Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзік ужо бачыў зямлю, дубы і кусты, цяпер трэба было ўбачыць неба, яно, здаецца, таксама засталося цэлым. Зорна і месячна свяцілася рэчка, але трэба было пераканацца, што там, у вадзе і ў рэчцы, не падман. Спакваля ён пачаў падымаць галаву. I ў вочы адразу ж кінуліся салдацкія боты. Уладзік трохі затрымаўся на іх, раздумваючы, адкуль яны ўзяліся, падняў вочы крыху вышэй, выхапіў галіфэ, гімнасцёрку, твар. Чалавек стаяў перад ім незнаёмы, якога ён ні разу не бачыў. На грудзях зіхацеў ордэн Чырвонай Зоркі, вісеў бінокль. Але сам чалавек як несапраўдны, ён бы толькі-толькі сышоў з экрана кіно. Добры чалавек, твар, галава свяціліся ўначы белым і блакітным — колерамі спакою і дабрыні.

— Я пазнаў цябе,— сказаў Уладзік, крыху раней зразумеўшы, дзе ён знаходзіцца. Ніўкі то былі.— Ты Трубецкі, Бецкі, наш чалавек, савецкі. Ты пагранічнік, начальнік заставы.

Чалавек не варухнуўся, нічога не адказаў Уладзіку. Але Уладзік раптам занепакоіўся. Не, ён не спалохаўся і не збянтэжыўся. Уладзік ведаў, што павінна адбыцца тут вось-вось, мо праз хвіліну-дзве. Ён падхапіўся, кінуўся да пагранічніка, але спазніўся. Пагранічнік паціху пачаў завальвацца на спіну, Уладзік рэзка павярнуўся, пільна прыгледзеўся да процілеглага берага, убачыў таго, хто страляў у пагранічніка, і, здаецца, пазнаў. Пазнаў не па твары, а па ценю, таму што твару не было відаць, чорная маска, маска без маскі, такім чорным быў сам твар забойцы. З яго чарнатою немагчыма было параўноўваць ніякую цемру, ніякую сажу. То была абсалютная чарната, абсалютная цемра. Таму Уладзік не мог сказаць з пэўнасцю, што ён на ўсе сто разгледзеў, пазнаў чалавека на тым беразе. Безумоўна было толькі адно: ён яго ўжо бачыў і ведаў, кагось нагадваў яму той чалавек на другім беразе. Уладзік адвярнуўся ад яго чорнай постаці і хацеў кінуцца да пагранічніка, але пагранічніка ўжо не было. Толькі абгрызак напаўгнілога слупка, які сведчыў, што ён сапраўды знаходзіцца ў Ніўках, што тут некалі праходзіла граніца і гэта астаткі ад пагранічпага слупка.

I ўсё ж тут было штось яшчэ, каля слупка ці пад слупком, быў нехта жывы, гэта Уладзік адчуў і пачуў, прысутнасць нейкай жывой істоты, слых яго быў цяпер абвостраны да хваравітасці, зрэшты, як і ўсё ў ім было абвострана, напружана. Хтосьці жыў пад насыпам ля слупка. Варочаўся там, углыбі, па-старэчы соп, стагнаў, незадаволена чмыхаў. Уладзік прыпаў да зямлі вухам, стогн і чмыханне чуліся цяпер выразна — водгукі нейкай хапатлівай падземнай работы. I той падземны працаўнік чуў і яго, Уладзіка, прысутнасць, выказваў незадаволенасць, выгаворваў за тое, што яму перашкаджаюць, злосна чмыхаў у вусы. Уладзік прыгадаў, што Трубецкі прымроіўся яму без вусоў і пахаваны ён зусім у іншым месцы. Хто ж тады тут? Уладзік падняўся, падскочыў над бугарком, гупнуў па ім нагамі і зноў упаў, прыпаў вухам да зямлі. Яна яшчэ дрыжала ад яго ўдару, вяртала рэха, якое адбілася ад пустаты, рэха гэтае ўзмацніла незадаволеная незнаёмая істота, што месцілася ў той пустаце, сярдзіта завуркацеўшы. Уладзік прыгадаў усе вясковыя байкі пра лесавікоў і вадзянікоў, яму стала трохі страшна, хаця апошнім часам нячыстая сіла нікога ў іх вёсцы не давяла да смерці. Яна ж, канечне, існавала, што ж гэта за вёска, калі ў ёй няма аднаго, а то і пары нячысцікаў. Вадзіліся яны і тут, але паводзілі сябе прыстойна: сяляне іх нават любілі, як любяць усё сваё, імкнуліся жыць у міры і згодзе. Ды і як інакш, калі ты жывеш пры рацэ, на той рацэ табе даводзіцца бываць амаль кожную ноч. Трэба і з чортам умець паладзіць. Не без таго, здаралася, гарэзілі, сваволілі нячысцікі, але не злосна, можна сказаць, проста жартавалі, строілі кепікі, асабліва калі той мужык быў пад чаркаю. Вымушалі блукаць, кружыць у сваім жа лесе, перастаўлялі з месца на месца жакі. Чалавек добра памятаў, што паставіў іх тут, на Ніўках, а знаходзіў чамусьці за кіламетр ці два вышэй, на самым кручку. Іншым разам здаралася такое і з канём. Той жа чалавек прыехаў у лес па дровы, паставіў каня, адышоў крыху ўбок, адвярнуўся на хвілінку, і ўсё. Няма ні коніка, ні калёс. Туды-сюды, а каб на цябе нячыстая сіла, няма. Мог так дзень прахадзіць па лесе і не знайсці. А ўсё таму, што ўспомніў і лаяцца пачаў, абражаць нячыстую сілу. I каню з-за гэтай яго лаянкі перападала, рана ці позна ён знаходзіўся, дзе-небудзь на бульбе ці на калгасным падворку, але калі гаспадар таго коніка пасылаў нячыстай сіле больш трох мацюкоў, то конік увесь быў у мыле, грыва ў каўтунах, дзядоўнікам аплецена. I гаспадар узмакрэлы, збегаўся па лесе, ні рук, ні ног не чуе. Вось так жартуе нячыстая сіла, таксама гумар мае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x