Аляксей Карпюк - Партрэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Партрэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Партрэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Партрэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.

Партрэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Партрэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сустрэча абодвух палонных павінна быць радаснай.

«Ты адкуль?»

«А — ты?»

«Што будзе з намі, не чуў?»

«Не. Як там нашыя, не ведаеш?..»

Тым часам лётчык-бамбардзіроўшчык з ходу наваліўся на свайго земляка:

— Цябе, Гофман, маслам, вядома, і сёння кармілі?

— Што далі, тое і еў,— штурману не ўпершыню даводзілася агрызацца ад прыдзірак суайчынніка, якога ўвесь час трымалі пад строгай аховай.

— Думаеш, не пакаўзнешся на ім! Ха, яшчэ як! Афіцэр, верны кодэксу гонару, першым чынам падумаў бы менавіта пра гэта!

— Ведаю, што скажаш яшчэ, Ordung muss sein! Befehl ist Befehl! Heine Ehre hist. Treue[ 25 25 Мусі быць парадак! Загад ёсць загад! Гонар мой – вернасць (ням.) ] — пустыя фразы для гітлерюгенд, Ганс.

Вільгельм паблажліва зірнуў на дробненькага суайчынніка, нявесела ўздыхнуў:

— Ох, гэтыя сумленныя ды верныя кодэксу гонару афіцэры заўсёды служылі гаспадару — усё роўна якому!

Сведка спрэчкі паміж нямецкімі авіятарамі хірург Бергман мне расказзаў,— штурман і адзывацца не хацеў, але Ёдке яго справака-ваў.

У памяшканне якраз увайшла бабка, пачала насыпаць у каску сушаных грыбоў для кухні ды насцярожана цікаваць на палонных. Бамбардзіроўшчык, як певень, насядаў на суайчынніка:

— А як будзе з тваёй прысягай, як? Маўчы-ыш, шавец дратвай табе рот зашыў?! Глядзіце, не пачырванее нават! Прытупіў ты, Гоф-ман, у сабе сумленне нямецкага афіцэра! Абяцаю: трапім да сваіх, і загаворыш ты ў мяне праз дзіркі ад зубоў! А дома — на мыла цябе пусцім, я ж ужо пастара-аюся!

Гофман не вытрываў:

— Што ты вярзеш, ідыёт? Што сунеш мне сваю прысягу, што ты ў ёй разумееш? Прачніся, дуралей, як прачнуўся я! Вайна стала безна-дзейнай авантурай! Прадаўжаць яе — дзейнічаць у інтарэсах Гітлера і твайго тоўстага шэфа і марфініста Герынга! Фюрэр і праўда, як казалі ў Германіі,— выпадак параноя ў сусветнай гісторыі! Яго бязглуздыя ідэі гіпнатызуюць такіх як ты дуралеяў ды робяць паслухмяных марыянетак!

Гофман паказаў на бабку і канваіра:

— Што мне кепскага зрабілі гэтыя людзі, каб я ваяваў супроць іх? Чым дзеці, што ядуць жменямі соль, правініліся перад Германіяй? Толькі тым, што сталі паміж ашалелым Гітлерам ды яго дзікунскай ідэяй «лебенсраўма»!

— Майн гот! I гэта гаворыць нямецкі афі...

— Слухай! Калі думаць па-твойму, то няхай загіне Германія, толькі я быў чысценькі — захаваў вернасць прысязе! У даным выпад-ку падпарадкаванне не прыносіць мне гонару, таму я выбраў непад-парадкаванне! Звязаныя з прысягай учынкі, што прыносяць бліжня-му шкоду, паводле хрысціянскай маралі чалавека ад яе вызваляюць!

— А-а, цябе ўжо і праўда купілі бальшавіцкія камісары за пахлёбку?! — схапіўся Ёдке з месца ды кінуўся на Гофмана.

Канваір зарагатаў. Бабка закрычала:

— Міша, шчэ пазабіваюць тут немцы адзін аднаго, а ты зубы будзеш скаліць?

— А ну, фрыцы, маць вашу... эамаўчыце! Разышліся тут! — зароў вартавы ды замахнуўся прыкладам.

31.

Каб даць які—небудзь занятак палоннаму да адпраўкі, хірург пратрымаў яго потым цэлы тыдзень у сябе. Немцу давялося такім чынам пабыць у расонскім лесе і санітарам, пазнаёміцца яшчэ з адным бокам партызанскага жыцця.

«Жываты» хірург адкладваў для эвакуацыі. Затое звычайнай нажоўкай, працёртай самагонкай, адпілоўваў параненым хлопцам рукі ці ногі.

У першы дзень санітар-калонны адвалок у яму вядро з абрубкам васковай нагі — з драпінамі ды чорна-сінімі пражылкамі. Тое, што Бергман рабіў, не мела нічога агульнага з аперацыяй і ўяўленнем аб дапамозе медыка. То была цяжкая фізічная праца з нажом ды пілой у руках. Гофману прыйшло на памяць прачытанае ў кніжках, як некалі вымалі з грудзей рыцараў гроты: чаплялі бердышам, нагой упіраліся параненаму ў жывот ды з усяе сілы цягнулі канец стралы; альбо нагіналі бярозку, прывязвалі верхавінку да абломка стралы, што тырчэў з цела, і бярозку адразу ж адпускалі...

I ў падобных умовах хірург Бергман ухітраўся вылечыць хлапцоў ды нават вяртаць у строй.

Лагер цярпеў ад бамбёжак, блакад, вечнага неўладкавання і чакання вестак пра смерць ці калецтва блізкіх, якія жылі па вёсках, а туды часамі прарываліся карнікі. Але найбольш людзі пакутвалі ад таго, што не мелі чым пасаліць страву. Убачыўшы ля школы згаладнелых па солі дзяцей, немец стаў яшчэ больш уражлівы і з цікавасцю прыслухоўваўся да размовы ўрачоў.

Выяўляецца, «саляная праблема» зводзіць людзей даўно.

Ненавісны саляны падатак быў адной з тых прычын, якая запаліла агонь Вялікай французскай рэвалюцыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Партрэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Партрэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Партрэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Партрэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x