Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзве аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзве аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест кнігі складаюць аповесці «Ранні снег» i «Рудабельская рэспубліка». У першай раскрываецца лёс інтэлігента, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, а другая — праўдзівы расказ пра гераічнае мінулае палескай вёскі Рудабелкі, яе людзей.

Дзве аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзве аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чырвонаармейцы асадзілі коней, спусціліся ў нізіну i пачалі абкружаць Парэчча. Партызаны паўзлі да гародаў, кароткімі перабежкамі пракрадваліся паміж кустоў, што раслі на куп'істым поплаве, каб з тылу прарвацца на вуліцу i заткнуць зяпу кулямёту, які прыкрываў адыход сваіх. Легіянеры, нібы з дзіравага меха, сыпаліся з другога канца вёскі i знікалі ў хвойніку. Дарогу ім перарэзала чырвоная конніца, засвісталі клінкі, загрымелі стрэлы.

Па разорах да царквы паўзлі Карп Жулега i Апанас Раговіч. Яны ўскочылі на цвінтар i залеглі за бэзавымі кустамі. Грымнулі два гранатныя выбухі, i кулямёт змоўк. Партызаны палезлі праз платы, пабеглі па садках i гародах на вуліцу. Яшчэ сям-там з-за хлявоў i хат адстрэльваліся жаўнеры.

Дзед Цярэшка ніяк не паспяваў за маладымі. Ссунуўшы на вуха аблавушку, ён выскачыў з-за высокага агрэставага куста i ўбачыў за адрынаю жоўты мундзір.

— Стой, пся крэў! — крыкнуў стары, падхапіў вінтоўку, але з-за вугла грымнуў стрэл. Дзеда штурханула, ён закруціўся на месцы, ухапіўся за твар i павольна пачаў асядаць на цвёрдую граду з мсрзлымі храпкамі ссечанай капусты.

Яго знайшлі пасля таго, як скончЫўся бой. На рэдзенькай бародцы запяклася кроў, незаплюшчаныя вочы глядзелі ў халоднае шэрае неба.

Разгром партызанамі i чырвонай конніцай парэцкага гарнізона нагнаў страху на белапалякаў. Па вёсках папаўзлі чуткі, што з Гомеля прарваўся полк Чырвонай Арміі i разам з рудабельскімі партызанамі вызваляе цэлыя воласці i гарады, вось-вось прыйдзе сюды. Людзі чакалі вызвалення, мужчыны па адным, па два знікалі з вёсак.

Белапольскае камандаванне занепакоілася: адкуль узялася чырвоная конніца? Можа, з гэтай небяспечнай палескай зоны пачынаецца планамернае наступление чырвоных? Па тым, што расказвалі некалькі ўцекачоў з Парэчча, цяжка было хоць што-кольвек зразумець: у страха вочы лупатыя i лыжка здаецца лапатаю.

Паляцелі трывожныя тэлеграмы ў Бабруйск i ў Мінск. У адказ на ix прыбывалі часці ўланаў i пяхоты, палявая жандармерыя i артылерысты. Яны спыняліся ў Глуску. Заходзілі ў хаты па тры, па пяць чалавек, заганялі гаспадароў у запечча, a самі ўмошчваліся на ложках, у куце навальвалі цэлую rapy сёдлаў i амуніцыі. Усё мястэчка прапахла конскім потам i дымам паходных кухань.

Знятыя з фронту часці ад'ядаліся i адсыпаліся перад паходам на Рудабелку. У мястэчка прыязджалі на маляваных вазках дзябёлыя шляхцянкі ў доўгіх футрах з жоўтымі лісінымі каўнярамі, у высокіх боціках на гузіках i да раніцы скакалі з афіцэрамі мазуркі i паланезы, гулялі ў фанты з пацалункамі, стараліся размаўляць «па-польскему», хоць ix польскую гаворку варшавякі i пазнанцы разумелі толькі пятае цераз дзесятае.

A Іван Мазалеўскі з шавецкім начыннем зноў пайшоў па сёлах. Цяпер ён ламаў галаву, як прабіцца ў Рудабелку, каб пераказаць, што збіраецца вялікая сіла жаўнераў. Бадзяючыся па хутарах, ён сустрэў Марыльку, Салаўёву сястру.

5.

Цэлы месяц з рэшткамі свайго батальёна Аляксандр Салавей маршыраваў па вуліцах маленькай Сычоўкі. Днём чырвонаармейцы паролі штыхамі мяхі з саломаю, стралялі па мішэнях, a вечарамі латалі гімнасцёркі i шынялі, падэшвы густа падбівалі цвічкамі з пляскатымі галоўкамі i сгіявалі песні латышскія, венгерскія, беларускія i польскія. З латышамі Салавей гаварыў на матчынай мове, з беларусамі — на бацькавай, польскую трохі помніў з маленства ад шляхцюкоў. Цяжэй было з венграмі. Яны добра разумелі каманду, ведалі, што трэба рабіць, калі ім што даручаюць, а вось пагаварыць з кожным байцом па душах камандзір не ўмеў. А як жа камандаваць, калі не ведаеш, хто чым жыве, пра што думае, чаго сумуе ці радуецца. Салавей часта ездзіў у Смаленск у штаб Заходняга фронту i ва Упрафарм [ 18 18 Упрафарм — Упраўленне фарміравання арміі. ] патрабаваў, каб хутчэй батальён адпраўлялі на фронт, даводзіў, што нельга ў такі час адседжвацца ў ціхай Сычоўцы.

— Не спяшайцеся, таварыш Салавей,— супакойвалі яго ва Упраўленні фарміравання,— вы яшчэ пакажаце сябе.

— Я ж не клоун, каб паказваць сябе. Я бальшавік i не маю права страляць па мішэнях i патрашыць сеннікі, калі гінуць нашы людзі.

— Скажу па сакрэту,— гаварыў начальнік упраўлення, лысаваты мужчына з выпраўкаю i манерамі бы лога афіцэра,— мы фарміруем полк чырвоных камунараў. Ён адправіцца на барацьбу з белалатышамі. Якраз вашы стралкі i будуць вызваляць родную зямлю. Камандзірам палка прызначаны ваш зямляк, бабруйчанін Іван Варфаламеевіч Царук. Вось так, Аляксандр Раманавіч.— Начальнік ветліва ўсміхнуўся i ўстаў.— Зайдзіце ў штаб фронту i атрымайце загад аб пераводзе ў Смаленск.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзве аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзве аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Дзве аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзве аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x