Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Табе з намі не падабаецца? — спытаў.— I мне ты вельмі несімпатычны, афэрма[ 26 26 Разгільдзяй (польск.). ], таму — марш з маіх вачэй! Знікні зараз жа! Ну?! Счэзні, згінь, афэрма! Але вечарам, калі будзем вяртацца ў казарму, быць табе каля брамы, як штык, бо іначай — трапіш пад трыбунал ды загрыміш на пяць гадоў у катаргу! А цяпер — юж цебе нема ту![ 27 27 Цябе ўжо тут няма! (польск.). ]

А Мянькоўскі Зміцер са строю ўцякаў больш з азарту і цяпер трапіў у сітуацыю, якой ніхто яму не зайздросціў. Бо ў «павятовым»[ 28 28 Раённы (польск.). ] гарадку тады што цікавага можна было знайсці, маючы пры гэтым зусім пустую кішэню? У магазінах, вядома, усяго навалам і каля кінатэатраў рух, але вочы бачаць, а на зуб не возьмеш! Нават не сходзіш на Гувера: публічныя дзеўкі пасля працавітай ночы ўсё яшчэ адсыпаліся, а вулачку вартавалі днём паліцыянты — у гэтую пару ні адна прастытутка не мела права паказваць там і носа.

Некалькі разоў Зміцер заглянуў у абшчыну баптыстаў. Паслухаў, як там прэсвітэр чытае Біблію,— ад яго Лаўрэн пасля і даведаўся пра Каіна і Авеля,— паслухаў, як абшчыннікі спяваюць псалмы, а струнны аркестр ім падыгрывае. Але неўзабаве і баптысты, і горад, і бадзянне Крапаку абрыдлі, бы горкая рэдзька, а дзень без заняткаў — годам здаўся.

На пятыя суткі мянькоўскі гуляка перад сыценькім «плютановым» стаў на калені ды ўзмаліўся:

«Пане паручніку, пакарайце мяне як-небудзь іначай — хоць на губу пашліце! Не магу бо.тыті: бадзяцца без мэты! Лепш для звярынца пні карчаваць стану і камяні варочаць ды на гарбе валачы, чым гэтак цэлы дзень блытацца па горадзе, бы г... у палонцы!»

«А-а, прыпякло?!.»

Пад рогат салдат афіцэр заявіў:

«Ну, калі да цябе гэта дайшло, ты яшчэ чалавек не кончаны — мо шчэ і выйдзе нешта з цябе! Далучыся, афэрма, да калоны! I не прымушай мяне зазлаваць другі раз!»

«Так ест, пане паручніку!» — з усіх ног кінуўся ў строй шчаслівы штрафнік.

«Плютановы» ад гулякі не адставаў:

«Запявай «Спекуліста»!»

Калона ўзяла ногу, і Зміцер вясёлым тэнарам зацягнуў:

Ты мо-я дзев-чы-ыно,
Ты мо-е ко-ха-не,
Дай мі тысёнц зло-отых
На слюб-ыэ ўбра-не!

Дзев-чына му да-ала,
Жол-неж — спэкуліс-та
Вса-дзіл до кешэ-эня
I так со-бе свіс-та-а.

«Плютон» дружна падхапіў:

Фі-у, фі-у, фі-і-у,
Фі-у, фі-у, фі-у-у

I праўда, Крапак больш ад «плютона» — ні на крок, а Фіялкоўскі стаў для яго богам.

Той валацуга пакарання такога быў варты. Але па якой прычыне найгоршую кару прыдумалі родныя дзеці яму? Цяжка было прадбачыць, што з яго пераезду атрымаецца?

3

На хвіліну Лаўрэнаву ўвагу прыцягнуў падворак.

Да пад'езда якраз падкаціла малочнага колеру «Волга». Дырэк-тараў шафёр — малады хлапец у адной паласатай кашулі і пад гальштукам — стаў цягаць наверх вялізныя пакункі.

Неўзабаве з'явілася расфуфыраная Вадзікава маці ды палезла ў «Волгу»...

У гэты момант Кіра нервова залямантавала на малую:

— Доўга так будзем сядзець? Ну, вернецца з рэйса бацька, ён жа цябе за гэта...

Праз хвіліку зноў:

— Пішы, чаго на бакі азіраешся? У сшытак, у сшытак глядзі, а не ў акно!

— Ужэ гляджу, мамачка!

— Чаму літары крывыя?

— Я, мамачка, дыхнула.

— Ну і што?

— Калі дыхаю, яны ў мяне крывяцца.

— Не дыхай, як пішаш!

— Больш не буду, мамачка.

— I на палі не залазь!

— Больш не буду, мамачка...

«Не, здаецца, біць малую цяпер не стане!» — з палёгкай уздыхнуў Лаўрэн. Не могучы дараваць ёй «камянёў», з нявесткі зларадна пацешыўся.

Буркнуў сабе пад нос:

— Так табе і трэ, вышчарка! Шчэ дзеда ў прыклад унукам паставіла б, а ты?..

Нарэшце Лілія Уладзіміраўна з сумкай у «Волзе» ўладкавалася. Шафёр ляснуў дзверцамі, і машына памчала — неўзабаве знікла з падворка.

— «Падбірае камяні»! — перадражніў Лаўрэн з горыччу яе скаргу нявестцы ды паківаў галавой.

Да пад'езда дзеці навалаклі валуноў — бы добрыя качаны капусты. Валуны дзень валяліся, валяліся другі, і нікому ў галаву не прыходзіла адкінуць іх з дарогі. Білі ўсе аб іх ногі ды паміналі чорта.

Лаўрэн пазвалакваў камянюкі за дом і зваліў у крушню пад кусты бэзу, каб і відаць не было іх.

«Паням такім, бачыш, не спадабаласа. Ну ж і дурніцы, як вас на сабе зямля носіць! Ледзьве што якое — адразу бяжы ды мый рукі, бытта ты іх цёнгле ў шмаравідле гвэдзаеш ці ў гноі трымаеш. Валачы пад кран і фрукты, ягады!.. Ну, яблыкі, грушы і нават шчэ слівы — зразумела, на іх пясок можа быць і мухі свае сляды пакідаюць. Але ж, бабы ўрэдныя, што з тае ягады ці маліны, калі яна ўжэ ў гарачай вадзе памокне, як яе пасля ў рот браць? Мая Нінка такую выкінула б курам!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x