Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ужо, зацікаўлены, пачынаю прыглядвацца.

На галаве ў маладзічкі — байкавая хустка. Сядзела жанчына, прыкрыўшы спадніцай ногі, ад чаго віднеліся толькі невялікія, з высокім пад'ёмам, чыстыя ды загарэлыя ступакі.

I хоць яна хацела прыдаць свайму твару збедаваны выраз, аднак было відаць, што жыццё мілавала яе і жыве яна ў дастатку.

— Ах, чаго на свеце не бывае! — уздыхнула пажылая кабеціна.

— Ну,— згадзілася другая.— Такая сцерва адаб'е мужыка ад тваіх дзяцей, а ты шчэ нічога ёй і не скажы, от фокус!

— ІІІто зробіш, бабская наша доля: так было заўсёды і так будзе да сканчэння свету.

Захацелася прыняць удзел у размове, і я да кабет павярнуўся. Жанчыны адразу заўважылі маю зацікаўленасць — іхнія твары ўмомант парабіліся штучна ветлівыя.

— Так раскажы таварышу начальніку пра Соньку! Мо таварыш начальнік з горада, дапаможа! — падказала старэйшая кабеціна маладзіцы.

Але тая не падняла на мяне нават вачэй. Толькі высмар-калася ў канец хусткі ды ўздыхнула. Узялася тлумачыць цётка:

— Гляньце вы, таварыш начальнік, то ж учора сабралася гэтая кабетка з мужыком на базар у Крыніцу. Але ён паклаў на воз клетку з парасём, пасадзіў ля сябе тую курву ды папёр каня. Ці ж так можна?! Бойцеся ж бога, хто гэта бачыў?!.

— Яе, цяжарную, скінуў, а нейкую лярву павёз,— дадала другая.— I на вачах людзей!..

— Ах-ха-ха-ха-а! — уздыхнула маладзіца ды зарумзала зноў: — Яшчэ з воза яна мне фігу пак-каз-за-ала-а!..

— Ну, супакойся, раскажы толкам!

— Род-дам я з Падароска. Як была дзеўкай, то ён кляўся і бажыўся, што будзе любіць адну мяне. Вывезлі яго ў Германію на работы, і за мной адразу пачалі файныя хлопцы сватацца, але я нікога да сябе не падпусціла, бо ўсё гэтага дурня чакала. А вярнуўся адтуль пасля вайны, і мне адразу далажылі, як ён у Кёльне жыў з францужанкай, але я яму даравала. I колькі шчэ паперажывала, калі яго за службу ў паліцыі следавацелі цягалі!.. Тата з мамай хату за мной далі, ён угаварыў перавезці яе да сябе, у Вількаўшчыну. Навошта я, дурная, згадзілася?! Жыла б сабе пры маме, на такі пасаг хлапец куды лепшы знайшоўся б, столькі іх сваталася!..

— Пабочныя гісторыі мяне не цікавяць, вы пра галоўнае раскажыце! — паспрабаваў я перавесці гаворку.

Аднак у жанчын быў свой рытуал вядзення гутаркі, парушаць яго і не думалі яны.

— На тую хату — новую, з падмуркам? — здзівілася цётка, бытта нічога я і не казаў.— Чаму не, знайшоўся б кавалер шчэ і не такі!

— Мо і гэты быў бы чалавекам, каб не Сонька...

— Каб яго з тропу не збівала!

— Дык хто ж яна такая? — зазлаваў ужо я.

— Хто Соньку Хіцук не ведае?

— Што мае дзеці праз яе намэнчыліся, нацярпеліся! — цягнула ўсё сваё маладзічка.

— Ці ж толькі ты мардуешся? Бегае, як сучка, і за іншымі мужчынамі, зазывае да сябе! Такога старога, як мой, не чапае, вядома, але чуць крыху маладзейшы...

— Бо свайго не мае!

— Самагонку тую жане, іх, дурняў, спойвае! А вядома, што іншаму абармоту трэба? Абы выпіць ды свежая спадніца.

— Цётко, што выдумляеце, хіба цяпер дазваляюць гнаць самагонку?!

Жанчына паглядзела на мяне, як на дурня, пахітала галавой.

— Заўша апарат у яе дыміць!

— Адкрыта!

— Ніколі яго з хлеўчыка не ўбірае!

На самагоншчыкаў — рассаднікаў хвароб, хуліганства, сямейных непаладкаў, зубы тачыў я даўно, і тут бабы задзелі мяне за жывое. Чаго не бачыў у той эмтээс? Лепш выведу на чыстую ваду пачвару-самагоншчыцу.

— Я з рэдакцыі. Даю вам, цёткі, слова гонару, што болей не пагоніць. Зараз паедзем з міліцыяй, забяром яе і ўсю апаратуру. Як дакладна яе зваць? — пачаў я запісваць сабе ў блакнот.— Хіцук Софія... Вёска?

Старыя падказалі.

— Ой, таварыш гарадскі! — спалохалася маладзіца.— Толькі рабеце як-небудзь так, каб ні адная душа не ведала, што сказала вам я, бо зараза маіх дзяцей пакалечыць, а мужык паленам прыб'е, як даведаецца! I паслухайце: сярод начальства яна мае паслушэнства, бо яны знаёмыя шчэ з партызан!

У гэты момант на асфальце з'явіўся «масквічок». Я падняў руку, машына спынілася.

— Толькі дваіх! — высунуў галаву шафёр.

— I вам у той бок? — спытаўся я ў маладзіцы.— Паехалі!

У машыне я ўжо маляваў сабе карціну, як заходжу ў міліцыю, як абураюся, што яна сама разводзіць нездаровыя ачагі, як потым з бравымі хлопцамі ў сініх мундзірах з малінавымі пагонамі прыбываем у вёску, як арыштоўваем распутніцу. Тады я пішу ў газету хлёсткі фельетон, а рэдактар замест эмтээсаўскага матэрыялу залічвае мне гэты.

— Тава-арыш,— даверліва зашаптала маладзіца, нахіляю-чыся да майго вуха.— У мяне ўжо е тры хлопцы, навошта мне чацвёртае дзіця? З такім дурнем і з гэтымі клопатаў хапае!.. Хадзіла ў Ваўкавыск, думала на аборт дамовіцца, цяпер правіцельства дазваляе. Але не ведала, куды звярнуцца. Сорамна пытацца ў чужых людзей... Палазіла, палазіла па горадзе дый вяртаюся ні з чым. Мо дапаможаце мне вы, га?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x