Аляксей Карпюк - Партрэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Партрэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Партрэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Партрэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.

Партрэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Партрэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэты малы і ўпарты краменьчык жыў з адзінаццацігадовага ўзросту ў чотка зададзеным рытме: трэніроўка — вучоба — педпрактыка ў школе (у апошнія два гады!) — трэкіроўка і, нарэшце, шчаслівы сон. Характар у спартсменкі складаны, ладзіць з Оляй умеў толькі Р. Кныш.

10.

Вось што пісаў славуты трэнер у сваім дзённіку:

Варна, 1974 г., 18 кастрычніка.

«...Вечарам апрабаванке на памосце. Зрабіў ёй масаж. Пачала даволі ўпэўнена. На бервяне — канфлікт.

Прыйшлі негры. Оля доўга на бервяне практыкуецца, упала. Ускочыла венгерка, а за ёю і Оля. Абедзве стаяць, адна адной не ўступаюць. Уся зала глядзіць насцярожана. Ліха на яго, настроіць супроць сябе прысутных і шмат на гэтым страціць.

Сяк-так прымусіў яе злезці. Венгерка Хэпік, ды іншыя толькі ківаюць галовамі. Потым яшчэ счапілася з Растоцкім. Гэта — у разміначнай зале...»

19 кастрычніка.

«...Параіла мне паехаць у Варну, ды не маю ўжо грошай. Зацікавіла, што ж яна збіраецца адна рабіць, дзяўчаты на выходны паперліся ўсе ў горад. Парэкамендаваў заняцца вольнымі — істэрыка адразу. Стукнула дзвярыма, пайшла.

Заходжу да яе ў пакой. Ужо накурылася, хоць і клялася, што больш папяросу ў рот не возьме. Фыркнула:

«Ну, расстроілі мяне, свайго дабіліся? Не хачу вас нават бачыць, выйдзіце!..»

У той самы дзень вечарам:

«На трэніроўку валаку на сабе мат. З намі едуць трэнеры і японцы. Японцы толькі разміналіся. Цікавыя практыкаванні. Оля адна (больш з нашых не займаўся ніхто). Рабіла саскок з бервяна з паваротам. Надта ж кепска. Вельмі за яе баюся. Загадаў папрацаваць над ім — нўль увагі. Вымушаны заявіць, што гэта — самае слабое месца ў камбінацыі. Адразу псіханула зноў:

— Вам бы толькі мяне палохаць!

Аднак саскок паўтарыла разоў з трыццаць. Ужо куды лепш.

З вольных — некалькі разоў сальта і асобныя элементы. Загадаў выканаць новы саскок — давядзецца рабіць яго ў фінале, каб ён насіў імя Корбут.

Усе адразу схапіліся за камеры.

На брусах два разы абавязковая — добра, нават японцы ахалі. Скачок з паваротам на З60 градусаў — тры разы не кепска, аднак, горш, чым дома. З60 + З60— адзін раз добра, хоць і праз сагнутыя рукі. Бурныя апладысменты. Уся японская каманда ад уражання ажно села.

Яшчэ раз. На гэты раз — надта кепска, зарана пачала другі паварот, без адцяжкі. Абавязковая — выдатна! Усе ў захапленні. Чалавек з дванаццаць стракочуць кінакамерамі.

Вярталіся ў добрым настроі. Оля адразу к Дронавай. Стукаю — зачыніліся ў туалеце і кураць так, што аж дым праз шчыліны валіць. Дронава нявінна:

— Мы яблыкі там елі.

Пачынаю іх пясочыць...»

20 кастрычніка.

«...У Олі слёзы. Фыркае на мяне і паказвае, што нічога не можа. Загадваю быць вясёлай і чую:

— Буду шчэ вам усміхацца! Самі смейцеся, бо мне не хочацца!

— Ды не мне, а якраз табе патрэбна гэта, калі хочаш мець перавагу над Турышчавай! Глядзі, і ў яе не клеіцца!

Людзе якраз не паддаваўся брус. Турышчава саскочыла і з плачам паляцела ў раздзявалку. За ёю пабеглі Растоцкі з Латынінай. Оля адразу ўстрапянулася і ўзялася за працу».

Пасля Мюнхена вядомы фотарэпарцёр расказзаў:

— Я здымаць пайшоў — фота ў газету да зарэзу спатрэбілася. «Пастой хоць мінуту спакойна!» — кажу. А яна мне: «Усе вы абрыдлі мне, як горкая рэдзька! Уяўляеце? Гэта ў яе гады!

Абурана і доўга скардзіўся яшчэ бывалы чалавек, які прызвычаіўся даўно, што сусветныя славутасці пруцца, самі лезуць у бліскучы акуляр фіялетавага аб'ектыву, абы толькі ўплывовы майстра зрабіў ласку — «пстрыкнуў» іх.

Такія паводзіны Олі — капрыз разбэшчанай увагай асобы?

Хутчэй — паводзіны чалавека, які часта сумняваецца, падае духам, робіць памылкі, аднак увесь у пошуку, гарыць прагай да дзеяння і тварэння, не можа цярпець паказухі, якая збівае з панталыку, гамуе рытм. Вось таму, мабыць, маленькі бунтар з Прынёманшчыны перад фотакорам і ўзарваўся.

Калі спартсменка выйшла на памост «Чыкага стадыён», 16 тысяч амерыканцаў,— як было ўжо сказана Кнышам,— у экстазе раўлі, свісталі ды ламаталі нагамі. Варта ж было Олі прыкласці да вуснаў пальчык, вачыма папрасіць цішыні перад выступленнем, і, паводле слоў трэнера, зала раптоўна замерла, цішыня настала так нечакана, бытта ў долю секунды застыў сам вадапад Ніягара. Я спытаўся ў Рэнальда Іванавіча, ці вучыў ён гэтаму сваю падапечную. Не, не вучыў. Нельга ўсе выпадкі прадбачыць інструкцыямі. Такія паводзіны можа падказаць толькі сэрца і на гэта трэба мець талент. Вось яшчэ і таму гэтае дзіця так нам прывабнае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Партрэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Партрэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Партрэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Партрэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.