* * *
У акупацыю. Расстрэл раздзетых. Першы i апошні раз сям'я ўся разам голая. Безабароннасць гранічная. Вопратка, любая — даражэйшая за цябе. Вышэйшая нечалавечая, фашысцкая пагарда...
Зямляк мой, гулагаўскі пакутнік Коля С. (герой апавядання «Уступленне ў рэквіем»), дагараючы ад раку, ледзь не шаптаў задыхана, калі я сядзеў пры ім, у сонечнай новай хаце.
У трыццаць сёмым нашы пакідалі ў бялізне. Яму, у лагеры, расказваў пра гэта немец-камуніст, асуджаны на вышку i ўжо ў сутарэнне прыведзены., Штабель трупаў у бялізне i выканаўца высокай справядлівасці з малакаліберкай. Вось-вось было б ужо i гэтаму, чарговаму, па ўсім, аднак прыбег пасыльны — у канцылярыі ўспомнілі, што немец той — германскі грамадзянін.
Чалавек пасля гэтага сутарэння так i не пазбавіўся ад уражання, што ўсё навокал у крыві...
* * *
У 1938-м трыцдацішасцігадовы Панамарэнка стаў першым сакратаром ЦК беларускай кампартыі. Кузьма Чорны сядзеў тады ў турме i не ведаў пра такую змену кіраўніцтва. На чарговым допыце, побач са следчым, на гэты раз ветлівым, моўчкі сядзеў незнаемы мужчына. Хто гэта — Чорны ўведаў, калі быў выпушчаны. Прабыўшы ў пекле дзевяць месяцаў.
Так мне расказваў Вітка. Нядаўна, у нашых васьмідзесятых.
А нешта адразу пасля вайны Кірэенка, са слоў Чорнага, з якім ён хоць i не сябраваў, як Вітка, але сустракаўся, быўшы з фронту ў Маскве, расказваў, што Панамарэнка, пасля таго даваеннага допыту, выклікаў скатаванага «нацдэма» i спытаўся:
— Николай Карлович, в состоянии ли вы простить советскую власть за ошибку с вами?
У адказ на што наш Карлавіч толькі заплакаў.
I другое,што я пачуў таксама ад Кірэенкі.
Калі ў вайну, адзначаючы 25-годдзе БССР, ордэны i медалі выдзелілі i пісьменнікам, хто ацалеў, цывільнаму, хвораму i нястомнаму Чорнаму далі...! Чырвоную Зорку, адзнаку, як вядома, баявую. I вось ён аднойчы павесіў на спінку гасцінічнага крэсла свой бывалы пінжачок з прывінчаным ордэнам, стаў перад тым пінжаком i сказаў, спытаўся:
— Здароў, Кузьма! Што, i цябе ўзнагародзілі?..
* * *
Бацькоў вывезлі адразу пасля вайны. Нехта адзін з іхняй вёскі быў у акупацыю нейкім начальникам, дык з-за яго, для большай бяспекі ці для належнага парадку, вывезлі ўсіх з тым самым прозвішчам. Яе, сёння літоўскую наэтэсу, не вывезлі тады адразу, а пазней, калі ёй споўнілася шаснадцаць. , Шэсць сібірскіх гадоў... Інтэлігентна мілая, расказвае мне на таварыскай бяседзе, у першы вечар знаёмства:
— Зойдзе ў рэдакдыю кур'ер-паштальён, які-небудзь канверт з сургучом прынясе, дык я — ніхто не ведае — перадрыжу ад страху, што ў тым канверце абавязкова штосьці пра. мяне...
A быў канец шэсцьдзесят дзевятага.
* * *
Дачушка рэпрэсіраванага бацькі сябравала з дзяўчынкай з праведнай сям'і. I тыя сямейнікі, калі ix малая не хацела прымаць лекаў, для добрага прыкладу давалі ix спачатку няшчаснай сябровачцы.
Яна, цяпер пажылая настаўніца, запомніла гэта на ўсё жыдцё. A ў маленетве, вядома, не разумела, што да чаго.
* * *
Мужык загінуў на фронде. Жонка гадуе двое дзяцей. Дзяўчынка ходзіць у восьмы клас, хлопец у пяты. Дзеці спраўныя, асабліва дзяўчынка, у школе з до льна я ды акуратная, а дома працавітая, як мама.
Ды вось на іхнім загуменні склалі стог калгаснай саломы. Калгас — на другім годзе, людзі ніяк не прывыкнуць. Удава, нічога ліхога не думаючы, узяла той саломы — напхаць дзецям сеннікі. Судзілі, далі сем гадоў.
Дзяўчынка школы не пакінула, хоць i хата, i брат — на ёй.
— Шкада, — расказвае пра гэта былы вясковы настаўнік, цяпер, пры сыне, гарадскі пенсіянер.— Шкада малых, а памагчы баімся. Karo шкадуеш, каго падтрымліваеш?! Знойдзецца, каму падаткнуць. Нават i ў калектыве, сярод настаўнікаў. Аднак жа i прыдумалі, i памагалі. Дзеці не вінаваты. А сама яна У Сем год за рэзгіны саломы!..
I помніцца. I расказаў — нібы дзеля палёгкі.
* * *
У вайну ці адразу пасля вайны, у Германіі, наш капітан-шыфравальшчык у свабодны час трохі выпіваў i тады напяваў сабе ціхенька:
«Да здравствует товарищ Сталин, наш великий вождь, да здравствует товарищ Сталин, наш...»
— Што ж ты так?— спытаўся ў яго другі афіцэр, журналіст. (Дарэчы, ён мне пра гэта i расказваў.)
— Ды так, брат, каб толькі не памыліцца, не заспяваць чаго-небудзь іншага...
* * *
На палубе волжскага цеплахода, у шэсцьдзесят сёмым, чытаю напісаныя пасля з'езда партыі разважанні пра помнік правадыру на канале Волга-Дон.
Каб гэта ж, думаецца, усю тую нудную безліч істуканаў ды істуканчыкаў — ад бацькі сельсавецкага да бацькі волжска-данскога, дзе дыяметр генералісімусавай шапкі каля чатырох метраў, — каб усю процьму ix, што накрывала нашу краіну, узяць ды поўнасцю раздзець! Паказаць яго паантычнаму: толькі з вусамі ды ў шапцы?
Читать дальше