Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бачыш дуб? — сказаў Уладзік, калі яны ўжо выйшлі на грудкі.

— Бачу дуб,— адказаў Іванчык,— і шмат яшчэ іншых дубоў. А ты якой пароды?

— Разуй вочкі, не жмурся, што слепянджа, як сабака Нікадзімаў, паглядзі кругом, бачыш, колькі дубоў і якія дубы.

— Бачу, колькі дубоў і адзін лішні, толькі не пайму, каторы з нас.— Іванчык усміхнуўся, зняў гімнасцёрку.— Паляжым.

— Не, гэта толькі пачатак, далей, далей.

— Я далей грудкоў ніколі ў жыцці не хадзіў. I сёння не пайду.

— Сёння пойдзеш. Сёння мы далёка пойдзем.— I Уладзік пацягнуў Іванчыка за сабою. Яны ішлі па сваёй зямлі, як першаадкрывальнікі ці першапраходцы.I што дзівіла ўжо Уладзіка — глядзець на яе дзвюма парамі вачэй было куды больш цікава, чымсьці толькі адной парай, сваёй. Усё было цікава: і сто разоў бачаная ім Беліч са старым мастком, на якім ніхто не ездзіў з часоў цара Гароха, і хмурны чарналесны распадак, гадавальнік камароў і мошак, сталіца гадаў і гадзюк, і закінутае, ззелянелае ад раскі азярцо, да якога не падпускалі завалы з дубоў і грабаў, якія нядаўна паваліла бура, дубоў і грабаў, паваленых даўно, якіх выпарала, лічы, з таго свету паводка і якія разлегліся цяпер у траве, што старажытныя маманты, і нават сенажаць з навіслай над яе травамі ЛЭП.

— Слухай, слухай,— загаварыў амаль што словамі Уладзіка, не вытрымаў нарэшце Іванчык,— ды няўжо гэта наша зямля?

Уладзік нічога не адказаў, а Іванчык працягваў:

— Паказалі б у кіно, не паверыў бы, што ёсць на свеце такая прыгажосць. Кожны вечар уключаю тэлевізар — пампасы, лампасы, папуасы, красіва, прывабліва. А тут не горш... Лепш... Няўжо гэта наша зямля...

Уладзік нічога не адказаў і на гэты раз, не было ў яго голасу, страціў ён голас. Нейкі даўкі камяк сеў у горле і не даваў слова вымавіць.

— А дзе ж гэта мы з табою, Уладзік, знаходзімся? Ты скажы мне, скажы.

— Недалечка,— азваўся цяпер ужо Уладзік.— Пад тваёй хатай, лічы. Пад хлявом тваім, куды ты да ветру бегаеш.

— Не-не. Я не ведаю, дзе я. Адсюль у вёску дарогу нўжо не знайду. Я хаты сваёй не знайду.

— Знойдзеш. Назад я цябе не павяду. Хочаш — ідзі, хочаш — заставайся, пакліч маці, бабулю, каго хочаш.

— Уладзік, Уладзічак, ды я ж прападу, век не выберуся.

— Захочаш — выберашся. Бывай.— I Уладзік порскнуў ад Іванчыка ў кусты. Іванчык быў пагнаўся за ім, але ўблытаўся ў траву, упаў.

— Гэта нячэсна, гэта нячэсна.

Уладзіку яшчэ доўга чутно было, як Іванчык галосіць немым голасам, але ён не спыняўся, яму нельга было тады спыняцца. Напалохаў бы толькі Іванчыка, перапужаў да смерці, таму што набліжаўся прыпадак. Неба прыпала да яго галавы. Сонца гарачым абручом абціснула скроні. Ён як аслеп, зямля і неба сышліся, змяшаліся, і перад вачыма толькі блакіт і зеляніна іх. Зямля і неба ўступілі ў яго, быццам сабакі, раздзіралі кіпцямі цела, пагражалі смерцю. Уладзіку здавалася, што ён увабраў у сябе ўсё: ваду, дрэвы, сонца, неба. Сусвет размясціўся ў ім, здратаваны бурамі, землетрасеннямі, выбухамі атамных бомб, нёсся ў невядомае і вось-вось павінен быў даканаць яго, раздзерці, разбіць на планеты і зоры. Ён не вытрымліваў цяжару сусвету, не мог вытрымаць не тое што чужых сонцаў, а нават і свайго. Ведаў, што ўсе яны павінны загінуць разам з ім, і не адчуваў у сабе ні кроплі жалю да іх. Хутчэй бы толькі, хутчэй бы толькі пачыналася і канала. Колькі можна трываць, цярпець такое мучэнне, колькі можна пакутаваць.

К чорту ўсё, к чорту. Ён умольваў, каб прыпадак прыйшоў як мага хутчэй, ён праг яго. Але калі прыпадак пачаўся ўжо, не вытрымаў, закрычаў, узмаліўся, каб неба злітавалася над ім:

— Мамо, спасі, мамо, спасі!

