Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Белая Дама - Аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1992, ISBN: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белая Дама: Аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белая Дама: Аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сярод мясцовых людзей бытавала паданне, што ў старым кляштары ноччу з'яўляецца белая здань. Аўтара гэта зацікавіла, і ён пайшоў па слядах таго падання. Веданне гістарычных фактаў дало яму магчымасць перанесці падзеі ў XVII стагоддзе. Аповесць «Рэквіем» — пра разведчыка. Пісьменнік расказвае пра жахі, якія давялося зведаць патрыётам у глыбокім тыле на Гродзеншчыне ў часе нямецкай акупацыі, пра тое, што чакала гэтых самаахвярных людзей ужо ў мірны час.

Белая Дама: Аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белая Дама: Аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Шэсць пакояў!

— А навалена дабра колькі ў іх!..

— Дзве служанкі трымае!..

— Не ўсе адразу, ты адзін і гавары!

— Ну, Савосьчык паслаў адразу служанак за дзяўчатамі. Гулялі да дзвюх гадзін ночы. Калі крыху працверазелі, ён прапанаваў праветрыцца — заглянуць у турму. Хадзілі па камерах. Савосьчык паднімаў з падлогі сонных людзей, мы выводзілі на двор і ставілі ўздоўж сцяны. Наставілі дакладна столькі, колькі было ў абоймах патронаў. Вырашылі, у каго не трапім, таму жыццё даруем.

— Ну, ну, далей! — не то са злым, не то з вясёлым бляскам у вачах заахвоціў паліцая Буднік.— Выкладвай, як псавалі патрэбныя на фронце патроны!

Загаварыў другі паліцай:

— Не псавалі, пан афіцэр! Хоць выпілі здорава, вядома, але рукі яшчэ мелі цвёрдыя. Стралялі з дваццаці метраў, і я з сямі набояў — чатыры партызанскія шкуры зваліў! Жэнька — траіх, бо перапіў, бедны! Затое Серафім,— паліцай паказаў на задняга замухрышку,— малайчына, шэсць трупаў зрабіў адразу — ні адзін потым нават не пікнуў!

Мікалая разабрала лютая злосць:

«Ах, мярзотнікі, шчэ чыкайся тут з вамі, шкадуй вас, гнідаў смярдзючых, бытта свет што-небудзь страціць, калі вы на ім цьміць не будзеце».

...Скончыўшы апавядаць, Мікалай дастаў з сак-бутэльку французскага віна, паскардзіўся:

— Усё згаджаюся рабіць, Леанід Іванавіч, але такой работы, калі ласка, больш не даручайце, ну яго к д'яблу! Гадка і агідна, я ж не кат які-небудзь!.. Ну, вып'ем!

Яны распілі віно, ды на гэтым сустрэча скончылася.

Паклікалі з вуліцы Косцю.

— На вёсцы ціха, можаце адпраўляцца, покуль не хлынулі сюды лясныя хлопцы! — аб'явіў ён.

Рэчавыя мяшкі цяпер палягчэлі. Магнітныя міны, толавыя шашкі і таўшчэзныя пачкі акупацыйных ды рэйхсмарак засталіся ў Буднікаў. Крочылі дэсантнікі бадзёра — усе былі пад уражаннем сустрэчы і ўсім было прыемна, бо нешта зрабілі ды бачылі цудоўнага чалавека. Ад хлопцаў не адставаў ужо цалкам выздаравелы Ліхайван. Ен думаў цяпер толькі пра адно — хутчэй дабрацца да рацыі, каб радыстка Вольга Міхайлаўна навіны перадала ў эфір.

11.

— Мікалай быў скарбам для нашай разведкі,— скончыў сваё апавяданне Антон Васільевіч.— Тое, што ён рабіў, варта цэлых раманаў. Не разумею, як беларусы маглі дапусціць, каб такія людзі, як Мікалай Восіпавіч Буднік, лічыліся яшчэ ледзь не прадажнікамі, каб нехта сумняваўся ў яго сумленнасці. А калі і выйшла кніжка пра яго справы, то не на радзіме, не ў Беларусі, а тут,— у Маскве.

Для мяне было таксама непрыемна.

Нядаўна сустрэў я дзяўчыну з Зеляневіч, студэнтку таго інстытута, дзе яшчэ да вайны вучыўся Мікалай. Я пацікавіўся, што ж яна ведае аб сваім земляку.

— Сярэдні Буднік служыў фашыстам, людзей расстрэльваў! — не задумваючыся, адказала дзяўчына.

Паміж Ваўкавыскам і Падароскам ляжыць вялізная вёска з прыгожай назвай — Ізабэлін. Тут у паліцыі сапраўды, як і гаварылі мне біскупіцкія настаўніцы, адзін час служыў Мікалай Буднік — яшчэ ў самым пачатку вайны паслалі яго туды падпольшчыкі, бо побач, у Гута-Міхалінскім лесе, арганізоўва-ліся першыя партызанскія групы, ім патрэбны былі свае людзі ў немцаў.

Потым, калі з'явілася магчымасць Будніка ў Ізабэліне замяніць, падпольшчыкі пазнаёмілі яго з Ліхайванам. Палкоўнік загадаў Мікалаю рабіць па службе ў немцаў кар'еру, трапіць на работу ў Беласток і прабрацца да Цымермана.

Пасля свайго дырэктарства ў Біскупіцкай школе я працаваў у абласной рэдакцыі.

Аднойчы для артыкула збіраў матэрыял у Ізабэліне, і ў мяне там зайшла гутарка пра вайну, пра жудасныя расстрэлы немцамі нявінных людзей. Ізабэлінцы з абурэннем пачалі мне апавядаць, як паліцай Буднік падвёў пад кулю аднаго селяніна толькі таму, што захацелася выслужыцца. Як выглядала справа папраўдзе, я тады ўжо ведаў ад Косці, і было вельмі крыўдна слухаць такую хлусню. А здарылася вось што.

У першыя дні вайны былы легіянер Пілсудскага «асаднік» Юткевіч даў прытулак ў сябе маладой жонцы камандзіра пагранзаставы, каравокай Людміле ды цэлае лета выкарыстоў-ваў яе, як батрачку. Па нейкім часе Юткевіч заўважыў, што маладзіца нешта перапісвае, а вечарамі паперкі з сшытка вырывае ды некуды носіць. Перапалоханы мужык выкраў у жанчыны яе паперы ды паляцеў у камендатуру. Косця падарыў мне адзін лісток з таго сшытка, спісанага рукой невядомай мне Люды.

Хімічным алоўкам там было выведзена так:

Силой, угрозой и смертью голодной
ты прннужден был оружие взять,
и с кровожадным рассчетом холодным
послан ты был родных убивать.
Но близится радость победы,
а праздник тебе не встречать!
Родина-мать не простит тебе беды —
сбрось ненавистну немецку шинель!
Ждут в Михалине тебя партизаны,
а если не хочешь понять,—
ждет тебя девять увесистых
советских грамм из нагана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белая Дама: Аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белая Дама: Аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Карані
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Светлана Демидова - Белая Дама Треф
Светлана Демидова
Отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Белая Дама: Аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x