• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Партрэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Партрэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1983, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Партрэт

Партрэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Партрэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў. У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Партрэт? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Партрэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Партрэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абгарэлыя пячныя каміны сумна цягнулі да неба свае куксы...

— Эх, папсавала вайна ландшафт! — тыцнуў Лебец цейсам уніз.— Паваленыя платы, сухія, як, венікі, кусты!.. I гэтыя старыя ліпы не аджывуць ужо!.. Хіба праз гадоў дваццаць зелень адрасце!.. I абарыгенам-беларусам даводзіцца цярпець!..

— Вярзеце сентыментальнае глупства, Ганс! — абрэзаў борт-механіка капітан.— Якая нам справа да гэтага? Зразумейце вы ein für allemal[ 4 4 Раз і назаўсёды (ням.) ] — нам важны толькі вайсковыя аргументы! Фюрэр сказаў: «Будзьце бязлітаснымі, дзейнічакце смела і без усялякай там маралі: гэта найбольш гуманны спосаб ваяваць, бо страх загоніць праціўніка ў казіны рог і нам спатрэбіцца менш крыві!» О-о, я вам скажу, гэта словы мудрага прарока! Цяпер і сляпы бачыць, што вайну вядзем справядлівую, а немцам яна прыносіць вялікую асалоду! Чым мы былі б з вамі, калі б не яна? Вядома, немцы не такія вытанчаныя ды адукаваныя, як французы, але ж лёс менавіта нас выбраў як носьбі-таў грандыёзнага абнаўлення свету, якога не было з біблейскіх часоў!

— Яволь, шэф! — скарыўся бортмеханік.— Я згодзен з вамі.

Капітан, палічыўшы, што адчытаў падапечнага залішне строга, пастараўся згладзіць уражанне ад сваіх слоў. Не гледзячы, з кішэнь-чыка на баку крэсла дастаў пляшку «Марціні». Выняўшы зубамі корак, адхлябнуў віна ды спытаўся бортмеханіка:

— Спрабуеце?

— З ахвотай!

Пілот велікадушна дазволіў частавацца і астатнім. Плоская бутэлечка з бліскучай этыкеткай абышла ўсіх.

— Данке!

— Данке зеер!

— Данке шён!

Немцы адразу адчулі ва ўсім целе цяпло і лёгкае галавакружэнне. Капітан з ноткай апекуна гаварыў далей:

— Альзо, вы, Ганс, не да канца ўмееце цешыцца жыццём. Выпускаеце з—пад увагі галоўнае. Знаходзіце нейкія калючкі, звярта-еце ўвагу на глупства, паддаецеся мяшчанскай жаласлівасці. Каго тут шкадаваць? — кінуў ён уніз.— Гэтых агідных шчуроў, гнойных сала-мандраў, выроднага племені «унтэрмэншаў», якім нейкі дурны ўладар калісьці дазволіў навучыцца чытаць і пісаць, хоць яны здольны толькі на тое, каб радзіць орды недачалавекаў?!

— Яволь, капітан!

Пілот быў малады, настрой яго хутка мог перайсці ў другую крайнасць, а віно падбівала выліваць свае крыўды.

Звяртаючыся да ўсяго экіпажа, ён ужо неўзабаве заныў:

— Безумоўна, калі глядзець з глабальных маштабаў,— мы тут рымляне XX стагоддзя, місіянеры. Аднак, майнэ кэрлен[ 5 5 Эх, братва! (ням.) ], гэта толькі адзін бок медаля. Калі чэсна гаварыць, то трэба прызнаць: занесла нас сюды — самому чорту ў задніцу!

I Ляўфэршток пачаў ужо скардзіцца на свой лёс:

— Што нас, нікчэмных фурманаў, на гэтай дапатопнай рыкшы, ціхаходным «Юнкерсе-52» — транспартнай машыне з часоў вайны ў Іспаніі — чакае ў смярдзючай Расіі на сумнай трасе з пастаяннай вышы-ёй у 2000 метраў з—за ўяўных «лясных бандытаў»? Вартуй кожны дзень, як пракляты, кнігаўчыны яйкі! [ 6 6 У немцаў азначае тое, што ў нас — біць бібікі. ] Во, у сонечнай Італіі бралі на борт дэсантнікаў Отта Скарцэні з самім Максам Шмэлінгам[ 7 7 Славуты чэмпіён па боксу (Алімпіяда 19З6 — Мюнхен), у вайну быў дэсантнікам. ], вазілі нават генералаў! Са штурманам Гофманам пашэнціла везці самога фельдмаршала Герынга, калі той гасцяваў у дучэ!..

Унізе паказаліся лясы Расоншчыны. Неабсяжны дыван хвалістай зеляніны, рассечаны прасекамі, здаўся немцам мяккім, як аксаміт, лагодным і свойскім. Чыгуначная ветка пачала раптам некуды знікаць, расплывацца, потым не стала яе відаць зусім, як штурман ні прыглядаўся. Пад прамым вуглом і наўскасяк распісвалі лес прамыя, як палёт стралы, візірныя прасекі, але ўсе яны былі без рзек і тэлеграфных слупоў.

— Вас іст лёс? [ 8 8 У чым справа? (ням.) ] — здзівіўся капітан ды падагнаў штурмана: — Вільгельм, пеленг!

— Момэнт маль! [ 9 9 Адну хвілінку! (ням.) ]

Але чыгункі штурман так і не знаходзіў. Давялося даверыцца компасу:

— Курс46!

Што за ліха, яшчэ зусім нядаўна кантакт з зямлёй ён тут трымаў візуальна, пе патрэбен быў ніякі компас! Бытта з вялізнай карты з жывым ландшафтам нехта ўпарта гумкай сціраў дзень за днём палатно дарогі, таму з кожным днём пуць з рэйкамі выявіць рабілася цяжэй.

«Няўжо брыгады Тодта пуць накрываюць маскіровачнай сеткай і галінкамі камуфляжу на такім доўгім адрэзку? Рабіць ім няма чаго!»

— У чым справа, донэрвэтэр?! Макс, вазьмі ніжэй! — кінуў штурман пілоту, з якім быў на «ты».

Незвычайную з'яву Ляўфэршток заўважыў таксама, таму адразу штурмана зразумеў:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Партрэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Партрэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Партрэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Партрэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.