I ўсё. Абрынулася цемра, ён быў ужо без памяці, свет праваліўся ў чорную яму, як у прорву. Прорва была бяздонная, і Уладзік падаў і падаў, ляцеў хутка, і хуткасць усё павялічвалася. Хуткасць атручвала, забівала ўсё жывое. Звер, звар'яцелая жывёла шпарка бегла па запаведным лесе, рыкала, раўла, ірвала валасы, губляла пену, ела зямлю, грызла дрэвы. Але ў звера гэтага быў усё ж чалавечы голас, можна было разабраць нейкія і словы, праўдзівей кажучы, адно слова:

— Адыдзі, адыдзі, адыдзі...— I дубінаю, сукаватай палкаю па дрэвах, травах і самім сабе, і зноў загад, мо таксама самому сабе: — Адыдзі, адыдзі, адыдзі.

Прачнуўся Уладзік ужо на схіле дня, калі заходзіла сонца, ачомаўся шмат раней, праз мінуту-дзве пасля таго, як пачаўся прыпадак, але, як гэта цяпер бьгло заўсёды, не паверыў у сваё існаванне, не паверыў, што жывы і па зямлі. Пасля ўсяго, што адбылося з ім, нішто, здавалася, не магло ўцалець на зямлі і нават сама зямля. Так яно было і на самай справе. Цемра, непрабівальная, непранікальная цемра ахутвала яго, цемра без пробліску, іскрынкі, свядомасці і чалавечай памяці, толькі механічная заведзенасць. I Уладзік доўга хадзіў па зямлі, не бачачы, не адчуваючы зямнога прыцяжэння, як балванчык, нагінаўся, нешта паднімаў каля ног, падносіў да вачэй, але рукі, далоні яго былі пустыя, хаця яму і мроілася, пэўна, што ён нешта знайшоў, нешта вельмі дарагое, таму па-звярынаму паспешліва і апасліва хаваў гэтае дарагое і неіснуючае за пазуху. Склаўшы тры пальцы разам, раз'ятрана рваў нейкую неіснуючую прывідную нітку, як вошы душыў, душыў і адкідваў. I так да знемажэння, забыцця, страты памяці. Усё дранцвела ў ім, ён упадаў у сон, падобны да летаргіі. Сон, у якім нічога не сніў, не адчуваў жадання і жыць. Але праз нейкую гадзіну-другую прачынаўся і ўжо люта прагнуў жыць, жыць, жыць, каб і ўдзень, і ўначы бачыць свет, які ён ёсць, у колерах і красках, хацеў гэтага свету, каб прыняць назад сваю ўласную душу, якая адляцела ад яго, плакала і бедавала. Пасля гэтага прыпадку ён знайшоў, убачыў сваю душу ў вадзе, яна плавала ў рэчцы, змывала з сябе здзічэлае, звярынае, каб набыць чалавечага, сапраўднага. I звярынае, чорнае, што адразу кінулася ў вочы Уладзіку, пачало адыходзіць, абмытае парнаю вечаровай вадой. I цемра азарылася яркім пералівістым святлом. Уладзік доўга не разумеў, адкуль ліецца гэтае святло. Свядомасіф, душы ў ім усё яшчэ не было, ва ўсім целе жылі адны толькі вочы, але яны былі яшчэ без розуму, не азораныя думкай. Думка гэтая прыйшла, як толькі ён паспрабаваў варухнуць языком, набыць слова. Слова яшчэ не нарадзілася, ішла толькі першая спроба нараджэння яго, цьмянае яго жаданне, мыканне. Але гэтае невыразнае мыканне нарадзіла рэха. Рэха ўскалыхнула цішыню і ваду, і бабёр, які плаваў у вадзе і выпраменьваў ззянне, нырнуў. Святло ўскочыла ў шырока адплюшчаныя вочы, параніўшы болем сэрца. I Уладзік ужо канчаткова ачуўся, апрытомнеў. Сэрца, хаця і смылела, душа былі на месцы. Былі на месцы ўсе яго шэсць пачуццяў. Трэба ўставаць і ісці дамоў. Але ён застаўся ляжаць, зачараваны прыгажосцю свету, які нарадзіўся разам з ім. Ён убіраў яго, прапускаў праз сябе, радаваўся, што свет застаўся цэлы, што пакутаваў і выбухаў толькі ён. Уладзік яшчэ не ведаў, дзе знаходзіцца, куды закінула яго вар'яцтва хваробы, закінуў узарваны свет, але быў упэўнены, што на родную і цудоўную планету, імя якой Зямля, зусім недалёка ад зноў-такі роднай і цудоўнай вёсачкі, ад адзінай на ўвесь сусвет рэчкі. Гэта было таксама цудоўна. Цудоўна — ціхае пазнаванне родных мясцін і пазнаванне самога сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x