Аляксей Карпюк - Карані

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Карані» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Карані: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Карані»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Некаторыя дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжаных гнёздаў у родных вёсках перавозяць бацькоў на сталае месцажыхарства ў горад. Нялёгка прыжываюцца старыя людзі ў нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты, часам яны прыводзяць да трагічнага фіналу. Аўтар у сваім рамане даследуе прычыны гэтых канфліктаў, разважае аб духоўнай сувязі пакаленняў, аб тым, як навукова-тэхнічны прагрэс уплывае на адносіны між людзьмі.

Карані — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Карані», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Эх, ты-ы, ашчэ звяртаеш увагу на тое, што нашыя палякі табе скажуць! Слухай, слухай, то даслухаешса! — пакпіў з Паўла малады сваяк.— Твае муміі — маленькія, бы свіныя карыты, а піраміды — во! Падумай, які дурань скляпы такія адгрохаў бы нябожчыкам — нават і царам? Хто б ім, скажы, такую смету зацвердзіў на магілы, хто б дазволіў вышвырваць на вецер гэткія грошы?!

— Тады — для чаго?

Вытрымаўшы адпаведную паўзу, Франак абрынуў на дваюрад-ных братоў казырны аргумент:

— Так сухавей ад Сахары затрымлівалі!

I на твары — вялікае здзіўленне, бытта пра такую навіну і сам толькі што даведаўся.

— Но-о?!.

— От табе і «но-о»!

— А што ты думаеш...

— I думаць няма тут чаго, факт! I во — шчэ тады ўмелі адгароджувацца ад пустыні частаколам пірамід і сеялі сабе ў зацішку пшаніцу, ячмяні, просо, льны ды тыя паласатыя арбузы і дыні з фігамі. Разумееш?

— Чаго носам круціш, не ве-ерыш? Каму, мне-е?

— Во як рабілі, а цяпер? Што цяпер! Мало таго што супер-фасфатамі ды салітрай усіх пчол, зайцоў і курапатак, халера на іх, патруцілі, ашчэ і спутнікаў паназаводзілі, ракетамі напрабівалі дзірак у космасе! А што ў іх выйшло? Дышло! Парушылі нябесны баланс, таму цяпер маем — то дождж, то снег, то град, то суш, то тайфуны, то іншую заразу ў год звычайны. А ў высакосны пры такіх парадках ідзе ўсё ў нас чорт ведае як!

Бытта хапаючыся за саломінку, Лаўрэн вучонага пляменніка перабіў:

— Хло-опцы, вы кажаце — выягджаць мне адгэтуль! А — мая калгасная пенсія?

Ён гэта пракрычаў з усяе сілы ды абвёў прысутных вачыма.

Хмыкнуўшы, Франак сынам падказаў:

— У вашаго старого замаруджанае зажыганне — бы ў самазвала.

Але Лаўрэн не звяртаў на яго ўвагі:

— Не-е, без яе мне, старому чалавеку, які адной нагой стаіць ужэ ў магіле, жыць нельга, таму адгэтуль — ні на крок я не падамса! Як мне без пенсіі, падумайце самі? Усё ж такі якая-такая апора, і на яе цэлы свой век працаваў рук не пакладаючы! Памяркуйце самі, хлопцы,— збіраецеса мяне карміць, даглядаць, вазіць на машынах, а раптам — што якое? Бо мало што потым можа здарыцца! I я кажу, далі мне яе не з-за чужой ласкі, далі не паны якія-небудзь! Пенсію пызначыла мне свая ўласць, ды пе малую адвалілі, ого якую, шчэ на зіму і на лето! Я сваімі мазалямі пенсію такую зарабіў во тут, на гэтай зямлі, у сваёй вёсцы, дзе нарадзіўса і вырас, дзе бацько, дзед і прадзед мой выгадаваліса, дзе маці замуж выйшла! О-о, сколькі папарабіў на яе!

— Дзядзьку-у, вы, дальбух, во! — Франак пастукаў сабе па скроні кулаком.— Як адзін раз заладзілі, як завяліса, так усё і валкуеце ды валкуеце аб адным і тым самым, аб адным і тым самым — бы маленькія ці які сектант! I як вам не абрыдне?

— Мо не праўду кажу?!

— Не крычы так, тату! — ажывіўся на хвіліну Павел ды спакойна і цярпліва растлумачьгў, як дзіцяці:

— Табе яе ў горад перавядуць. Супакойса.

— Хто мне стане яе пераво-одзіць? Што ты мне трэліш дуба смаляного?!

— Зробяць, не хвалюйса! Ад цябе патрабуецца толькі заява і — перавядуць, тату, мы дамовімса. I ў горадзе будзеш кожны месяц яе атрымліваць. Альбо на пошту станеш па яе хадзіць, альбо скажаш і паштарка насіць будзе дамоў. Усё, што належыць,— да адзінай капейкі кожны раз аддадуць. Нават за перасылку — грошыка ніхто не адважыцца вылічыць, бо такі закон. О-о, з пенсіямі ў нас цацкаюццо шчэ больш, чым з палучкай!

Уладзік:

— Ну, тату, дайшло да цябе нарэшце?

Нібы справа старога канчаткова вырашана, шафёр грузавіка бойка прадоўжыў:

— Стасек Балабановіч з Лашы прыягджаў на пабыўку. Два лычы-кі ўжэ выслужыў! Учора за чаркай мне і рыжаму Юрку апавядаў. Усё вылажыў, як на споведзі!.. Толькі, хлопцы, ведайце, гэто — сакрэт на свенты аман!

Франак даверліва прыцішыў голас, нагнуўся да стала:

— Як пусцяць ракету, сярод лета мухі белыя лётаюць! Стэп тады — на два метры снег пакрывае землю! З-за яго ажно нават юртаў не відаць потым зусім! Салдаты пачынаюць у бушлатах ды валёнках хадзіць! А спецыяльныя каманды па стэпе егдзяць ды юрты па парадку раскопваюць, уяўляеце вы сабе такое?

Лаўрэн значна паспакайнеў, хоць і сядзеў, бы пасля пажару ці пасля снежнай лавіны, што таксама і на яго абрынулася сярод летняга пагоднага дня. Сядзеў як спаралізаваны, адчуваючы выразна — супраціўляцца хлопцам не хапае ў яго больш ні сілы, ні аргументаў. Ды і не знаходзіў у сабе больш ніякай ахвоты.

Грошы сынам былі патрэбныя — ён згадзіўся з такой думкай канчаткова. У гэты час уся іхняя задума Лаўрэну пачала здавацца непрыстойнай. Бытта яго лічылі маленькім хлопчыкам і загаворвалі дурненькаму зубы, каб зрабіць па-свойму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Карані»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Карані» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Карані»

Обсуждение, отзывы о книге «Карані» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x