Аляксей Карпюк - Партрэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Партрэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Партрэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Партрэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.

Партрэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Партрэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

9.

«Шчодра надарыўшы чалавека пры нараджэнні, прырода гэтым не здаволілася. Яна ўдыхнула ў кожнага жаданне стаць лепшым за іншых, быць вядомым, быць аб'ектам здзіўлення, жаданнем праславіцца і такім чынам усклала на самога чалавека апеку аб сваім удасканаленні. Розум у непасрэднай дзейнасці сіліцца атрымаць пашану, узвысіцца — і ўсё чалавечае племя ідзе ад дасканаласці к дасканаласці, і дзе гэтаму мяжа?»

М. Лабачэўскі. З прамовы на выпусккым вечары ў Казанскім універсітэце, жнівень, 1825.

Аўтару гэтых радкоў чэмпіёнка прызналася: яна надта хацела перамагчы Турышчаву, а карэспандэнту «Комсомольской правды» заявіла:

— Медалі і званні мяне зусім не цікавяць, за іх я не змагаюся. Мне патрэбна захапленне публікі. Калі з публікай мне ўдаецца ўстанавіць кантакт, поспех забяспечаны. Люблю выступаць перад балельшчыкамі, што не шкадуюць далоняў.

Калі ж адкінуць ад Олі гэтыя прыроджаныя маторы, якія, па-Лабачэўскаму, закладзены ў кожным чалавеку, ды яшчэ калі зняць з яе ўвесь арэол славы, незвычайнасці і шуміхі, створаны вакол спартсменкі сучаснымі сродкамі інфармацыі і прапаганды, калі паглядзець на яе як на звычайную дзяўчыну па прынцыпу — «усе мы створаны з таго самага цеста»,— то варта задумацца: у чым жа той сакрэт дасягненняў нашай спартсменкі? Выяўляецца, сакрэту тут няма і рэцэпт поспеху надта просты, хоць і не для кожнага заманлівы.

Крыху інфармацыі з галіны фізіялогіі. Прырода, аказваецца, паклапацілася пра нашы магчымасці. Косць галёнкі ў чалавека, напрыклад, мае ледзь не дваццаціразовы запас моцнасці. Толькі ж мы з вамі выкарыстоўваем ад сілы якія—небудзь дзесяць працэнтаў скарбу, закладзенага прадбачлівай натурай у нашы органы, а малады спартсмен, калі ён настырны ды ўпарты, паказчык гэты павялічвае ў некалькі разоў. Увесь фокус у тым, каб знайсці ў сабе цярпенне, настойлівасць і, нягледзячы ні на што, дасягнуць пастаўленай мэты.

Працоўны дзень Олі (апрача заняткаў у школе, а потым, калі яна стала студэнткай,— у інстытуце) працягваўся ад пяці да сямі гадзін, праведзеных у напружаным руху, на брусах, турніку, батуце і коўдры. Калі першы раз мне давялося ўбачыць Олю на трэніроўцы, уразіла наступная карцінка.

Спацелая спартсменка ў перапынак, механічна выціраючыся вафельным ручніком, нічога навокал не заўважаючы, падышла, як п'яная, да графіна і з прагнасцю стала глытаць ваду шклянку за шклянкай — ну, дакладна бы лесаруб, які толькі што перавыканаў норму, ці доменшчык, што выпусціў плаўку.

Што ж, за трэніроўку Оля часамі траціла да пяці працэнтаў сваёй вагі!

Упартасць, непераадольная прага да працы і рамантычнага прыгодніцтва, лютая нянавісць да аднатоннасці і суму — у той час, калі многія яе равесніцы не ведалі, што з сабой рабіць,— ды яшчэ жаданне дабіцца свайго і стаць лепшай за саперніцу зрабілі цуд.

Кажуць, каб вялікаму Ньютану прапапавалі апісаць словамі «пятлю Корбут» на брусах ды яе сальта на бервяне, славуты вучоны, напэўна, сказаў бы, што такія фіглі супярэчаць законам фізікі, таму яны немагчымы, як немагчымы, з нункту гледжання халодных лічбовых выкладак якога—небудзь абсалютнага знаўцы супрамата, выпадак, апісаны Алесем Адамовічам у яго рамане, калі кволая гарадская жанчына ў гета, ратуючы ад гібелі сваё дзіця, нетрэнірованымі белымі пальчыкамі хапіла ў адчаі жалезныя прэнты агаоджы ў палец таўшчынёй, расхіліла іх, бы ляшчынавы плот, ды выпхнула хлопчыка на волю: наступіў у кабеты «выбух мышц», калі працуюць абсалютна ўсе клеткі цела.

Маленькая, упартая дзяўчынка адважвалася на такое, што ў зале заміралі ўсе людзі, не верачы сваім вачам. Тую самую «пятлю Корбут» цяпер унь выконваюць сотні дзяўчатак у кожным значным горадзе, дзе маецца добрая гімнастычная зала (гэта не значыць, што «пятлю Корбут» выконваць стала цяпер лягчэй: зрабіла сваю справу сіла прыкладу куміра, пракладзеная ім дарожка!), а яе ж спачатку не прызнавалі самыя аўтарытэтныя, самыя кампетэнтныя міжнародныя камісіі, не прызнавалі ледзь не па прынцыпу — гэтага не можа быць, бо гэтага ніколі быць не можа.

Каб дасягнуць такога, трэба бязлітасна, да аскетызму, ахвяраваць сябе мэце і ўсю волю накіраваць на здзяйсненне свайго жадання,— трэба «выціснуць» з астатніх 90 працэнтаў нескарыстанага запасу моцнасці арганізма ўсё, што толькі можна.

Оля мне неяк прызнавалася: яна ў той час не памятала, каб калі схадзіла ў кіно дзеля «проста так». Не памятала і выпадку, каб прайшлася куды—небудзь з кавалерам, хоць дзесяткі патэнцыяльных жаніхоў — барадатых і вусатых, чорных, бландзінаў і рыжых — стараліся дабіцца яе прыхільнасці і не толькі бамбілі пісьмамі; Оля проста не мела часу, каб іх заўважаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Партрэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Партрэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Партрэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Партрэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.