• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Белая Дама: Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Белая Дама: Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1992, ISBN: 5-340-00685-9, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Белая Дама: Аповесці

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Белая Дама: Аповесці? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А са мной адбывалася дзіўная з'ява.

Бытта стагоддзямі накопленыя ва мне сум, мары ці нейкі нявыказаны жаль раптам знайшлі выхад у прыемным голасе гэтай жанчыны. I я цалкам трапіў пад яе чары. Я таксама ёй падпяваў, не заўважаючы нават, што паўтараю нямецкія словы, ды з нейкай незямной асалодай адчуваў, як пругкія, маладыя нашыя галасы, абмежаваныя сценамі, знаходзяць адзін аднаго ў гэтай зале, пераплятаюцца ды імчаць у нейкую чароўную вышыню, а нам абаім хораша, і я вельмі шчаслівы.

Колькі працягвалася асалода — мінуту, пяць мінут ці цэлую гадзіну — не ведаю. Я нават зусім забыўся, чаго сюды прыйшоў, а толькі, як скрозь імглу, адчуваў, што мая спадарожніца нецярпліва мяне штурхае ды нешта гаворыць.

7.

Пасля канцэрта я праводзіў Ніну.

Зайшлі мы да Пятэльскіх на кухню. Запалілі лямпу.

Праз нейкі час на кухню заглянула бландзінка. Зірнуў я на яе і ўжо не пазнаў. Цяпер гэта была бездапаможная жанчына, да таго ж надта стомленая, пабляклая і зусім непрывабная,— нібы яе падмянілі.

Убачыўшы нас, артыстка разгубілася ды вінавата прамовіла:

— Добры вечар!

Мы прамаўчалі.

Артыстка разгублена тыцнулася да вядра, к пліце. Падняла накрыўку каструлі.

— Горячая вода, Ниночка, есть?

— Шчэ не гатавала.

— Жаль...

Сказала яна гэта расчаравана, апалым голасам, нібы ад гарачай вады залежала яе жыццё і яна цяпер ужо не ведае, што і рабіць.

Трэба было дзейнічаць. Але з прыходам Белай у мяне абмерла сэрца. Я адчуваў сябе нікчэмнасцю — маленькім ды зусім бяссільным. Я адчуваў сябе нібы той шкаляр перад строгай настаўніцай, якая нечакана зайшла да яго ў дом.

Перамену ўва мне Ніна заўважыла не адразу. Калі ж нарэшце яе ўбачыла, абвяла мяне здзіўлена позіркам і сказала артыстцы, як адрэзала:

— Будзем вячэраць — нагрэю!

— Пожа-алуйста, очень вас прошу!

Ніна тону не збаўляла.

— Закіпіць — паклічу.

— Я не за так!.. Понимаю, дрова теперь очень дорогие... Вот вам сахарин за это!

Артыстка накіравалася да стала, каб пакласці картонны пачак — якраз такі, у якіх да вайны прадавалі ў аптэках аспірын.

— К чаю вам...

— Дроў мы не купляем — прывозім з лесу самі! А гэтага г... нам не трэба, у нас шчэ цукар е! — ужо бесцырымонна паперла артыстку маладая гаспадыня.

— Извиняюсь, я хотела вас отблагодарить...— пакрыўджа-на забрала яна пачак.

Калі Белая выйшла, я нешта прамямліў, але злосная Нінка мяне ўжо не слухала — пакрыўдзілася. Хоць я быў вінаваты ў аднолькавай ступені з Белай, Ніна, надзіва, злосць пастаралася сагнаць толькі на артыстцы:

— Прыстае, зубы загаворвае!.. Раніцой пра якоесь грудное дзіця дапытвалася, а цяпер суне гэтую агіду, шлюха, нямецкая падсцілка, цьфу!

I ў нашым доме покуль што сахарын не ўжывалі — хапала мёду. Тое, што я бачыў, выклікала да Белай жаласць, але я прамаўчаў — не хацеў дражніць сяброўку. Зрэшты, трэба было мне думаць, як цяпер дабрацца дамоў.

Даўно пачаўся каменданцкі час, ісці па дарозе — трапіць пад кулі. Таму павалокся я ў цемры хмарнай ночы цераз поле і балота да сябе на хутар, а ўвесь канцэрт, як наяву, быў перад вачыма. Успомніў пра заданне і адразу адчуў, як нешта выслізгваецца з маіх рук, таму, агорнуты неспакоем, стаў я лаяцца:

«Здрэйфіў, нікчэмнасць! I перад кім? Правільна Нінка казала — перад якойсьці нямецкай шлюхай!..»

«Мама казала, што плакаць хочацца на яе канцэртах. А як жа, заплачаш!..»

«Эх, дубіна! Елуп цара нябеснага!..»

«Ну, пачакай, краля, заўтра ж я за цябе вазьмуся не так!..»

I бачыў ужо сябе пераможцам сэрца артысткі. Вядома, я ёй велікадушна за ўсё дарую...

Разыгралася фантазія і намалявала карціну, як мы з Белай пранікаем у нямецкі штаб, выкрадаем важныя дакументы. По-тым яшчэ рабуем беластоцкі «Рэйхсбанк» — партызанам і нават самаму Мішыну з яго дэсантнікамі грошы спатрэбяцца. Новенькім «мерседэсам», паўнюткім мяшкамі з купюрамі, прыставіўшы рулю пісталета шафёру ў вісок, нясёмся па шашы ў лес!..

8.

Яшчэ ў Пятэльскіх я даведаўся, што ў наступны дзень трупа адпраўляецца ў Беласток. Якім Ільяшэвічавы пасланцы паедуць вагонам, здагадацца было няцяжка: поезд меў толькі два пасажырскія вагончыкі без перагародак — адзін «фюр дойтчэ», другі «фюр полен». Сесці ў поезд гастралёры маглі толькі на Валілскай станцыі.

Каб асвоіцца з абстаноўкай, покуль даеду да Валіл, у вагон «фюр полен» сеў я на паўстанак раней — яшчэ ў сваёй вёсцы. Вагон быў пусты, калі не лічыць дзвюх жанчын, якія ехалі ў Беласток лячыць зубы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.