Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
* * *

У Юрмале каля газетнага кіёска латыш, мужчына салідны, калі меркаваць па прэсе, якую ён браў, зачапіўся адной газетай за нейкую жалязячку.

— Асцярожна, парвецца, — кажу яму.

А ён, з выгляду хутчэй за ўсё рабочы, адказвае з філасофскай усмешкай:

— Ат, меней будзе чытаць!..

* * *

Эстонцы не любяць, калі ix прымаюць за латышоў. Не хочацца думаць, што яны лічаць сябе лепшымі, — проста хочуць быць самі сабой.

У канцы 1965-га, у Варшаве, калі мы з Танкам былі на Першым міжнародным з'ездзе перакладчыкаў польскай літаратуры, сімпатычны высокаадукаваны эстонец Аляксандр Куртна, перакладчык ці не з усіх еўрапейскіх моў, расказваў нам такое.

Перад вайной ён вучыўся ў Ватыкане. На выпускной урачыстасці да абсальвентаў прыйшоў сам папа. На такі прыём кожны з навучэнцаў павінен быў надзець нацыянальны касцюм. Усе яны кленчылі, а папа, маестатычна праходзячы перад пакорным строем, ласкава пытаўся ў кожнага, хто ён, адкуль. Калі дайшло да Куртны, той адказаў, што эстонец.

— А-а, — здагадаўся святы айцец, — Рыга!..

I тут наш Аляксандр таргануўся, каб усхапіцца з каленяў, запратэставаць. Аднак дужыя рукі святое аховы паставілі ганарліўца зноў на калені.

Пасля пра яго гаварылі: «Гэта той, што захацеў устаць перад святым айцом!..» Калі Куртна працаваў там архіварыусам.

* * *

Палякі ўмеюць смяяцца. Даўно ўжо помніцца з ix сатырычнага часопіса «Шпількі» малюнак з вялікім эпіграфам-растлумачэннем:

«У некаторых гарадах ёсць некаторыя рэстараны, у якіх некаторыя афіцыянты дазваляюць сабе ў адносінах да некаторых кліентаў некаторую нетактоўнасць».

На малюнку стол, за сталом кліент, над ім афіцыянт. I подпіс-дыялог, які лепш прагучыць у арыгінале:

Той, што сядзіць:

— Пан мі ласкаве пода зупэн.

Той, што стаіць:

— А пан мі поцалўе ў дупэн.

Толькі i ўсяго.

Гэта ў палякаў пра саміх сябе. А можна i пра нас. Бо i нашу нягегла-бяззубую сатыру — колькі я памятаю яе — вязала па руках такое: «некаторы», «некаторыя», «некаторых»...

* * *

Польскаму сябру-літаратару расказваю наш анекдот пра бедняка, у якога згарэла гумно з ураджаем, а ён пацешыў сябе тым, што «і мышэй жа ляснула!». Сябар ведае нашу мову, ён смяецца адразу, а тады расказвае са сваіх татранскіх мясцін.

Згарэла ў беднага гураля хата, дык ён пабедаваў, падумаў i зрабіў сабе будан над ракою, каб на выпадак чаго лепш было тушыць. А тут — паводка, змыла, знесла яго будан. Стаў чалавек на калені i моліцца з родным акцэнтам:

— Пане Бозэ, за цо ты мне так казэс?!

У адказ — з-за хмараў маланка i гром — божы бас, зноў жа па-мясцоваму:

— Цосік ты мі, курва, не подобас сень!..

У набожнай Польшчы такое гучыць востра.

* * *

У летку шэсцьдзесят дзевятага года мы вячэралі ў экзатычнай саксонскай «гаетштубэ», рэстаранчыку. Малады вясёлы немец, знаёмы нашага пажылога шафера, спацелы i прыхмялелы ад піва, гаварыў:

— На соценнай паперцы — Маркс, пяцьдзесят марак — Энгельс. Ясна: наша інтэлігенцыя павінна добра авалодваць марксізмам. Ьа дваццатцы — Гётэ, на дзесятцы — Шылер, на пяцёрцы — Гумбальт. Таксама правільна: наша класіка належыць працоўнаму народу.

Рагочуць — гучна i цішэй, малады i стары, заражаючы гэтым смехам i нас, гасцей.

Прыпомнілася, як вясной пяцьдзесят шостага ў Будапешце, на востраве святое Маргарыты, нас, мінскіх турыстаў, здзівіла... у той час вельмі здзівіла адсутнасць у парку ўсякіх лозунгаў i партрэтаў.

— A ў нас, — сказаў адзін весялун, смялейшы ці легкадумнейшы, — возьмеш дзяўчыну, пойдзеш у парк ці на сквер i месца не знойдзеш, каб пацалавацца. З-за кожнага дрэва пазірае член Палітбюро!..

Здаровы гэта смех — з саміх сябе, вельмі патрэбны нам i вельмі ў нас рэдкі.

* * *

Так нязвычна, прыемна было прачытаць у аскета Махатмы Гандзі такое:

«Я даўно закончыў бы самагубствам, каб у мяне не было адчування гумару».

1956-1992

ІСКРЫНКІ

Побач з нашым Загорам, уздоўж яго, з даліны на тару пяўся спрадвечны гасцінец. Цяпер ён ужо не пнецца, яго пакрылі асфальтам, i мноства машын снуе па ім значна цішэй i няпыльна. А ў дні майго маленства пяўся, глеіста-гразкі, i ніякія шараваркі не маглі яму памагчы стаць прыетойнай дарогай.

Пасля трох класаў загорскай пачатковай школы я пайшоў у чацвёрты клас турэцкай сямігодкі. (Заўсёды спаткнешся на гэтым «турэцкая школа», а яно ж — ад мястэчка Турэц.) Нас, такіх «гімназістаў», як падкусвалі ў вёсцы, было чацвёра, тры хлопчыкі i дзяўчынка, я наймалодшы. Ніхто нас, вядома, спецыяльна не падвозіў, пра гэта i думкі не было, ні. ў нас, ні ў бацькоў, ні ў «панскай» дзяржавы. Чатыры ісіламетры туды i столькі ж назад для быстрых пастушыных ног, хоць i абутых у школу, гэта было не цяжка. Хоць часамі, узыходзячы на гару, калі мы вярталіся, мне зручней было апірацца далонямі на калені, папераменна, так памагаючы нагам. Ды гэта болей жартам. А яшчэ i rapa вінавата.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пішу як жыву [Аповесць, апавяданні, мініяцюры, эсэ]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x