Ніна Мацяш - Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніна Мацяш - Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, ISBN: 1999, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Галоўным матывам творчасці лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Н. Мацяш застаецца роздум над гістарычным лёсам і непарыўна звязаным з ім сённяшнім днём Беларусі. Лірычная споведзь паэтэсы спалучас філасофскую разважлівасць і рамантычнае светаўспрыманне, глыбокае веданне сусветнай культуры і нязменную блізкасць да нацыянальнага быцця.

Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ці не паэт назваў цябе плакучаю,
Вярба мая, сястра мая?

* * *

Адляцела лістота ў чарговы свой вырай,
У апошні свой вырай, адкуль
Не бывае вяртання праз прыгавар жвіру
Аніводнаму болей лістку.

Як кнаты абгарэлыя, ў неба цягнуцца дрэвы,
Ў дажджавую яго сівізну.
Толькі ж ведаюць дрэвы, што за ёю дзесь дрэмле
Сіне-сонечны спеў пра вясну.

1966

МАНАЛОГ КРЫНІЦЫ, ЯКУЮ ЗАКІДАЛІ КАМЕННЕМ

Ой, у полі крыніца стаяла...

З народнай песні

Колькі прастаяла я? Не помню.
Вымерлі біблійныя звяры,
Што ішлі сюды да вадапою
З ранішняй,
З вячэрняе зары.

Тыя пушчы, што са мной дружылі,
Тыя птахі, што спявалі мне,
Праз вякі акінуліся жытам...
Молада было мне ў збажыне!

А пасля ступіў на поле горад,
Ганарыста ўскінуўся між ніў,
I ў маё сярэбранае горла
Паляцелі
слепа
камяні!..

Як смыляць прыдаўленыя грудзі...
Я да вас яшчэ праб'юся, людзі!
Вы — з мяне.
А як жа вам — без вас?
Але гора вам, калі зноў будзе
На мой голас
Камень — у адказ!

1976

ВОСЕНЬ

І зноў сумую па буслах,
Нібы па родным чалавеку.
Іх восень ціха адвязла
На рыжым чоўне дзесь да грэкаў,
Ці мо ў Егіпет, ці куды, —
Далей ад дрыжыкавай слоты.

Стаяць манахамі сады
У сутанах вымаклых за плотам.

1970

ЛІСТОК

На ўсёй галіне толькі ён адзін,
Адным душою кволы лісцік буры
Яшчэ ўцалеў у бурах мне наўздзіў
I на пасмех-пацеху новым бурам.

О дзе ты, промня веснавога шоўк?!
Ў адказ цыклон кастрычніцкі азваўся...
Дрыжыць лісток,
ды не таму, што зжоўк,
Другое страшыць:
што адзін застаўся...

1970

СНЕГІРЫ

Два снегіры — дзве кропелькі зары —
На шэрую галіну вольхі ўпалі.
I раптам усміхнуўся дуб стары
I жалудоў сыпнуў ёй на каралі.

Ды што для вольхі гэткія дары!
Як дзеўка, ля стаўка ўсё прымярала
Звон-завушніцы з цёплага каралу —
Два снегіры, дзве кропелькі зары.

1969

ПЕРШЫ СНЕГ

Над даляглядам вечар устае,
У шыбы вецер апантана ляскае,
І снег, і снег, як спозненая ласка.
...I гэтак жа, як ласка, растае.

Яшчэ лісты самотныя гараць,
Яшчэ не ўся трава ў зіму ўмарожана.
Не гавары са мной неасцярожна,
Пяшчотай выпадковаю не рань.

На недавер мне сіл яшчэ стае,
Не веснавосць з вясёлкавымі краскамі, —
А снег, а снег, як спозненая ласка,
І гэтак жа, як ласка, растае...

* * *

Я думала, люблю адну вясну:
Вясной так лёгка пераблытаць, дзе я,
Вясною так пяюць ва мне надзеі, —
Я думала, люблю адну вясну.

Я думала, што восень не цярплю:
Так непрытульна і маркотна ўвосень,
Так адзінока з тым, што не збылося,-
Я думала, што восень не цярплю.

Але загуў прасторы сіні звон —
I колькі часу ўжо адно ўяўленне
У родны край вядзе, як у збавенне, —
Ударыла разлука ў сіні звон.

I ўсё прымаю, лета і зіму,
Паводку бурную і ліставею.
Калі зямля, як сонца, душу грэе —
Багаслаўляю лета і зіму!

1972

ЛІСТАПАД

Зноў наступнасць мая — без цябе.
Са здзіўленнем і зябкасцю ў целе
Я заўважыла толькі цяпер,
Што таполі зусім абляцелі.

I што луг і зрудзеў, і зліняў,
У рабін паабдзёўбаны гронкі, —
Хоць яшчэ на двары — цеплыня,
Звон нябёсаў пяшчотны і тонкі.

Ліст апалы у пальцах кручу.
На галіне карычневай почка —
Вёснаў будучых соннае вочка.
Ліст апалы у пальцах кручу...

1975

* * *

Ноччу вецер шурпаты з оста
I мяцеліцы вал дзевяты,
Як на Богам забыты востраў,
На маю наляцелі хату.

Ліхаманіла шыбы ў вокнах,
Дробна дзверы, як зубы, ляскалі.
Ні зямлі, ні неба. Навокал
Снег ды бура, як над Аляскай.

I шматала хату, як трэску,
Толькі сцены стагналі глуха.
Ды прадраўся ружовай крэскаю
Ўрэшце золак праз завіруху.

I абмяклі пургі парывы,
I на ўздыблены снег упала,
Быццам ёй на кудлаты загрывак
Руку ўладна світанне паклала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]»

Обсуждение, отзывы о книге «Душою з небам гаварыць [Выбраная лірыка]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x