Альяша прымусілі доўга чакаць.
I наогул усё гэта было надта падобнае на тое, як фатограф Бэрка ў Крынках устанаўліваў пад аб'ектыў кліентаў перад вайной. Дзядзька нават прыпадняў галаву і глядзеў, не міргаючы вейкамі. Ён нагадваў у тую хвіліну падточаны мурашкамі і нікому не патрэбны кавалак кары старой асіны — сухі, маршчыністы, з іржавым рабаціннем, якім былі ўсыпаны яго старая шыя, лоб, твар і нават вушы,— з сівой і раскладзістай барадой, у новай касаваротцы з шэрага корту, у апорках на босую нагу з фіялетавымі пражылкамі на азызлай скуры чалавека, які ўсё жыццё недаядаў.
Салдаты меліся яшчэ толькі карміць вошай у акопах Усходняй Еўропы, мерзнуць у лютых марозах, ірваць кіпцюрамі і грызці зубамі аледзянелую на сталь сырую зямлю, хаваючыся ад «кацюш» і бомбаў, сцякаць крывёю да ўтраты прытомнасці ды галадаць, а покуль што для гэтых бязвусых і бравых юнакоў у ладных мундзірчыках колеру фэльдграў вайна ўяўлялася экзатычнай і рамантычнай прыгодай ды цікавай гульнёй.
Каб парысавацца перад хлопчыкамі, адзін немец у апошнюю хвіліну ўздумаў мяняць ражок аўтамата і зашчоўкаў, заляскаў зажымамі, бо ў яго бытта заела там штосьці... і
Нарэшце салдаты падрыхтаваліся.
Каб выстраліць разам, адзін з іх стаў камандаваць — той, у якога на рукаве быў светлы вінкель.
— Форбэрайтэн!.. Альзо: айнс, цвай, драй — фое!.. [ 16 16 — Падрыхтавацца!.. Увага: раз, два, тры — агонь!..
]
— Пр-р-р!..— пругка тыркнулі чэргі аўтаматаў. Нерапалоханыя да смерці хлопчыкі нырнулі за гумно. Насцярожана ўстрапянулася і зноў упала на бадылі свінаматка. Здзіўлены Альяш пахіснуўся, хапіў ротам паветра, пабалансаваў на худых нагах, мякка асеў і знік у лебядзе.
— Фэртых!..[ 17 17 — Гатовы!..
] — з палёгкай кінуў старэйшы, узяў рэмень аўтамата за плячо. Тое самае зрабіў напарнік.
Маладым забойцам надта ж хацелася паглядзець на ахвяру, але яны ігралі далей — цяпер ужо адзін перад адным.
Салдаты нават не кінулі ў лебяду вокам. Скасіўшы ні за што ні пра што старога Альяша, гэты нікому не патрэбны і цяпер ужо бясшкодны куст лопуху, юнакі павярнуліся ды надзьмутыя ад важнасці свайго ўчынку стрымана пакрочылі ў вёску, дзе іх ужо чакалі гатовыя да маршу сябры.
6
Калі немцы з Празнікаў пайшлі, павылазілі мужчыны і сталі сыходзіцца за гумно. Анямелыя людзі згрудзіліся цесным колам сярод лебяды.
— I трэба ж было чортавай Піліпісе язык свой паганы ўсадзіць! — абурыўся нехта.— Цяпер дома кленчыць перад яго партрэтам і раве!
— Думала — напалохаюць толькі старого!
— Ну ж і немцы!.. Пасадзі ты чалавека, калі ён вінен, пабі, пашлі на цяжкую работу ці шчэ як пакарай, а то — бабах! — і годзе!
— Фашысты! Праўду пра іх пісалі, як у Гішпанп людзей калісь нішчылі!
Бабы падзею абмяркоўвалі па-свойму. Нейкая цётка выказала першую думку, што ўзбрыла ў галаву:
— Жыў сабе, жыў чалавек, нечаго дабіваўсо і людзям дабра нават хацеў, і — няма яго ўжэ!
— Памёр, бы Хрыстос на Галгофе!.. Тыя, што крычалі на яго «спасіцель», потым сталі раўці: «Распні!..» Нават выгляд святого!.. Ні табе крывінка пацякла, ні табе скрывіўсо хоць бы крыху — бы спаць прылёг!
— А мо святы і е?! Ох, госпадзі, оймяца і сына і духа святаго...
Тут з мужчын нехта не вытрываў:
— Цьфу... вашу маць, «спасіцеля» святого сабе знайшлі!.. Толькі не хапае яму залатого венчыка над галавой!.. Што трэплеце языкамі?! Каб ён такі быў добры, пашто ж вы паддавалі тады яго немцам?!
Напалі на баб і астатнія мужчыны.
— Мала ён вас памучыў, мала перавалачылі дабра яму з хатаў, забылі?! Ме-елюць, ме-елюць, ліхо іх ведае, языкамі!.. Бачылі, як. ваш гэты «спасіцель» ды праведнік байца раненаго лупцаваў, замест таго каб накарміць? Макарыхі унь спытайце! Шчасце, што немпам не сказаў, а то не адзін з нас у бадылях тут валяўса б!..
— Не дай бог, які ўрэдны быў стары — ніколі не засмяяўса як чалавек, адна Тэкля і ладзіла з ім неяк!
— Такі там лад! Вазілася, бы з калекам! Дзяцей не мела, то завяла забаўку, а потым і кідаць нясмко было!..
— Ліхо яго ведае, як і чаму такім абармотам, якога і да хаты страшно ўпусціць, вераць?! Ці то дурпяў на свеце гэтак много, пі хвароба такая часамі нападае па людзей, як паморак?!
Пасаромленыя бабы маўчалі. Тым часам мужчыны задумаліся, пачалі закурваць. Перад бядой, якая на іх няўмольна навальвалася, на дзядзьку з Грыбава празнікаўцы паўзіраліся цвярозымі вачыма.
Раптам аднекуль прыляцела растрапаная, успатнелая Тэкля, і натоўп пачціва расступіўся. Расшыранымі вачыма глянула жанчына ў вытаптаную лебяду, спатыкнулася на роўным месцы і застыла, бы анямела.
Читать дальше