• Пожаловаться

Аляксей Карпюк: Выбраныя творы ў двух тамах

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк: Выбраныя творы ў двух тамах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1980, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Аляксей Карпюк Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том складаюць раман-быль «Вершалінскі рай» і апавяданні. «Вершалінскі рай» — твор на антырэлігійную тэму. Пісьменнік расказвае цра авантуру саматужнага прарока Альяша Клімовіча, пра цемрашальства сектантаў. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваюцца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці асобных людзей.

Аляксей Карпюк: другие книги автора


Кто написал Выбраныя творы ў двух тамах? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраныя творы ў двух тамах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не ўзялі служыць і Паўтарака. «Па прычыне тупасці і хранічнага сіфілісу» — напісалі сіраце ў дакументах урачы.

5

Ішлі гады.

Вярнуўся з войска мой дзед.

Вярнуліся і астатнія страшаўскія лесарубы, і былыя задзіры ды толькі часамі ўспаміналі, як ў Грыбоўшчыне разганялі музыкі ды палохалі людзей. Іхняя свядомасць к таму часу склалася ў адпаведныя стэрэатыпы.

Усе яны пажаніліся, падмянілі пастарэлых бацькоў на гаспадарках, гадавалі сваіх дзяцей і гэтаксама, як дзяды і прадзеды, пасціліся перад вялікімі святамі, хадзілі ў царкву ці касцёл і выстойвалі абедні ды з жанкамі паддаваліся ажыятажу вакол мошчаў «Іудзеямі ўбіеннага Заблудаўскага дзіцяці Гаўрыіла»[ 1 Гэтае, узаконенае ўрадамі каралёў, а потым цароў, жульніцтва зарадзілася яшчэ ў 1690 годзе, калі манахі пад Заблудавам знайшлі цела шасцігадовага хлопчыка. Хтосьці выказаў здагадку, што з малога яўрэі бралі на мацу кроў. Духавенства зда-гадку клікуш падтрымала, нябожчыка аб'явіла велікамучанікам ды распаліла страсці. I пяцьдзесят, і сто, і паўтараста гадоў таму назад вялізныя натоўпы сялян на чале з дзесяткамі бацюшак і архірэяў, у суправаджэнні эскадрона казакаў урачыста насілі карычневую дамавінку з мошчамі ад Заблудава да Крынак, з Крынак да Ваўкавыска, з Ваўкавыска да Свіслачы, Навагрудка і Слуцка... Тысячы пасталоў і ботаў узнімалі дарожны пыл, над людскім патокам шапацелі харугвы. Развяваючы на ветры свае доўгія космы, нечалавечымі галасамі, як у бочку, раўлі малітвы, гугнявілі тропары тоўстыя папы, чадзілі кадзіламі, а сотні вёрст, парэзаных каляінай пясчаных дарог, бабы высцілалі палатном. У такія дні пусцелі вёскі. Спатыкаць мошчы збягаліся старыя і малыя. На вуліцу выносілі накрытыя сурвэтамі сталы з боханамі хлеба, сальніцамі і збанкамі вады, да гасцей паўзлі на каленях калекі з надзеяй выздаравець. Калі папы прыпыняліся ля сталоў свянціць хлеб і ваду, ашалелыя ад веры мацяркі паказвалі сваім дзецям, як Габрусёк з дамавінкі ківае ім паколанымі пальчыкамі і заклікае да помсты, а чорная сотня падбухторвала на пагромы яўрэйскае беднаты. Багамазы завальвалі Гродзеншчыну абразамі заблудаўскага дзіцяці, вучні царкоўнапрыходскіх школ зубрылі оду: «Святой Гавриил, угодник Христов, какие ты муки принял от жидов...» ].

Аж не верыцца, страшна падумаць, што і маё Страшава было ва ўладзе такіх забабонаў.

Дзед мой не схадзіў на каляды да царквы — двайнёй якраз жарабілася кабыла. Але стараста ўзяў яго на ўлік і вясною не дазволіў бабе Палосі выслаць перад працэсіяй з Габрусём звоец палатна.

Яе ганьбу вясковыя кабеты напаміналі бабе Палосі да самай смерці. Гэтак жа да смерці пакараная жанчына ўсё апраўдвалася, што пацярпела праз антыхрыста мужа, бо сама яна — чыстая перад госпадам богам і дзевай Марыяй, як расінка.

Бацька на вялікі пост выпіў у Гарадку з кампаніяй ды закусіў каўбасой. Не паспеў ён дайсці дадому, а вестка аб крамоле Палосінага сына ўжо ўскалыхнула Страшава. Мужчыны выйшлі гулякам насустрач ды не ўпусцілі іх у вёску. Перапалоханыя не на жарты хлопцы пабрылі на балота, зашыліся ў абарогі і сталі чакаць, покуль ачысцяцца ад скаромнага і выйдзе хмель.

Цяпер ужо наступнае пакаленне страшаўскіх юнакоў, з імі і мой бацька, спускалі ў Студзянскім лесе выносныя сосны ды гэтаксама хадзілі на вечарынкі, затыкалі саломай каміны, прывязвалі да галля чые-чебудзь сані ды лавілі дзявок. Толькі ўжо сталаваліся нашы хлопцы ў другой вёсцы. У Грыбоўшчыну цяпер было небяспечна і заходзіць.

6

Сын дурніцы з немцам Вілем з Саколкі сабралі рэ-цыдывістаў, якія ўцяклі з гродзенскай турмы, і стварылі бандыцкую шайку. Пранырліваму, крыважаднаму і зусім дурному, калі нап'ецца, бандыту аднолькава было — рабаваць папа з працэсіі з мошчамі ці сцягнуць з галавы ў цёткі хустку, а таму, хто сказаў слова супроць,— паламаць рукі і ногі.

Паўтараку нехта ўвёў у вушы, што ён павінен помсціць за сваю маці. Асілак перапыняў чыю-небудзь дзяўчыну на дарозе і валок да магілы на выган гвалціць.

Іншы раз яго бандыты блакіравалі паліцэйскі ўчастак. Паўтарак з галаварэзамі ўрываўся ў крынкаўскі рэстаран, браў за ножкі стол, паднімаў яго над галавой і пытаўся:

— Ну, гаварыце, хто тут з вас мой татко?! Прызнавайцеса, хутчэй!.. А-а, пазатыкало вам гагаўкі?!. Цурык! — кідаў ён, бы праклён, завучанае ад Вілі нямецкае слова і са страшнай сілай апускаў цяжкі стол на каго папала.

Ні жывыя ні мёртвыя госці забіваліся ў куток ды крадком мацалі сінякі, а бандыты выкладвалі перад сабой браўнінгі, кінжалы ды займалі месцы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.