Аляксей Карпюк - Данута

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Данута» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Данута: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Данута»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Каласальная розніца ў выхаванні, зусім розныя слаі грамадства, далёкія адзін ад аднаго ў зацікаўленнях, звычаях, традыцыях, і Вялікае Каханне, якое аднаму нясе ганарлівасць, пыху і пагарду, другой – адданасць і пакуту. Вясковы хлопец, якому з дзяцінства далбілі пра злых каталікоў і нядобрых паноў, для якога пачуцці – непатрэбная распуста, якую неабходна душыць у сабе, бо трэба “быць цьвёрдым”, і гарадзкая паненка, генеральская дачка, каталічка, якая аддаецца пачуццям, рамантычнасці, якая ахвяруе і звычаямі, і выхаваннем, і верай, і добрым імем дзеля Кахання, дзеля вялікага пачуцця, якому аддаецца поўнасцю і без астатку. Трагічны фінал, які дэманструе цьвёрдасць не таго, хто хацеў паказаць сябе цьвёрдым, нязломным, ганарлівым, які грэбаваў рамантычным пачуццём, а цьвёрдасць далікатнай асобы, якая не дазволіла вырваць з сэрца каханне, адданасць, якая, ахвяруючы жыццё, засталася вернай сваім ідэалам.

Данута — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Данута», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Паляць,— з бяссіллем, якое ішло ад адчування непапраўнай бяды, цвярдзіў партызан, трымаючыся за раненую руку.

Другі ад узрушанасці ляскаў зубамі, але спрабаваў жартаваць:

— Эх і холадна! Каб не дрыжаў — замёрз бы...

— Ідзі ў вёску, настаў плечы да вогнішча, пагрэйся!

— Калі я бег сюды, крайняя хата згарэла ўжо зусім, а ветрачок на плоце сабе круціцца!.. Ля плота ляжаў дзед з сякерай за поясам, відаць, мёртвы...

— Ты глядзі, дзірка! — паказваў здзіўлены хлопец полы прастрэленага кажуха.— Зблізку, гад, секануў, нібы прасмалена калёным жалезам!..

Усе гаварылі паспешліва і бязладна, як у стане трызнення. Паступова ўзбуджэнне прайшло, мы аддыхаліся і пачалі прыходзіць да памяці.

Фашысты сурова расправіліся з жыхарамі дома, дзе загінуў іхні чалавек. Узнік перад вачамі хлопчык на печы і ветрачок. Успомніў і дзеда з сякерай...

Паход у Новую Вілейку адмяняўся: трэба было завезці ў лагер параненых.

Адзін партызан прыбег У лес без аўтамата, я аддаў яму свой і пайшоў далей адзін з клункам нямецкай вопраткі. Мне часта вдаводзілася пераапранацца ў немца: яўрэі з гродзенскага гета пашылі дакладна на мой рост мундзір нямецкага лейтэнанта.

3

Задняваў я на балоце У стозе сена.

Сена трапілася сухое. Я хутка сагрэўся і моцна заснуў. Рука з компасам падвярнулася пад кабуру, і ад пісталета стрэлка размагніцілася. Я з жалем зняў компас і шпурнуў яго ў снег.

Далей мусіў арыентавацца па зорках і ветры. Нават успомніў вычытанае з кніжак правіла для падарожнікаў пустыняў Казахстана - не забывай, што ў цябе правая нага робіць даўжэйшы крок за левую. Але што рабіць у такіх выпадках, каб не кружыць на адным месцы, не ведаў. I я пачаў блукаць. Хаця і стараўся не апускацца, абы-чаго не есці, мыцца снегам, але аброс, як дзікун, схуднеў і страшэнна прамёрз.

Нарэшце, на чацвёртыя суткі, перад раніцай падышоў я да Парубанка - былога віленскага аэрадрома. Калісьці не раз прыходзіў сюды я глядзець на самалёты, лазіў з Данусяй па маляўшчых узгорках... Цяпер я нават не стараўся ўспомніць пра той час, холад і голад адцягвалі маю ўвагу.

Да горада адсюль кіламетраў восем. За вайну на гэтай тэрыторыі немцы маглі што-небудзь пабудаваць. Рэшткамі волі змусіў я сябе не бегчы адразу ў горад да сувязных, а дачакацца дня, разгледзецца і дабірацца вечарам. Узлез я на гару, зашыўся ў кусты, развязаў клунак і накрыўся нямецкай вопраткай.

Моцна хіліла спаць. Але засынаць нельга, зімовыя кусты — не летнія, скрозь іх чалавека відаць здалёк. Выразаў кароценькі патык, падставіў пад бараду. Калі засынаў, далоні расслабдяліся, кіёк калоў у бараду, і я прачынаўся. Гэтак і дачакаўся дня.

Ужо зусім развіднела. Унізе праехалі машыны: адна, другая, трэцяя. Пачуліся нямецкая лаянка, плач, брэх сабак. Праз хвіліну застукалі ламы аб мёрзлую зямлю. Я падпоўз на край гары.

Унізе стаялі тры машыны з брызентавымі будамі. Да іх былі прывязаны аўчаркі. На снезе чарнела свежая зямля. Некалькі чалавек капалі яму. Засланіўшыся каўнярамі ад ветру, іх вартавалі паліцаі. За машынамі ў зацішку вясёлая кампанія немцаў нешта распівала з бутэлек. Вецер даносіў да мяне ўрыўкі гартаннай размовы, нібы там некалькі чалавек адразу паласкалі горлы. Я забыўся на холад.

Доўгі і нехлямяжы немец адлучыўся ад кампаніі і захмялелым голасам прывітаў паліцаяў:

— Na, Tolen, heil Ridz Schmigly![ 23 23 — Ну, палякі, няхай жыве Рыдз Сміглы! (ням.). ]

I зарагатаў. Тады заглянуў у яму, ударыў аднаго, другога арыштаванага ботам і вісклівым істэрычным голасам залямантаваў:

— Los, los! Aber schnell, verfluchte![ 24 24 — Давай, давай, хутчэй, чорт вазьмі! (ням.). ]

Калі цыбаты адышоў, паліцаі замітусіліся і пачалі гэтаксама пінаць людзей. Найбольш вылучаўся адзін. У бінокль быў добра відзён яго твар. Я доўга думаў, каго ён нагадвае, і ўспомніў: рыжага капрала, з якім я сустракаўся на рынгу! Такія самыя запалыя вочы, каржакаватая фігура гарылы...

Мой знаёмы крыкнуў немцам:

— Ferfig![ 25 25 — Гатова! (ням.). ]

Усё было відаць як на далоні. Рэдка траплялася такая выгадная пазіцыя. Можна было адной аўтаматнай чаргой разагнаць немцаў і паліцаяў. А каб быў аўтамат і я іх напраўду разагнаў?.. Адыдуць ад страху і зловяць!.. Мне стала душна, на лбе выступіў пот.

Немцы вывалаклі з будаў чалавек з дваццаць арыштаваных і загадалі ім раздзявацца. Жанчыны лямантавалі, крычалі нешта і мужчыны, але раздзяваліся ўсе. Цыбаты заглянуў у кузаў і за адзежыну вывалак яшчэ адтуль дзяўчынку, кінуў яе на снег як ку-лёк:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Данута»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Данута» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Данута»

Обсуждение, отзывы о книге «Данута» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x