— Што з табою, уладар? — ціха спыталася Агюль. Вочы ў яе былі бліскучыя, вялікія. Такія вочы, як халодная рачная вада ў спёку.
— У мяне чамусьці закружылася галава, — разгублена сказаў Гіргень. Ён прыклаў далонь да лба.
— Ты стаміўся... Ляж, паспі, — супакоіла старога хана Агюль.
— Не... Гэта не тое... Не тое, — прыслухоўваючыся да самога сябе, да глыбіняў сваёй душы, павольна прагаварыў Гіргень. Потым ён рыўком паклаў руку на круглы мяккі шіячук Агюль, задыхаючыся, запытаўся:
— Ты кахаеш мяне?
Зноў страх, як гаой з раны, выліўся з сэрца, затапіў кожную клетачку цела. Хан адчуў, што ў яго спыняецца дыханне. Рукі і ногі зрабіліся бязважкімі, быццам пяро стэпавай птушкі. У роце перасохла, нібы кінулі туды гарачага пяску. Агюль маўчала, уважліва гледзячы на старога Пргеня.
— Што ты зрабіла са мной? — пра ўсё здагадаўшыся, усё зразумеўшы, выгукнуў Гіргень, але толькі слабы шэпт вырваўся з грудзей.
— Спі, хан, — строга сказала Агюль.
— Ты ўліла ў кумыс атруту. Ты... якую я так кахаў... Скажы, Агюль, што гэта не так... Скажы, і я дарую... Не маўчы...
Але Агюль маўчала, загадкава пазіраючы ў твар хану. Ён адчуваў, як нямее, халадзее нутро, бяссільна скрыгатаў зубамі, дарэмна спрабуючы ўзняць галаву, цвёрда і гнеўна глянуць на каварную падманшчыцу. Ён добра ведаў, што яна заўсёды баялася ягонага позірку ва ўпор. Ды галава хілілася на Ірудзі. I раптам такая стома, такая тупая абыякавасць наваліліся на хана, што ён салодка пазяхнуў, сказаў: «Буду спаць», лёг на кашму і заснуў.
— Спі, хан, — прашаптала Агюль. Яна доўга сядзела ў цемры, прыслухоўваючыся да ягонага дыхання, баючыся, што соннае зелле акажацца слабым і хан, перамогшы сон, схопіцца за шаблю. Але хан моцна спаў, свістаў носам, быццам суслік. Тады Агюль прутка ўскочыла на ногі, шчоўкнула пальцамі, выклікаючы рабыню, і калі тая, чорная, бязмоўная, схілілася перад ёй, спытала:
— Ці гарыць на Гарбатым кургане касцёр?
— Гарыць, упрыгожанне нябёсаў, — лісліва адказала рабыня.
Агюль выбегла з шатра. Касцёр, як чырвонае пранізлівае вока, глянуў з глухога змроку.
— Доўга ж ты спіш, хан Гіргень, — пачулася аднекуль зверху, Гіргеню падалося — з воблака, залатога і яркага, якое праплывала над ім. Ува сне ён бачыў сябе ў спякотна васільковым небе. Разам з Агюль ён сядзеў на маленькім іскрыстым воблачку, лунаў над бязмежнасцю стэпаў. Побач, унізе, уверсе, з бакоў бясшумна плылі белыя бухматыя воблакі. Холадам веяла ад іх. I вось з вялікага верхняга воблака пачуўся гэты нечаканы голас. Гіргень, пяшчотна абдымаючы левай рукой Агюль, правую руку працягнуў да воблака, каб падклікаць, падвабіць яго да сябе. Так у вясновым стэпе з вялізнага авечага гурту ён выклікаў даверлівых белых баранчыкаў. Ды раптам воблака выпусціла жалезную дзюбу і балюча ўдарыла ёю па руцэ. Гром-смех пракаціўся па нябёсах. Стары хан з вялікаю напругаю расплюшчыў склееныя сном павекі і ўбачыў над сабой Шарукана. Побач, злосна і пераможна ўсміхаючыся, стаяў Калатан.
— Уставай, бяззубы вярблюд, — загадаў Шарукан.
Гіргень павольна ўзняўся на ногі, пахіснуўся. Каменьчык болю, цяжкі, вастрабокі, перакочваўся ў галаве. Усё яшчэ хацелася спаць, але ён зразумеў, што гэта быў апошні ягоны зямны сон, што неўзабаве, магчыма, праз некалькі імгненняў, ён засне навекі. Страху не было. Ён шукаў вачамі Агюль. У шатры тоўпіліся шмат людзей, але Агюль між імі ён не ўбачыў.
— Ты хацеў завесці вольных куманаў у Кіеў, парадніцца з русамі, — жорстка ўсміхаючыся, сказаў Шарукан. — Ці не звар'яцеў ты?
— Я разумнейшы за цябе, — з годнасцю вымавіў Гіргень.
— Як жа ты дадумаўся да такога? Калі ты разумнейшы за ўсіх, як ты мог нашых стэпавых багоў раўняць з кіеўскім богам? Хіба можна на небе спыніць воблака? Ты ж у сваёй старэчай слепаце захацеў, каб мы, уладары стэпаў і хутканогіх коней, спыніліся на ўзбочыне дарогі, пачалі калупацца ў зямлі. Ёсць народы-грыбы, якія растуць на адным месцы. Гэта — русы, рамеі, ляхі... Але прыходзіць нехта, мудры і магутны, зразае грыб і пячэ яго на агні. Гэта мы — куманы. Такімі зрабіла нас неба. Вечны рух, вечны паход. Што знойдзецца лепшае на зямлі? Нічога няма.
Шарукан гаварыў натхнёна. Затаіўшы дыханне, яго слухалі ўсе, хто быў у шатры, слухалі і згодна ківалі галовамі:
— Так... Так... Справядліва кажа мудры Шарукан.
А хан Гіргень у перадсмяротнай тузе думаў пра Агюль. Здрадзіла, апаіла сонным зеллем, навяла ворагаў... Ды чамусьці не было гаеву на сэрцы. Ён і зараз кахаў чарнавокую прыгажуню і, калі б убачыў яе, не змог бы сказаць злое слова, толькі б глянуў з журбрю. I ўспомніўся хану цяжкі сон. Бачылася яму аднойчы ўва сне, што душыць яго чорная гадзюка. Абвілася кальцом, дыхнуць не дае. У жаху, у халодным поце прачнуўся ён тады, аж гэта Аполь абняла яго за шыю і цалуе.
Читать дальше