• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1988, ISBN: 5-340-00015-Х, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Карані

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Карані? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I што, цяпер усё гэта, адваяванае з такімі намаганнямі ды сабра-нае аголенымі жыламі — яго і Нінкі,— хлопцы намерыліся ўраз спляжыць?

— Яна, бацьку, зусім старая. Месцамі шашаль унь патачыў як сцены — няўжэ не бачыш? Зірні, відаць нават адгэтуль ноздры, 6ы ў швейцарскім сыры! Прыглядзіса унь туды — добро паўзірайса! — пераконваў старэйшы.

— I падваліна ад вёскі пасінела месцамі! — бытта ўлічыўшы старога ў злачынстве, дадаў Уладзік.

— А чаму? Нябось каб былі з сарцавіны, то не пасінелі б! I сцены і падваліны — з адной абалоні!

— Шчэ трэ праверыць, мо і грыбок завёўса!— папалохаў пляменнік.

— А што думаеш? Запраста завядзецца пры такім доглядзе! Спляжыць хату ўшчэнт!

— Я і кажу! Сколькі будынкаў гэтак згарэло і не такіх нават — сам ведаеш, бацьку!

— А як грыбку не завясціса, калі ў бацькі нашаго восенню на падлозе ў велькай хаце — горбачкі цыбулі, фасолі, буракоў і груш з яблыкамі?!

— I гэто — на памаляванай падлозе!!

— Бо ты, тату, крыўдуй на мяне не крыўдуй, усяго — мужык! А нашаму мужыку дай часы, то ён адразу суне іх за халяву ды кланіцай накручуваць будзе!

Лаўрэну надта ж захацелася сынам рубануць: «Затое ўжэ вы далёко так адышлі ад гэтых самых мужыкоў! Што вы мелеце? Цыбулю з фасоляй і ўсе фрукты трымаю датуль адно, покуль вы, сынкі, да сябе не забярэце, і ад двух-трох тыдняў ні вільгаць завясціса не паспее, ні таму маляванню — пашкодзіць!» Але — стрымаўся. Толькі памяць паслужліва яму падказала, як іншыя зялёнадалінцы ў пустых велькіх хатах трымаюць нават сена карове. I правільна. Што, лепш, каб памяшканне пуставала? Ты бачыш, як хутка набралі гарадскіх замашак?!

Дык во чаму на мінулым тыдні з'яўляўся гэты самы гіцаль, Франак, ды, бы той чужы кот, напаганіў табе ў вазок. Прыбыў з нейкім тыпам, апранутым не па-мясцоваму. Хадзілі сабе абодва, лазілі і прыглядаліся да будынкаў, кіёчкамі адхілялі вінаград, абстуквалі сцены. Бы зладзеі, азіраючыся, узбіраліся на гару і там доўга пра нешта дудзелі. Мерылі тычкай глыбіню калодзежа, смакавалі з яго ваду. Затым пайшлі таптаць агарод. У садку лічылі дрэвы і нават — кусты парэчак і смародзін.

«Цікавіцца чалавек, як у нашай вёсцы жывуць людзі, як буду-юцца, бо ў іх там усё іначай! У іх там — Азія! — тлумачыў пляменнік, адводзячы вочы ўбок. Затым дадаў: — З падворка, дзядзька, цэлы тыдзень — ані на крок. Сыноў чакайце!»

Уладзік зноў павёў сваё:

— Такія будынкі, тату, зараз з кожным годам падаюць у цане. У горадзе з імі, ведаеш, як цяпер робяць: бульдазёрам пад каршэнь і — на звалку! Бо пайшла ўсюды мода на высотныя блокі з лоджыямі, двума балконамі! Альбо — на мураванкі з верандамі, санвузламі, гаражом ды клумбамі ў гародчыках. А пра такое барахло, як у цябе, там ужэ даўно нават забылі!

Зморшчаны ад таго, што бацька аж такі дурны — усё не разумее сваёй выгоды,— Уладзік дапамог Паўлу:

— А табе, тату, цяпер не куры ды свінні патрэбны. Ты зірні на сябе толькі ў люстэрка! Зірні, зірні, не саромейса!.. Убачыш у ім такое, што і рады не будзеш!.. Пад якую халеру табе здалася гэтая гаспадарка? Яна табе зусім непатрэбная! Над табой самім догляд патрэбен — шчэ які!

— Гэта ты будзеш трымаць над бацькам догляд?! — азвалася з бакоўкі Кіра.

— Памаўчы там!

— Я пытаю — ты будзеш даглядаць іх?

— Б-бляха, кажу табе — заткнісь! — гыркнуў ужо разлютаваны Уладзік.

— А-а, праўда ў вочы коле!..

— Што я табе загадаў? Ша, б-бляха, і больш цябе каб я не чуў! Піскні толькі мне шчэ!

— Во, заўсёды ты гэтак!

— Ма-ам, пра што яны ўсё гаво-ораць? Што тата ад цябе хо-оча? Чаго яны на дзядулю крыча-аць? — дапытвалася ўнучка.

Кіра не адказала — плакала наўзрыд.

Лаўрэн раптам спахапіўся — што ж ён, стары пень, робіць! Дзеці не толькі ім нездаволеныя. Дзеці з-за яго унь сварацца як — гатовы счапіцца за грудзі. Гэтак мітусіцца ўнучка. Хіба ж малое вінавата ў чым?..

— А я што, хлопцы... Хібо ж я... Я не такі, як вы думаеце пра мяне... Мы з мацерай яе для вас, а не для сябе...— бы праз сон, пачуў Лаўрэн свой вінаваты глухі голас.

У памяшканні запанавала насцярожаная цішыня.

— Хібо ж я сам не ведаю... Гаспадарка, хлопцы, цяпер мне, вядо-мо, бы таму сабацы пятая нага... Вы кажаце паглядзецца туды... На-што мне тое люстэрко, я і без глядзення ў яго ведаю, бо не такі ўжэ дурань з мяне, як вы думаеце... Яшчэ я... А-ай, што мне тут... Вядомо, калі так хочаце, то можаце сабе яе і прадаваць, бо я дажыву як-кольвек... Сколькі мне тут засталосо скрыпець на зямлі, ужэ зусім мало — паўгода, рок цэлы, а мо і паўтары, то якая мне розніца, дзе дажываць...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Аляксей Карпюк: Мая Гродзеншчына
Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк: Белая Дама: Аповесці
Белая Дама: Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк: Партрэт
Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк: Свежая рыба
Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.