Віктар Казько - Суд у Слабадзе

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Суд у Слабадзе» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Столія, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Суд у Слабадзе: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Суд у Слабадзе»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 «Суд у Слабадзе» - аповесць Віктара Казько, прысвечаная тэме апаленага вайной жыцця не толькі дарослых, але і дзяцей, у якіх аднялі маленства. У аснове твора ляжаць сапраўдныя падзеі.

Суд у Слабадзе — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Суд у Слабадзе», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як міласціну яна панесла насустрач яго вуснам свае вусны, таму і няма цяпер у ёй ні сарамлівасці, ні збянтэжанасці перад ім. І ў той жа час ён быў шчаслівы, што ўсё было – як было. Мо яму і не патрэбны былі ні любоў, ні пацалункі, а толькі чалавек, які б прысутнічаў каля яго, які б успрыняў і яго як чалавека, патрэбен быў чалавек дужы, здаровы, які б менавіта так, усёй істотай, імкнуўся да жыцця. Родны, блізкі, чалавек, якога б ён хацеў лічыць блізкім і родным. І каб гэты чалавек, калі ўжо не стане яго, Лецечкі, прыгадаў бы яго, няхай мімаходзь, бесклапотна, але паплакаў аб ім і тым самым на нейкую хвіліну як бы падняў яго з таго свету.

– Памятай мяне, Лена, памятай, – зноў паўтарыў Лецечка, выціснуў з сябе знямелым языком, прашаптаў, як шэпчуць першае прызнанне. Па сутнасці, гэта і было прызнанне. І, гаворачы ўслых «памятай», ён, як малітву, як заклён, паўтараў сам сабе: «Я люблю цябе, Лена, я люблю цябе, Лена, але ніколі, ніколі не скажу табе аб гэтым». І адначасова выразна адчуваў, што ён ужо сказаў, выказаў. І цяпер яму на самай справе, ці кліча там яго зямля, ці не, нічога не застаецца, як толькі памерці. І Лецечка паміраў, стоячы перад Ленай Лазой. Цела зрабілася лёгкім, не адчувалася ні рук, ні ног, ні сэрца. А ў голлі ліпы гулі пчолы, вясёлкава ўспыхвалі, трапляючы на сонца, і знікалі, згаралі ў лістоце маленькія, асляпляльна-яркія факельчыкі.

Лена з Колькам, не згаворваючыся, раптам згодна рушылі з месца і пакрочылі па алеі. Але ішлі яны чужыя адно аднаму, маўклівыя. Прайшлі ўсю алею, падышлі да сцяны, уперліся ў сцяну і павярнулі назад. Ступілі крок-другі, Лена спынілася, твар яе пачырванеў, яна ўтаропілася ў неба, у сваю, не спазнаную яшчэ ёй далячынь, злосна адрэзала:

– Ну чаго ты цягаешся за мной, Лецечка!..

«А сапраўды, чаго гэта я за ёй цягаюся?» – падумаў Лецечка і збочыў з алеі, пайшоў садам туды, дзе на ўзгорку, на сонечным прыпёку, стаяў будан Захар'і, дзе, ён ведаў, нікога цяпер няма, упаў там на жытнюю салому і адчуў сябе ўжо памерлым. І так, як сёння, ён згодны быў паміраць кожны дзень, па некалькі разоў на дзень.

Прычыкіляў да будана Асталоп, убачыў Лецечку, пэўна, прыгадаў штосьці добрае, звязанае з ім, завішчаў, заскуголіў ад радасці, упаў на жывот і папоўз на жываце да Лецечкі, матляў ва ўсе бакі дзядоўнікам, што начапляўся на хвост, скроб, дзёр здаровымі лапамі зямлю, коўзаў кульцяй па саломе.

– Ну і асталоп жа ты, Асталоп, ну і асталоп жа ты, братка, – сказаў Лецечка крыху з раздражненнем. – Ты ж не Бурачок, Асталоп, а я табе не Вера Канстанцінаўна... А ведаеш, хто я? Я брат табе, я Маўглі. – Вера Канстанцінаўна ўсё ж увяла яму ў вушы, хто такі быў Маўглі. – Амаль сабака, а больш – воўк. Не людзі, не маці, а ваўчыца карміла мяне сваім малаком, таму я такі дзікун. Вялікі, дарослы ўжо, а розум дзіцячы. – Я – усё роўна як ты: стары ўжо, а ўсё роўна асталоп. Хочаш, я табе раскажу пра сябе... Жыў на свеце хлопчык. Яшчэ не жыў нават, толькі нарадзіўся, а маці памерла. Набрыла на яго ваўчыца, выкарміла сваім малаком, вырас ён сярод яе ваўчанят... Вось так, Асталоп. Ты асталоп, я... А абодва мы...

Сабака ўзняў галаву, прыслухаўся да яго слоў, вырашаючы, пэўна, што за імі будзе: ласка ці біццё. Заваліўся на спіну, галава ўбок і язык убок. А вочы скіраваны на Лецечку, і смех і свавольства ў вачах, і згода па першым жа слове ўскочыць і імчаць, куды загадаюць.

– Эге, Асталоп, ды ты не такі ўжо й асталоп, – сказаў Лецечка. – Прыдурваешся, як гаспадар твой Захар'я.

Асталоп лыпнуў адным вокам, як падміргнуў, лізнуў Кольку руку і прыціснуўся да яго цёплым, нагрэтым на сонцы чорным бокам. Лецечка ўзяў сабаку за кульцю.

– Дзе нагу згубіў, братка?.. Чаго маўчыш, сорамна прызнацца, пад цягнік трапіў ці то куля жывадзёра цябе пазначыла?..

Колька не заўважыў сам таго, як да болю сціснуў сабаку кульцю. У горле ў Асталопа пагрозліва забулькацела, ён злаўчыўся і прыхапіў Лецечкаву руку зубамі, але не кусаў, патрымаў у зубах і адпусціў. І Колька адпусціў кульцю, на імгненне якоесьці затрымаў на ёй далонь і адчуў далонню, як тахкае ў гэтую кульцю Асталопава сэрца, быццам, прыліваючы пругкімі, гонкімі токамі, кроў імкнецца прарвацца далей, за кульцю, у працяг нагі, шукае і не знаходзіць гэтага працягу.

– Баліць, Асталоп, ведаю, баліць. Мне таксама баліць. На вось паслухай мяне. – Лецечка расшпіліў кашулю і падставіў голыя грудзі да Асталопавай пашчы. Асталоп тыцнуўся яму ў грудзі шурпатым языком, горача лізнуў яго спатнелае цела. Услед за гарачынёй цела агарнула прахалода. Лецечка абняўся з Асталопам, і яны соладка заснулі. І саснілі сон, Лецечка – свой, запаветны, які часта сніўся яму. Пэўна, добры сон сасніў і Асталоп, таму што пасля доўга аблізваўся, нібыта толькі што атрымаў і схрумстаў салодкую костку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Суд у Слабадзе»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Суд у Слабадзе» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Суд у Слабадзе»

Обсуждение, отзывы о книге «Суд у Слабадзе» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x