Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праязджаў я па знаёмым месцы і прыглядваўся.

Тыя ж узгоркі, дрэвы, кусты ды правады на пранумара-ваных тэлеграфных слупах. Бытта і не прыйшлі сюды немцы, бытта еду вучыцца...

У вагоне насцярожваў толькі плакат. Паўпанак з залізанай прычоскай насцярожана прыклаў палец да вуснаў, а ніжэй былі надрукаваны яго словы: «Pst!.. Feind hört mit.» [ 1 1 Ш-ш, не гавары лішняга, вораг падслухоўвае! (Ням.) ].

Астатняе ў вагоне было нязменным. I нават гэтаксама, як і да вайны, кандуктар шчоўкаў кампосцерам, прабіваючы дзірачкі на білетах пасажыраў.

Аб тым, што навокал фашысты, акрамя плаката напамінала яшчэ неасцярожная гутарка жанчын. Жанкі ціха адна адной паскардзіліся:

— Мінулы раз мой доктар ужо не ўзяў савецкіх грошай. Маслам плаціла.

— Усё цяпер, мілая, на абмен!.. А солі, мыла — ні на рынку, ні ў магазінах!..

— Шчэ было б паўбяды гэта, калі б не страх! Толькі і чуеш: таго забралі, таго расстралялі...

Яны глянулі на мяне, спалохаліся ды пачалі шаптацца. А я, здавалася, ужо асвоіўся з абстаноўкай. Вось і станцыя Валілы.

Перад акном праплыла знаёмая стрэлачная будка з іржавай бляхай на даху, два баракі, у якіх жылі яшчэ польскія чыноўнікі — бацькі маіх школьных сяброў. Памалу стаў наплываць вакзал і замёр — поезд спыніўся. Над уваходам у масіўны мураваны будынак красаваўся партрэт Гітлера, а ніжэй была выведзена готыкай цытата фюрэра: «Ich glaube an Deutschland und kämpfe dafür heute und morgen und In der Zukunft, bis der Sieg kommt!» [ 2 2 Я веру ў Германію і за яе змагаюся сёння, заўтра, у будучыні – аж да перамогі! (Ням.) ]

Перад уваходам у вакзал і праўда тоўпіліся артысты, трымаючы загорнутыя ў брызент інструменты.

Белая была сярод іх. У яе пад курткай я заўважыў тую самую сукенку, толькі на шыі з'явіліся белыя пацеркі.

На пероне ішла праверка дакументаў. Два салдаты з вінтоўкамі накіраваліся і да артыстаў. Белая падала свой «аўсвайс». Покуль немец уважліва разглядваў дакумент, яе сябры чакалі ў такім напружанні, бытта ад таго, што салдат там убачыць, залежыць — жыць ім ці не жыць.

Нарэшце немец узняў галаву, нешта з пашанай спытаўся ў артысткі, тая з какетлівай усмешкай адказала ды кіўнула на сваю кампанію. Вярнуўшы ёй дакумент, салдат казырнуў і з сябрам накіраваўся да бабак з кошыкамі і бітонамі. Толькі тады яе калегі ажывіліся.

Неўзабаве аб'явілі пасадку. З ляскатам адчыніліся дзверы, пачуліся ажыўленыя галасы. Мужчыны дапамагалі салістцы падняцца ў вагон.

— А куды ж вы мне загадаеце сесці? — з гуллівай заклапочанасцю спыталася артыстка.

— Марыя Міхайлаўна, калі ласка, да мяне!

— Ні ў якім выпадку — вы ж з ім з Беластока сюды ехалі! I каля яго гэты страшны плакат!.. Вы тут сядзьце!

— Марыя Міхайлаўна, ашчасліўце мяне! Глядзіце, якая пышная прырода за акном для вашага любавання!

— Мае вы рыцары, пастараюся быць усюды, толькі з разлікам на пачастунак!

— У мяне — семкі!

— О, тады — да вас!

Я добра прыглядзеўся да Белай у Пятэльскіх на кухні і цяпер яе не пазнаваў зноў. Як тады на сцэне, артыстка ўжо зноў мела выгляд маладзенькай дзяўчыны, была пераноўнена бадзёрасцю, энергіяй і той самай чароўнай прывабнасцю. Яна ведала, што ёю захапляюцца, яе любяць, і купалася ў гэтых адданых позірках.

На мяне ж бытта замрачэнне найшло. Нібы ва мне адпусцілі спружыну, і ўсё тое, што спружына моцна дагэтуль трымала, раптам расслабілася, і я перастаў сабой валодаць, страціў здольнасць што-небудзь кумекаць, а гукі і фарбы набылі нейкі новы сэнс.

Да мяне не даходзіла значэнне яе слоў — мяне паланіла іхняя музыка. Я баяўся падняць вочы. Я зусім на Белую не глядзеў, але адчуваў яе рухі ўсімі клетачкамі сваёй істоты.

— Макар Мікалаевіч, вы сталі падобным на дыякана з сабора Пятра і Паўла, запусціўшы гэтую бародку,— прагучэў яе голас.— Думаеце, яна вас уратуе? Дай бог!

Хлапец, у якога прабівалася чорна-сіняя бародка, знарок надта сур'ёзна паказаў на плакат і з добрым нямецкім акцэнтам прамовіў:

— Pst!.. Feind hört mit!..

Усе зарагаталі смехам, падобным да плачу. Калі супакоіліся, Белая прадоўжыла гульню:

— А вы, Ільюша, з гэтым ланцужком на жываце — копія купца з «Навальніцы» Астроўскага, і як я раней не заўважала?!. Чаго засумавалі? Частуйцеся, калі ласка, смажаныя! Ільюша, нюні не распускаць, яны вам яшчэ спатрэбяцца! Глядзіце лепш на мяне! Бо няма большай абразы, рыцары, для прыгожай кабеты, чым тое, калі побач з ёю сумуе мужчына!

Белая і ў вагоне працягвала канцэрт. Бесцырымонна, як гэта ўмеюць рабіць толькі артысты, і бяскрыўдна кранала яна па чарзе кожнага пасажыра. З рускай непасрэднасцю знайшла нейкія словы нават для цётак і таксама ім насыпала семак — адзінага, мабыць, ласунку паднявольных людзей у часы акупацыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x