытаўся, ці былі ў ix, у лагеры, піжамы...
Читать дальше