Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ты любіў ужо каго-небудзь? – спытаў на развітанне ў Асталопа Лецечка. Але той не зважаў на яго пытанне, стаяў, соладка аблізваўся. – Любіў, значыць, – сказаў Лецечка. – Я вось таксама люблю.

І яны разышліся, задаволеныя, бадзёрыя ад сну ў халадку будана.

А вечарам Лецечка даведаўся, што іх дзетдом застаўся «спец» – спецдзетдомам. Аб гэтым паведаміла на вячэрняй лінейцы дырэктарыха. Веры Канстанцінаўны на вячэрняй лінейцы не было. І засынаў ён у тую ноч упершыню без баязлівасці і страху, што заўтра можа не прыйсці. Не сустрэўся больш ён у той дзень і з Ленай, але спадзяваўся, што сустрэнецца заўтра. Трэба толькі пазбыць гэтую ноч...

IV

Пазбыць ноч, і не толькі гэтую, якая зоркамі ўслала неба, грыбнымі туманамі спавіла зямлю, цішыню якой золка калолі званамі коні, пушчаныя на ноч у паплавы, асвечвалі цяпельцамі пастухі, але і ноч колішнюю, спавітую плачам і слязьмі ўдоў і дзяцей, пазбыць тую ноч праг не адзін толькі Лецечка, але і шмат іншых дарослых людзей, якія жылі ў гарадах і вёсках. То было лета збавення, развітання. Збавенне, развітанне гэтае было няспынным ад вясны сорак пятага, нават не з сорак пятага, а з лета сорак чацвёртага, калі гэты невялікі гарадок вызвалілі ад фашыстаў. Але да лета сённяшнага года працэс гэты ішоў як бы неўпрыкметку: стойвалася адно, балела другое. На базарнай плошчы, якая спакон веку была мяжой паміж горадам і невялікай вёскай, што прыляпілася да горада, дык вось на плошчы, здаецца, спакон веку сяляне прывязвалі коней да стабілізатара бомбы, што тырчала з зямлі як напамінак аб вайне. У дні, калі не было базару, да гэтай бомбы ўнадзіліся сабакі. Ля гэтай бомбы вечарамі можна было сустрэць і закаханых. На бомбу можна было прысесці, яна ўвайшла ў зямлю пад вуглом градусаў так на трыццаць, каля яе ўтульна было завесці доўгую гамонку і ладна было абаперціся, спыніцца вясковай бабцы, каб завязаць матузкі на чаравіках, і бакі ў бомбы былі вышараваны, зіхацелі, як бакі ў добрага, сытага каня.

Дзетдомаўцы абмяркоўвалі вечарамі ў сваіх пакоях, што будзе, калі распаліць пад гэтай бомбай ягонь: гахне ці не гахне, а калі гахне, куды дасягне. І, пэўна, яны такі выпрабавалі б на справе, куды дасягне. Але адным днём на плошчы з'явіліся сапёры, адчапілі плошчу, адкапалі бомбу, пагрузілі яе на машыну і асцярожна, усё роўна як нябожчыка, павезлі немаведама куды і немаведама дзе пахавалі. І без гэтай бомбы плошча, а разам з ёй і горад як штосьці згубілі. Горад ужо звыкся са сваёй бомбай, яна ўпрыгожвала яго, як помнік, што стаяў таксама на плошчы і знік таксама разам з ёй. 3 гэтых падзей і пачалося вірлівае пераўтварэнне горада. Яно было асабліва прыкметнае для дзетдомаўцаў, таму што асноўныя падзеі разгортваліся амаль што ў іх пад бокам.

Ад дзетдома да базарнай плошчы вымерана – сто пяцьдзесят метраў. Выйшаў з дзетдома, мінуў два высачэзныя, верхавіны і не зглядзець, шапка падае, ясакары, і ў цяні іх разлапіста ляжыць перад табой галоўная вуліца горада: пясок і брук – чырвоны камень. Брук канчаецца, крыху не дацягнуўшы да горада, абрываецца абрывам. Падводы, што кіруюць на базар, кожны раз падскокваюць на абрыве, і падскок гэты лепш за ўсё гаворыць дзядзьку, што ён ужо ў горадзе, што хопіць яму лунаць дзесьці ў аблоках, час спускацца на грэшную зямлю. Крыху збочыўшы з бруку, а адсюль здаецца – і па самім бруку, бягуць, бягуць тэлеграфныя слупы, бягуць у хвойнік, праз хвойнік, які абапал бруку, праз хвойнік, у якім губляецца і сам брук, пераходзіць у шлях, што звязвае Слабаду з іншымі вялікімі гарадамі. Вуліца ж, скіраваўшы дзядзьку на плошчу, драбніцца на мноства вулачак і завулкаў і проста сцяжынак, разабрацца ў якіх, куды яны вядуць, не надта лёгка. Базарная плошча – гэта таксама пачатак дарог, вытокі, вусці мноства рачулак, па якіх ходзяць машыны і падводы, прыбывае і ўбывае вясковы люд: хуткія на нагу дзядкі ў кашулях навыпуск, падпяразаных папружкай, з перакінутымі цераз плячо на кійку ботамі ці чаравікамі; усмешлівыя маладухі, якія крыху з пагардай, а крыху і са спалохам прыглядаюцца да ўсяго гарадскога; шустравокія хлапчукі ў цяжкіх ад дарожнага пылу суконных касцюмах, калашыны якіх ашчадна ці то падкасаны, ці то, наадварот, запраўлены ў шкарпэткі; хлопцы, што ўжо ваўсю жаніхаюцца, злёгку з перасыццю, у расхлістаных кашулях, праз якія так і ломяцца загарэлыя і магутныя грудзі, хлопцы гэтыя глядзяць на горад і ўсё роўна як прыцэньваюцца да яго, прымяраюць яго да сябе.

Базарная плошча – гэта і пачатак вялізнай пусткі, якой ні канца ні краю, на якой слабадзянскія навасёлы адкрылі свае ўласныя кар'еры і чэрпаюць хто адменна тлустую слабадзянскую гліну, хто адборны, зярнятка ў зярнятка, белы пясок, жвір. Само сабой, там раскашуюць і дзетдомаўцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x