Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Здаецца, хтосьці падышоў да Лецечкі і загаварыў – ці гэта сонца размаўляла з ім?

– Ты на што мяне ўгаворваеш? – адказаў Лецечка сонцу і скасавурыўся, заплакаў. Спачатку лёгкімі слязьмі, што беглі самі сабой, ад пільнага ўглядвання ў сонца, а потым і сапраўднымі, горкімі слязьмі. –Ты на смерць мяне ўгаворваеш.

Сонца са згодай кіўнула Лецечку з неба, памутнела і таксама заплакала разам з ім. І неўзабаве яны ўжо плакалі соладка і са смакам – сонца на небе, Лецечка на яблыні, на зямлі.

– Падла ты, сонца, вечная падла, – мармытаў Лецечка.

– Я не падла, Лецечка, – адказала яму сонца голасам Захар'і. – Я люблю цябе, Лецечка.

– Палюбіў воўк кабылу, пакінуў хвост ды грыву.

– Я люблю цябе, Лецечка...

– Ты зрабі лепей, каб мяне Лена Лаза палюбіла.

– Што табе ўжо ад яе любові? Табе рыхтавацца трэба. Я заву цябе да сябе, Лецечка.

– А ты спытай мяне спачатку: ці хачу я да цябе?

– А я цябе і пытаю: ты хочаш да мяне, Лецечка? Хочаш? Хочаш!

– Не, не! – закрычаў Лецечка. – Хлеба, хлеба...

– Хлеба, хлеба, – раўнулі дзетдомаўцы. Да іх у сад спяшалася дырэктарыха.

– Уязджайце, уязджайце нямедленна, – накінулася яна на пажарнікаў яшчэ здалёку. – А вы злазьце, злазьце з дрэў. Узнялі ўвесь горад на ногі. Што людзі аб дзетдоме падумаюць, уяўляеце сабе? Падумаюць, што і сапраўды вас тут голадам прымарылі... Сваёй сям'і да гэтага часу не маю... Да міліцыі, да пажарнікаў дастукаліся... Як мне цяпер па горадзе прайсці, як мне людзям у вочы глядзець? Я ж мо маці ваша, ці вы выракаецеся мяне? Сорам, сорам... дажыла... Выгадавала сыноў, дачок, паднялана ногі, а яны, як малпы, – на дрэвы... Пытанне, якім быць нашаму дзетдому, здаецца, вырашана станоўча. Раніцу ўсю ўбіла, каб дазваніцца да вобласці. Злазьце, злазьце з дрэў. Лецечка, Лаза, нягоднікі, на зямлю. – Вылучыла дырэктарыха Кольку і Лену з усіх, быццам толькі яны адны і сядзелі на яблынях. І Лецечка з Лазой паслухмяна злезлі з дрэў і пайшлі з саду ўдваіх, быццам сапраўды больш у садзе нікога не было.

– А мне ўжо рыхтавацца трэба... – усё яшчэ не чуючы сябе, усё яшчэ галосячы там, на дрэве, разам з іншымі дзетдомаўцамі і поўнячыся яшчэ іх дужасцю, але ўжо са смуткам у голасе сказаў Лецечка Лене, калі яны выйшлі на дзетдомаўскую алею, на якой раслі лістоўніцы і векавыя ліпы.

– А я ўжо рыхтуюся, – весела падхапіла яго словы Лена. Лецечка спатыкнуўся. Лена паглядзела на яго з сумненнем, але не выказала гэтага, зычліва спытала: – А ў які ж ты інстытут, Лецечка, надумаў?

– Ды ў той, у той... – абыякава махнуў рукой Лецечка, поўнячыся горыччу ад той далёкасці, у якую адплыла ад яго Лена. Яны па-ранейшаму ішлі алеяй поруч. Лена была побач, але ў той жа час як бы раптам і знікла, нейкае воблака з яе абрысамі, воблака, створанае яго ўяўленнем, плыло побач з ім. Але гэта не шкодзіла яму любіць і тое ўяўнае, створанае светам яго думак, і тое, што існавала на самай справе: дрэвы, траву, дзетдом, хлопцаў, – ён толькі вылучаў у гэтай замкнёнай, выгараджанай з усіх бакоў прасторы Лену. Яму было прыемна адчуваць, што яна ёсць, уяўная і сапраўдная, і любіў ён яе ўяўную і сапраўдную. А Лена прагла, каб усе любілі яе. Лецечка здагадваўся аб гэтым па тым, як яна, нібы незнарок, гарнулася да яго пляча, не вельмі ён і падабаўся ёй, а гарнулася. І з выклікам глядзела па баках: вось, маўляў, якая я – добрая, дужая, прыгожая, шчодрая, мяне так ласкава саграе сонца, сонца любіць мяне, мяне любіць цень, што падае з дрэў, мяне любіць дарога, па якой я іду. І гэты дзівак хлопец. І мяне на ўсіх хапае. Я ўсім дазваляю любіць сябе. У мяне наперадзе яшчэ такое доўгае жыццё, і мяне так шмат яшчэ будуць любіць. І як жа ж гэта хораша – быць шчаслівай і ведаць, што цябе ўсе любяць. І Лена так шчодра прываблівала і прынаджвала яго да сябе.

– Я, ведаеш, Лецечка, інстытут яшчэ не выбрала, – прызнавалася яна Лецечку. – А гэта ж самае галоўнае – абраць такі інстытут, каб жыць потым без турбот. Які гэта інстытут, па-твойму, Лецечка?

– Пэўна, эканамічны.

– Ну, Лецечка, ты і скажаш, эканамічны. Што я, па-твойму, лічыльнікі буду грызці? Не, Лецечка, не ведаеш ты жыцця. Лецечка, выдатнікі, яны ўсе такія.

– Ты вось што, вось што, Лена... – Колька спыніўся і ўхапіў Лену за руку. – Ты помні, помні мяне, Лена, ладна?..

Лена здзіўлена паглядзела на Лецечку і ўсміхнулася яму такой шчырай, такой зычлівай цьмянай усмешкай, што ў яго прыраслі да зямлі ногі. Лена ўзяла Лецечку пад руку. І ў тое ж імгненне, як яна зрабіла гэта, як дакранулася да яго цела, нібы апяклася, цьмянасць, якая сыходзіла ад яе ўсмешкі, лягла ёй на твар. Нібыта яна раптам засумнявалася, ці варта было яго браць пад руку. Чорная пасмачка валасоў упала на раздумліва прарэзаны ўпоперак маршчынай лоб, сталі цьмянымі вочы. Лена цяпер ужо нібыта і не прыкмячала Лецечку, глядзела паўз яго. Лецечка прачытаў у гэтых яе вачах такое, што яму не трэба было больш слоў. Лена цяпер была ад яго не проста далёка, а нязмерна далёка. Адлегласць паміж імі вымяралася не кіламетрамі, нават не тым, зможа ці не зможа яна яго пакахаць. Іншая мера лягла між імі. Перад Лецечкам была жанчына, жанчына, якая ўжо забылася пра дзетдом і дзяцінства, забыла ўжо ўсіх, хто жыў да гэтага побач з ёй. Яе ўжо клікала туды, у невядомае, невядомае яшчэ ёй самой, неспазнанае, тое самае неспазнанае, якое прыцягвае кожную жанчыну, прарочыць і слёзы і радасць, і боль і шчасце. Па-жаночаму непрыступна ўздымаліся пад лёгкім паркалем грудзі, нібыта яны ўжо дыхалі паветрам будучых захапленняў, радасцей і болю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x