Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У нядзелю зноў стыла празрыстая цішыня, і дзень гэтаксама пачынаўся з вялікай ахвотай. Ціхай радасцю на траве іскрылі мільярды расінак. Чырлікалі ва-ўсю бадзёрыя жаўрукі. Пышна квітнелі купчастыя ліпы, бзынчалі ды цягуча гулі пчолы. П'яніў перастаялы язмін, а за хутарам раскошна буялі, аж захлыналіся сваімі сокамі буракі. Але ў Лаўрэна штыкеціны, якія ён узяўся прыбіваць, валіліся з рук, пальцы не хацелі трымаць малатка і цвікоў. Патрэбна была толькі зачэпка, каб занятак кінуў.

Зачэпка неўзабаве знайшлася.

Каля плота стаяла доўгая лава са шрамамі старых парэзаў. Лаўрэн выпадкова зыркнуў на яе і ўбачыў пакінутыя ўнучкай гліняныя чаропкі з пяском, вянок з валошак ды ліст лопуху. Паклаўшы на слуп малаток і цвікі, ён апусціўся на лаву і са скупой расчуленасцю дакрануўся да Святланчыных цацак.

Да падвялага ўжо лопуху чорнай ніткай былі прышытыя адмысловым узорам жоўценькія пялёсткі курынай слепаты. Лаўрэн з умільнай цікавасцю прыгледзеўся да «вышывання» і толькі цяпер успомніў, як Святланка яму снілася сёння. Успомніў выразна, бытта ўсё адбывалася наяве.

Снілася яму, што ўнучцы яшчэ два з паловай годзікі і яна прыстала да Нінкі: «Баба-а, ляцець хацу!»

«Ляце-ець?!»

«Ага!»

«Што ты, малое, выдумало, ах бо-ожа! I як жа ты ляцець думаеш, скажы мне?»

«А во!» — замахала ручкамі.

«Для гэтага ж, унучанька, крыллі патрэбны — птушкі імі толькі робяць так — фыр! фыр! фыр! А ў нас з табой крылляў — няма!»

«А-ай, хацу-у!»

«Ну, і куды ж ты паляцела б?»

«На лямпу!»

«Да му-ухаў сядзеш?»

«Да му-ухаў!»

«...?!.»

«I баба сядзе на лямпу, і Света, і дзе-ед!..»

З любоўю і гонарам, выпрамляючы лопух, Лаўрэн сам да сябе праказаў услых:

Такой дурненькай была ашчэ ж зусім нядаўно, і — ты глядзі, прыроду ўжэ падпраўляе!..

Але зараду хапіла ненадоўга.

Ён абыякава пакарміў курэй ды парсюка. Пакаштаваўшы без ніякай ахвоты сам нейкай калбытухі, палазіўшы да нудоты па садку, Лаўрэн у гародчыку абцёр аб траву ступакі, абмытыя халоднай расой, усунуў іх у кірзавыя боты і, не разумеючы яшчэ нават, куды ды чаго нясуць яго ногі, патупаў па дарожцы.

Непрыкметна для сябе хутка апынуўся каля ладнага будыначка, дзе на першым паверсе памяшчаўся сельсавет, а на другім — праўленне калгаса.

3

Ля сельсавецкага плота тырчала грузавічка з засохлай граззю на бартах, але яе кабіна была ўся заклееная прыгожанькімі артыстачкамі. Ля сваёй машыны стаяў Франак ды хваліўся барадатаму і худому дзецюку новай куртачкай:

— Праўда, Юрка, люксовая?

— У-ух, фірма!

— I ты маеш хэнць на такую?

О-о, шчэ пыта-аеш!

— Дудкі! Хадзі сабе, як дрыцкін, у сваіх лахманах, а я цяпер у такой ведаеш што вытвараць буду?

Франак малайцавата закружыўся ў танцы, заспяваў:

Не бэндэн сень жэ-эніл,
Не бэндэн сень спе-ешыл,
Бэндэн сень умі-ізгал,
I дзевчэнта це-шы-ыл!

Барада ў высокага хлапца расла аж з шыі. Была яна густая і ўраджайная, з рыжых валасінак, а твар — у рабацінні.

Вочы ў худога адразу загарэліся.

— Прадай, Шмігельскі!

— Табе?

— Прадай!

— А фі-фі не хо-хо?

— Слу-ухай, будзь чалавекам, Фра-анак! Хоць лішняя капейка кішэню не муляе, але адразу кладу сотню!

Зубасты рот Франака бліснуў на сонцы белізной:

— Пацалуй мяне дзісь, а я цябе — заўтра, добро?

— Файныя грошы кладу, падумай!

— Ні за якія капіталы!

— Шчэ чырвонец набаўлю! Сто дзесяць рублёў будзе — як лёду!

— Не старайса!

— Падажджы, падажджы, прыйдзе коза да воза!..

— Скажы хоць, дзе дастаў?

Франак хітравата міргнуў:

— А-а, зраўнацца хочаш? Толькі на могілках усе роўныя!

— Прызнавайса, Шмігельскі!

— Учора браты з Гродна прывязлі!

— Бачу — нетутэйшая!

— I сын пана Вішпінга такой не насіў, праўда?

— Люкс! Бо — імпарт!

— Ага, фінская, думаеш? Зірні на штамп: «Мадэ ін Бераставіца». О'кэй? Ха-ха-ха-ха!

Фасоніста пахаджваючы перад раздражнёным напарнікам, праспяваў зноў:

Сікора сень озребіла —
За мястэм на хвасце!
Породзіла тшыста дзядув
I баб едэ-эна-асце-е!..

Пляменнік толькі цяпер убачыў сваяка.

— А вы куды паўзеце?

Лаўрэн сябе адчуў вельмі вінавата — бытта сцапалі яго на злачынстве.

— На выган мне, Франак...

Хлапец з недаўменнем хвіліну на яго талопіўся.

— Цяпе-ер на вы-ыган?

— Да Нёмана...

Успомніўшы пра намаганні старшыні — абсталяваць на дзядзька-вым хутары каранцін для раёна,— Франак вельмі перапалохаўся:

— Вы што, дзядзьку, прыдумалі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x