Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ты чаго гэта такі рады, чаго ты лямантуеш? – падступіў Колька да Бурачка. – Ты... сын франтавіка... Паліцэйскага ты сын, вось хто ты.

– Я... паліцэйскага! Недаробак!

За недаробка Бурачок умыўся сёрбавам. А біцца ім не далі. Лецечку ж без меры закарцела раптам пабіцца, праверыць свае сілы, адпомсціць за дырэктарыху. Ён адчуваў, што гэтай раніцай у справядлівай бойцы надаваў бы Бурачку. Такую ён адчуў раптам у сабе сілу і ўпэўненасць. Гэтай раніцай ён быў здатны на ўсё. І зноў жа ён не разумеў, што ўсё гэта запазычанае, ад усеагульнай узрушанасці. Ён трапіў на хвалю, а хваля патрабавала моцы. І Лецечка быў моцным. Ён быў дзетдомаўцам. А ніводзін з дзетдомаўцаў не думаў аб смерці. Яны патрабавалі жыцця, ежы, сокаў у зямлі. Іх пажаданнямі, воляй іх жыў і Лецечка, як, пэўна, жыў і дасюль, не падазраючы аб гэтым. Таму што ён даўно павінен ужо быў памерці. Павінны былі памерці Стась Марусевіч, Васька Козел і ён, Лецечка.

І Козелы, Марусевічы, Лецечкі паміралі ў тое лета і ў іншыя леты ў іншых дзетдомах. І ў іншых дзетдомах былі таксама свае Лецечкі, свае Марусевічы, свае Козелы, з'яднаныя адзіным лёсам, адзіным страшным маленствам, якога многія з іх, як і Лецечка, і не памяталі, а тыя, якія памяталі, не хацелі памятаць, хацелі пазбавіцца ад гэтай сваёй памяці, таму што жудасней за іх дзіцячыя ўспаміны на зямлі ўжо нічога не было, не магло быць. Тут, на зямлі, толькі распачаўшы жыццё, толькі адплюшчыўшы вочы, яны прайшлі праз такое, чаму яшчэ няма назвы. І тыя, хто выжыў, як выжылі Лецечка, Марусевіч, Козел, у шаснаццаць-семнаццаць гадоў павінны, абавязаны былі памерці. Дактары вытлумачвалі гэта падарванасцю, знясіленасцю нервовай сістэмы, дыстрафіяй, парокамі сэрца. Так, усё так, але была і яшчэ адна акалічнасць. 3 грузам, з цяжарам сваёй памяці яны не маглі жыць на зямлі. Зямлі б было сорамна працягваць іх жыццё. Яны павінны былі памерці да таго ці менавіта ў тыя дні, калі дзеці вайны, сыны і дочкі салдат, якія загінулі на фронце, пакідалі дзетдом і на змену ім ішло новае пакаленне, але не так, не так.

– Даеш спецдзетдом! Даеш спецдзетдом! – згуртавана скандзіравалі хлопцы. Разам з імі скандзіраваў, крычаў і Лецечка, усё роўна як патрабаваў: «Даеш жыццё...» Так, ён крычаў аб жыцці, і чым больш крычаў, тым больш прыкра рабілася на душы яго. Ён углядаўся ў хлопцаў, прагледзеў вочы, але ні ў кім не бачыў гэтай прыкрасці. Не бачыў ён сярод прысутных і хлопцаў, бацькі якіх былі паліцэйскімі. А такія хлопцы жылі ў дзетдоме, але на гэтую хвіліну зніклі. І гэтае іх знікненне дапамагло Кольку пазбавіцца ад прыкрасці. Пераканала яго ў тым, што ён не горшы за іншых, што тут, сярод дзетдомаўцаў, і яго месца. І яму трэба стаяць разам з усімі.

Адгалёкаўшы, натоўп дзетдомаўцаў пасунуўся ад сталоўкі ў сад, пасунуўся з той жа няўмольнасцю, з той жа ўзрушанасцю, як гэта рабілі і мурашкі, якіх наглядаў Лецечка ў тым жа садзе. Як вусені, па самыя вяршаліны абляпілі яблыні, загалёкалі, заверашчалі, пачалі аб'ядаць яшчэ зялёныя яблыкі. Разам з усімі на яблынях былі Козел і Стась. Дзяўчаты толькі разышліся па палатах. Але некаторыя з іх засталіся з хлопцамі. На дрэве разам з хлопцамі сядзела і Лена Лаза, старанна надкусвала яблык, касавурылася і аб'едкам мерылася ў Кольку. Ён хацеў пералезці да яе, ды не было куды. І Колька нудзіўся ў адзіноце, яму здавалася, што менавіта цяпер надышоў той час, калі можна прызнацца Лене, таму што другога такога зручнага моманту не выпадзе. Збаіцца сёння – і ніколі больш не асмеліцца падысці да яе. Трэба вырашаць. Лена як бы адчувала яго ваганні, пацвельвалася. Была яна цяпер на дрэве надзвычай прыгожая, у лёгкай белай, у зялёны гарошак сукенцы, загарэлая сярод загарэлага і зялёнага вецця, рухавая, няўрымслівая, як яшчарка на дрэве. Белае плацце і гарошыны на ім зліваліся з лістотай яблынь і сонечным святлом, і не адрозніць было часам проці сонца, дзе яблыня, а дзе Лена. Соладка заходзілася сэрца, быццам не Лена ела няспелы яблык, а ён сам еў гэты яблык – так ішла прахалодай аскоміна па ўсім целе і хацелася на крылах пераляцець да Лены. І ён ужо нібыта ляцеў, так павявала лёгкім ветрыкам, як усё роўна ён сам, крыламі, разводзіў гэты ветрык. Але Лецечка толькі выціраў пот з ілба і мацней уціскаўся ў сук, на якім сядзеў. А Лена ўсміхалася яму адначасова светлай і цьмянай усмешкай. Светлай, таму што яна ўсміхалася яму, а цьмянасць яе ўсмешцы надавала чорная палоска яшчэ ў дзяцінстве з'едзеных зубоў. І ў гэтай цьмянасці, з гэтай чорнай палоскай Лена была для Лецечкі асабліва прывабная, крыху з заганай, яна была яму больш блізкая і больш родная. І ён бы пералез да яе, хай бы абломвалася голле, сеў бы з ёй побач. Але тут прыехала міліцэйская машына.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x