• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1988, ISBN: 5-340-00015-Х, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Карані

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Карані? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паўлу дапамог Франак:

— Бо на аднаселлі! Ці мало такіх выпадкаў здараецца цяпер па вёсках?

— Во, бачыш! А глядзі, хата твая даўно патрабуе догляду — пачынае памалу разбурацца. Бо рамонт ёй даўно патрэбен, руплівыя гаспадарскія рукі! Унь — некалькі даховак вецер сарваў, а ты, бацьку, цяпер ужэ не той — не можаш па драбінцы наверх залезці, як у былыя гады, ды не пакладзеш на месца! Ашчэ кожную трэ да латы добро прымацаваць дроцікам, а ў цябе ўжэ і пальцы не гнуцца!.. Што ні квартал, плаці страхоўку! Плаці чортаў налог за соткі ці за іншую халеру-матыку, а ў цябе лішнія грошы е, ты — мільянер?

Лаўрэн цярпліва слухаў і ўсё маўчаў. Нездаволены такой нездагадлівасцю бацькі, Уладзік старэйшага брата выручыў:

— I каб цябе больш гэто не мэнчыло ўсё, мы вырашылі — нашу хату к чортавай мацеры трэ прадаць!

З глыбокім перакананнем Павел падхапіў:

— Збыць пад халеру, і ўсё!!

Дваюрадны брат дадаў:

— Надзейны купец, дзядзьку, знайшоўса. Свой хлопец. Толькі вывезлі яго бацькі адгэтуль, калі ашчэ маленькім быў. Але ён — бы тутэйшы!

— Грэх яго, тату, упускаць нам! Ніколі сабе потым такого не даруем!

— Локці сабе кусаць будзем!

— Што-о ты?!

— О! Трэ лавіць шанц, калі надарыўса,— такое не часто бывае!

4

Столькі сыны гаварылі, так намагаліся, а для Лаўрэна відочным стала адно — хлопцы надта ім чамусьці нездаволеныя. Такімі нездаволенымі сыноў яшчэ ніколі і не бачыў.

Перапалоханы ўжо нарыхтык Лаўрэн з усяе сілы пастараўся ўлавіць усяму прычыну.

Нарэшце да яго пачало штосьці даходзіць. Покуль што зразумеў: сыны яго — уся апора і надзея — бэсцяць родную хату, з якой абодва вылупіліся. Аж страшна, як пра яе гавораць — зняважліва, легкадумна, несправядліва,— бы пра чужую. Бы ў ёй не нарадзіліся і не выраслі.

У Лаўрэнавай душы закіпела абурэнне.

Плануючы гэты дом, колькі ён папаіў гаёвага[ 1 1 Ляснік (мясцовае). ] — Вацака Шмігель-скага, каб самому выбраць бярвенне — не апошняга гатунку. Сам вазіў сосны аж з Бабінага Гаю. Потым сам купляў цэмент, а за польскім часам кожны пяцідзесяцікілаграмовы мяшок каштаваў амаль цэлую авечку.

Як цяпер кажуць, браў «напракат» у бераставіцкага яўрэя Бэркі станок і сам фармаваў дахоўку. Накляпаў яе з запасам — унь накастражыў яшчэ колькі пад акапам хлеўчыка для замены! Які тоўсты маток дроціка на калочак павесіў побач!

Гэты дом не толькі ў яго наганяў мазалі!

У бацькі Лаўрэна сыноў было два. З маладзейшым, Юзікам, стары на Верацейцы, якая за выганам упадае ў Нёман, пабудаваў вадзяны млын з ладнай хатай, і абодва перайшлі туды жыць, а Лаўрэну пакінулі надзел. Калі старэйшы ўзяўся будавацца таксама, бацька з братам яго не забывалі — кожны дзень хто-небудзь прыходзіў да зруба і з раніцы да вечара цюкаў сякерай...

Нават крыты саломай дом выстойвае восемдзесят гадоў пэўных, а то — і ўсе сто. Яны ж з Нінай вылічылі, што іхняя будыніна паслужыць яшчэ і ўнукам іхніх унукаў, і ўжо чаго-чаго, а клопату пра жытло яны не спазнаюць. А тут спадчыннікі аб'яўляюць дом старым, зусім нікудышным. Яшчэ лічаць будыніну цалкам непатрэбнай абузай — от табе і маеш. Ды яго старанні ганіць і высмейвае не хто-небудзь — родныя сыны.

Як у хлопцаў языкі павярнуцца могуць на такое?!

З марай аб іхніх дзецях і ўнуках была ачасана кожная ліштва, падагнана адно да аднаго кожнае бервяно, пакладзена як найлепш кожная цаглінка і кафелька ў печы, а мокрым цэментам адглянцавана кожная даховачка. Каб не патрэскалася ад раптоўнага высыхання, ён з два тыдні мачыў яе з лейкі. Затым з ружовай даховачкі выклаў яшчэ на даху: «19З5 год».

I што хлопцы яшчэ прыдумалі — дом прадаваць?!

Няўжо — усур'ёз?

Колькі яны з жонкай перахваляваліся, калі выйшла каманда — звозіць у вёску хутары. Адно дзякуючы старшыням калгасаў — Маркевічаў кожны з іх цаніў на рабоце — не толькі сям'ю пакінулі ў спакоі, а яшчэ выдзелілі слупы ды правялі святло. Калі ж з Нінай здарылася няшчасце, прырэзалі нават сотак да тых, што былі.

З жонкай яны даражылі спагадай начальства і стараліся яшчэ больш. З-за празмернага старання Нінка, мажліва, і на той свет заўчасна пайшла, але гэта ўжо справа іншая.

Калі не стала Ніны, старшыня сельсавета задумаў на хутары аб-сталяваць каранцінны пункт для цэлага раёна. На абмен запра-панаваў новы фінскі домік — жытло сярод людзей. З ацяпленнем і з бачком для вады, каб не бегаць па яе кожны раз да калодзежа. Нават добрую даплату вызначыў за садок, паабяцаў дваццаць сотак зямлі. У параўнанні з яго дамінай — фінскі здаўся яму якімсьці размаляваным вагончыкам ад вузкакалейкі. I Лаўрэн выстаяў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Аляксей Карпюк: Мая Гродзеншчына
Мая Гродзеншчына
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк: Белая Дама: Аповесці
Белая Дама: Аповесці
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк: Партрэт
Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк: Свежая рыба
Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.