• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Партрэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Партрэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1983, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Партрэт

Партрэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Партрэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў. У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Партрэт? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Партрэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Партрэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Металёвыя плоскасці сосны і елкі скасілі цэлай паласой, і абрубкі камлёў бялелі рванымі зрэзамі на розных узроўнях. Сіла інерцыі, з якой падала машына, была такая, што некаторыя елкі вывернула з карэннем.

На апошніх метрах падзення алюмініевую сценку перакошанага борта распароў камель сасны і ў баку «Юнкерса-52» выразаў вялізную пашчу, праз якую дзве тоны ладунку вылецела вон. Сярод уздыбленых абломкаў сосен і ламачча на лясным падсціле бялелі тысячы салдацкіх пісем, ля разбітых скрынь — рассыпаныя веерам банкі кансерваў, круглыя, як для гуталіна, скрыначкі шакаладу, крыжы і медалі, розна-фарматныя пакеты і пакецікі ды мноства бутэлек з віном, сярод якіх — цяжка паверыць! — валяліся нават цэлыя.

Выяўляецца,— пасля падзення экіпаж, дайшоўшы да памяці, цераз гэтую самую дзірку ў борце выскачыў на зямлю. Паблізу праходзілі разведчыкі. Немцы пачалі стральбу з пісталетаў і паранілі нашага. Партызаны адкрылі страляніну ў адказ і дваіх ворагаў забілі. Хлапец, што нядаўна шчоўкаў перад карцінай арэхі, разабраўшыся, што да чаго, аўтаматнай чаргой скасіў яшчэ аднаго. Чацвёрты немец кінуўся ўцякаць. Разведчыкі ламанулі за ім.

Доўгага і белабрысага немца партызаны абкружылі аж у балоце. Разгарачаныя і злыя за параненага, разведчыкі прыкончылі б немца на месцы, калі б не Герашвілі. Грузін абхапіў яго рукамі, заляманта-ваў:

— Прэч! Ён — мой! Ныкому нэ аддам!... Он мнэ патрэбны, прэч!

Разведчыкі паспрабавалі вырваць немца з учэпістых рук грузіна, абураліся:

— Ты што, фашыста пашкадаваў?

— Мо ён Косцю Балабановіча параніў, а мы будзем цацкацца з ім? Адыдзі па-добраму!

— Ён мнэ патрэбен, панымаіш? — цвярдзіў грузін сваё.— Нынку пысаць трэба, панымаіш?! Натуру фашыста ў мінэ нэт, панымаіш? Мнэ очынь патрэбін, ныкому нэ аддам, панымаіш? Это — мой натура, рускым языком гавару, панымаіш?

Грузіна ў брыгадзе паважалі. Астыўшы крыху, хлопцы вырашылі:

— Ладна, чорт з ім, калі прыліп да фрыца як смала! Завядзем у штаб — нікуды ад нас не дзенецца!

Тым часам да самалёта збегліся ўжо ледзь не ўсе, хто быў у лагеры,— жарты, такое здарэнне! Людзі з жахлівым захапленнем разглядалі забітых лётчыкаў, краталі дэталі «Юнкерса-52», набіралі, хто колькі мог, трафеяў і адыходзіць не спяшаліся.

Разведчыкі, паклаўшы на сялянскую фурманку параненага сябра, пакідалі на сена рэчы экіпажа і гурбой накіраваліся ў штаб.

Высокі і выпеленгаваны немец у мундзіры лётчыка, з сінім шалікам на шыі, з рукамі, скручанымі вяроўкай за спіну, трымаўся ганарліва, на партызан глядзеў з выклікам, аднак ішоў, куды яму загадвалі. Спадарожныя хлапчукі хваліліся нямецкімі крыжамі, пыр-скалі адзін на аднаго адэкалонам, мяняліся трафеямі. Разахвочаныя партызаны апавядалі адзін аднаму, з чаго па самалёту стралялі. Кожны бажыўся,— менавіта ён збіў «Юнкерса-52». На хаду штыкамі адкрывалі кансервы, бутэлькі ды смакавалі віно. Злосць прайгала, абураліся на немца для парадку. Зрэдку хто—небудзь замахваўся на палоннага ды гыркаў:

— Ы-ых, шчэ воўкам глядзіш, гад?! З'еў локшыны і фанабэрыш-ся?! Пачакай жа, фашыстоўская морда, доўга пяліць слепакі свае не будзеш!..

Ладо хлопцам крычаць на немца дазваляў, але не адставаў ад яго ні на крок.

7.

У брыгадзе камандзіры пайшлі якраз на заданне, пакінулі за старшага мужчыну сярэдніх год, слабога здароўем, чалавека стрыма-нага і мудрага, камісара — Пятра Іванавіча Максімава.

Допыты палонных камандаванне лічыла карыснымі для развед-чыкаў урокамі, таямніцы з іх не рабіла. Цікаўныя да ўсяго партызаны ўвялі штурмана ў штаб гурбой. У разведку бралі самых атлётаў — хлопцы адразу запоўнілі памяшканне, завалілі падлогу трафеямі. Камісар уважліва перабраў атрыбуты лётчыкаў — новенькія планшэты ды іншае, што было ў рукзаках. Слыніўшыся на «зольдатэнбух» палоннага, Максімаў адгарнуў вокладачку:

— I тут «Дзесяць запаведзяў»?! Дыпламаваныя рыцары! [ 12 12 У салдацкіх кніжках гітлераўскіх ваяк змешчаны "Дзесяць запаведзяў нямецкага салдата”. Там былі і такія пункты: “1. Нямецкі салдат ваюе па-рыцарску... 2. Ворага, які паддаецца, забіваць нельга... 3. Забараняецца здзеквацца і абражаць палоннага... 6. З параненымі палоннымі трэба абыходзіцца па-людску... 7. Салдатам забаронена рабаваць цывільнае насельніцтва і нішчыць яго маёмасць. Трэба шанаваць гістарычныя помнікі ды аб’екты культуры...” За парушэнне гэтых «Запаведзяў» Міжнародны Нюрнбергскі Трыбунал і пакараў вайсковых злачынцаў. ] От жа фашыстоўская крывадушнасць!..— Прачытаў:— «Віль... Вільгельм Гофман, год нараджэння 1917». Фота нібы яго. Ага, яму — дваццаць пяць. Гэта ты — Гофман? Хануілавіч, спытайся, калі ласка.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Партрэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Партрэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Партрэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Партрэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.