Аляксей Карпюк - Партрэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Партрэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1983, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Партрэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Партрэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аповесці «Партрэт» на фоне жыцця і барацьбы беларускіх партызан паказана, як адбываецца ломка ў псіхалогіі палоннага штурмана люфтвафэ, як ён, закаранелы фашыст, паступова пераасэнсоўвае ваенныя падзеі, як усё больш і больш свядома пачынае паважаць сваіх нядаўніх ворагаў — нашых народных мсціўцаў.
У другой частцы кніжкі — эсэ-нарысы пра Вольгу Корбут і гродзенскі мост. Шмат нявыдуманых гісторый, у якіх аўтар па-свойму паказвае нам сучасніка і яго праблемы.

Партрэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Партрэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяўчат немец адчуваў кожнай клетачкай свайго цела.

Спёкшы на прысаку пару бульбін, пагрэўшы рукі, ён буркнуў некалькі руска-беларускіх слоў у адказ на залётнае пахіхікванне гарэзніц ды пакрочыў далей.

29.

Каб зберагчы некаторыя будынкі ад нямецкіх самалётаў, позняй восенню перавезлі іх у лес ды паставілі пад векавыя елкі і сосны. Так узнік партызанскі клуб, потым — будынак школы.

Яшчэ не ў зусім уцепленай хаце маладзіца, абвязаная гэтаксама ваўнянай хусткай узорыстай вязкі, вяла заняткі. На старых партах цюпіліся захутаныя хлопчыкі і дзяўчынкі. Перад імі на чорнай дошцы каліграфічным почыркам было напісана:

«СМЕРЦЬ НЯМЕЦКІМ ЗАХОПНІКАМ!!!»

Малы у растаптаных валёнках ніжэй выводзіў каракулі:

«Мой тата ўчора забіў двух фашыстаў...»

Напісанае немцу здалося поўным вялікага сэнсу. Ен перавёў пэзірк на артылерыстку.

Гофман ужо меў магчымасць звыкнуцца з тутэйшым спосабам быту. Ого, што было б, калі б беларус ці рускі, так як немец, запатра-баваў у сваёй кабеты пачысціць яму боты! Прызвычаіўся штурман і да мясцовага спосабу апранання, якое, як раней яму здалося, абязлічвала ды рабіла жанчын шэрымі. Наадварот. Грубая хустка на галаве і жакет настаўніцы для яго цяпер яшчэ больш падкрэслівалі жаночую прывабнасць. У немца зачасціў пульс, яго пацягнула да нас-таўніцы, як магнітам.

Гофман выразна бачыў — яна адразу заўважыла, хто пазірае з сяней, выдатна разумее, што робіцца ў яго на душы, аднак не павяла і брывом, а з той жа мацярынскай клапатлівасцю рабіла вучню заўва-гу. Ён падумаў: у немкі сардэчнасць была б службістай, па абавязку, і засумаваў менавіта па такой — цёплай, натуральнай, чалавечай.

Зноў агарнула немца збянтэжанасць, падумалася — покуль сюды ішоў, напэўна, сачылі дзесяткі пар цікаўных вачэй за кожным яго крокам. Ад агалёнага намеру немцу зрабілася няёмка. Пару хвілін ён патаптаўся ў сенцах, праверыў пазногцем, ці шчыльна сядзіць шкло ў шыбіне, і пашукаў на падаконніку вазон.

Кветкі ад холаду паморшчыліся, сталі падобны на макаўкі.

Немец заглянуў у скрыню, куды ўчора паставіў адрамантаваную машыну «Зінгер». Пуста. Настаўніца вечарам забрала ў зямлянку,— адразу яму пацяплела на сэрцы. Пару хвілін паназіраў яшчэ за класам і асцярожна павярнуў. У сенцах пачуў — нехта з малых паддобрываў-ся:

— Галіна Мікалаеўна, а да нас рускі немец чагосьці прыходзіў!

— Няўжо?! — разыграла яна здзіўленне.

— А-га-га! — пацвердзіў дружна дзіцячы хор.— Шыбы чамусьці правяраў!

— I ў скрыню заглядваў!..

— Ладна, дзеткі, працягваем урок! Да дошкі цяпер пойдзе...

На вуліцы Гофман напаткаў стомленых партызан. Два каржака-ватыя хлопцы валаклі на сабе па мяшку солі.

Партызан убачылі праз цьмяныя акенцы вучні і ўсе, як адзін чалавек, сыпанулі на двор. Малыя ў момант абступілі хлопцаў, загаласілі:

— Дзядзя-а, дай со-олі!

— I мне-е!..

— Дайце, дзядзя-а!..

— Хоць кры-ышачку!..

Камандзір групы загадаў:

— Мішка, выдай ты ўжо ім, хай не прыстаюць — выхаванцы Галі з гаўбічнай!

Пярэдні партызан гупнуў мяшок на пень, крыкнуў:

— Хто просіць, ты, Света? «Сіні платочак» праспяваеш?

З грымасай, бытта сапраўдная артыстка, малая смехам праспя-вала і кінулася да развязанага мяшка. За ёю рыкулі вучні. Перакры-жаваны рамянямі, абвешаны гранатамі, пузатымі сумкамі, біноклем і аўтаматам, хударлявы хлопец вялым ад стомы голасам прабурчэў:

— Не ўсе адразу, падшыванцы, не трапятацца так!..

Неўзабаве кожны з вучняў атрымаў па жменьцы шэрай солі. Ма-лыя адразу пачалі набіваць яе ў рот і смактаць з прагнасцю, бытта цу-кар. Камандзір жа з—за халявы дастаў дзюралевую лыжку і, асцярож-на набіраючы, кожнаму адмераў яшчэ і ў анучкі. Затым ададраў лапінку, насыпаў порцыю зноў. Завязаў рагі ды падаў палоннаму.

— Паеш, фрыц, салёненькага і ты. Дам яшчэ — настаўніцы занясеш!

Але тут падышоў дзяжурны і палоннага забраў.

30.

У штабным памяшканні Гофмана чакаў Бергман з канваірам і Ганс Ёдке — лётчык з «хейнкеля», збітага партызанамі цёплай восен-ню, калі немцы бамбілі пераправу. Ёдке таксама адпраўлялі ў тыл. Камандаванне партызан рыхтавала на палонных лётчыкаў паперы.

— Сядай, начальства зараз з'явіцца!— запрасіў Бергман штур-мана.

Гофман павітаўся з хірургам, падаў руку і канваіру,— з ім летам збіваў платы на сакалішчынскі мост. Невялічкі, з рабенькім тварыкам і тонкімі вуснамі суайчыннік руку працягваў неахвотна. Ёдке задзі-раўся з партызанамі, і толькі дзіва брала, што да гэтай пары з ім цацкаюцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Партрэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Партрэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Партрэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Партрэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x