Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А мне ўсё роўна, што клуб, што магазін. Сарвуся, ушчэнт разнясу вашу хібару. Я срок матаў, поняў? Не заводзьце. Сарвусь, сарвусь...— Вовік заскрыгатаў зубамі.

Уладзік зразумеў, што Вовік ужо сарваўся і далей усё будзе "ціха, трэба яго толькі асцярожненька прыкруціць. Але сам ён асцярожненька не ўмеў. Не таго быў роду і характару. У бацькі — пастрыжэцца, на галаву страх глядзець, уся ў шрамах, і ў братоў тое ж самае. Меў бы нямала шрамаў і ён, але кожны раз выратоўвала падучая. I цяпер мог прыкінуцца прыпадак, Уладзік ужо адчуваў яго набліжэнне, але адвёў бяду дзед Кастрат.

— Хопіць скакаць! — выгукнуў ён.— Вось так на тым свеце будзеце скакаць, так на тым свеце падзяргунчык будзе вас тузаць на распаленай скаварадзе. Ніхто не выратуецца. Будзеце ў смале кіпець, у гіене вогненнай. Успомніце, памянеце ўсе і бацьку, і матку, ды позна будзе, позна. Памянеце ўвесь род свой да дзесятага калена. Памянеце...

— Ты, дзед, не разводзь антыпрапаганду,— успомніў пра свае абавязкі Уладзік.— Прыйшоў у клуб — будзь чалавекам, скачы з усімі ці...

— Пачакай,— спыніў яго Вовік.— Шпар, дзед, далей, давай, калі ласка, пра гіену.

Але дзед ужо аціх, мусіць, адчуў, што нічога яму больш не пагражае, прабурчаў, беручыся зноў за даміно:

— Разумнаму чалавеку пра гіену, а табе...

— Дык прымі Зульку ў сетку.— Вовік так і сказаў: у сетку. Танцоры засмяяліся з гэтай яго агаворкі і зноў пайшлі ў скокі. Вовік узяўся за касцяшкі даміно: — Абыграю цябе, дзед Кастрат,— Зулька ў сетцы.— Цяпер ён агаварыўся знарок, але смяяцца ўжо не было каму. Прэсвітэр толькі пакрыўдзіўся на «Кастрата», ён не любіў сваю вясковую мянушку:

— Сам ты кастрат у сетцы... Жаніся на Зульцы, кінь піць. I як брата я цябе абдыму і пацалую.

— Пацалуй лепш свайму сабаку ў с... I я лепш туды пацалую, чым з табой цалавацца.

— Во, калі ад дурнога што добрае пачуеш... Сёння ў магазіне віно ў нагрузку да мукі давалі. Яблычнае.I мяне прымусілі бутэльку купіць: не п'еш, Вовіку аддасі. Вовік рады будзе. А я магазіншчыку: нас... лепш у гэту пляшку, чым Вовіку аддам...

— Казёл, казёл ванючы. Голым закрываю,— раз'юшыўся, не чуючы, пра што гаворыць дзед, закрычаў Вовік.

Дзед скалануўся і не паверыў, загадаў паказаць дупля. Вовік паказаў, на што Іванчык-дэзерцірчык глыбакадумна заўважыў:

— Ёсць жа ўсё ж штосьці на свеце, што вышэй за чалавека, што над чалавекам. Вось ты, Вовік, п'яніца, а ў даміно табе шанцуе. I ў каханні шанцуе.

— I табе пашанцуе. Далей толькі ад гэтых кастратаў... Трымайся мяне... Грошы ёсць?

Грошай у Іванчыка не было, а мо былі, ды не прызнаўся, і думаў ён зараз зусім аб іншым.

— Вось іду я ўчора па вуліцы, і раптам агеньчык на ростанях, я абысці яго, а ён не пускае, пад ногі мне, я ўбок, ён за мной. Я назад, ён за мной.

— Бывае,— паверыў яму Вовік.— А яшчэ чорцікі бываюць, маленькія такія. Адчыніш карабок з запалкамі, атам іх...

Далей Уладзік ужо не чуў, пра што гаварылі даміношнікі. Трэба было мяняць пласцінку, ён адышоўся ад даміношнікаў, але сам сабе адзначыў задумлівасць Іванчыка, напрасткі ішоў дэзерцірчык у секту хрысціян-баптыстаў. I трэба было спыняць яго, а як, Уладзік не ведаў. I не толькі аб гэтым не ведаў. У яго было шмат пытанняў да свету, да сваіх аднавяскоўцаў, да таго ж дзеда Калістрата, да сябе. Аж галава панікала і ўгіналася ад іх. I трымаць іх усе разам у галаве — згубіць можна галаву.

Тут да яго прычапіўся п'янаваты шэф-гараджанін. Гараджан, гэтых шэфаў, нагналі сёлета ў вёску процьму. I кожнае лета наганялі. Вёсцы цяпер ужо было няўпраўна ні зжаць, ні пакасіць. Сяк-так агорвалі пасеяць. Кідалі ў зямлю бульбіну, зерне, заворвалі, авось што-небудзь ды вырасце. I штосьці расло, хоць папалам і з пырнікам, свірэпкаю і макрыцай. Але ўжо гэта быў не іх, не сялянскі клопат. Касілі, капалі, жалі, ставілі копы і стагі гараджане. I цяпер прыехала на адну толькі касавіцу больш чым пяцьдзесят чалавек. Усе ІТР з нейкага машынабудаўнічага завода. ІТР, але працавітыя, адзін толькі балбатун. Вось ён і падскочыў зараз да Уладзіка, шчуплы, дробны, увесь нейкі пакамечаны і тварам, і адзеннем. Адзенне добрае, адзін касцюм больш, пэўна, двухсот рублёў каштуе. Не наш, але на свае грошы ўжо не выдаваў — там плямінка, там смецінка, даўно не прасаваны, складкі не на месцы, відно, гаспадар плюнуў ужо, што на ім апранута, як ён выглядае. Іншае пякло яго і паліла, вочы, што вугельчыкі, гарэлі, і твар нецярплівы, то нейкая думка на ім, рашучасць, то адчай. Уладзіку здалося, што ён нечым падобны на Іванчыка. З адной пароды, хаця і ў розным узросце. Іванчык яшчэ дзіця горкае. I гэтая горыч на твары яго, які пакуль што не аблытаны маршчынамі, прыглядванне да ўсяго, прыкладванне ўсяго, што бачыць і чуе, да сябе, і ў вачах-вугельчыках выспяванне свайго і рашучасць крочыць за гэтае сваё ў агонь і ў ваду, толькі б злавіць, ухапіць сваё, а потым ужо і не думаць, не саступаць. Такі ўжо калі паверыць, пойдзе ў баптысты ці актывісты, то самому небу моташна будзе. З такіх вось і растуць прапаведнікі. Недарэмна Кастрат з Лукашом круцяцца каля яго. Мучыць, дратуе Іванчыка, мусіць, шмат чаго, а ведае ён мала, нічога яшчэ не бачыў, нарадзіўся — бабуля адразу на яго імя сваю ашчадную кніжку перапісала і пачала на яе пенсію пералічваць. Маці з бацькам не надыхаюцца на яго, кожны крок сцерагуць. Гэты ж гарадскі, хаця аднае з Іванчыкам пароды, праведнікаў і пакутнікаў, па ўсім, тое-сёе бачыў, пакруціла, памардавала яго жыццё. I гаварыць з ім Уладзіку было цікава, усё ж гараджанін, ІТР, мо і скажа што-небудзь разумнае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x