Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паказалася рэчка, высокі і ўзняты да нябёс мост цераз яе. Сцежка бегла напрасткі і наводзіла яго на мост. Але Сноўдала адчуў, што ісці па мосце нязвыкла яму, будзе галава кружыцца. Сышоў з бетонкі, дапяў да рэчкі і не спяшаючыся ўвайшоў у ваду. I вада была роднай, ён адразу прызнаў яе, прызнала яго і яна, мякка і бруіста абціснула ногі, заказытала, запесціла падбрушыну, рану, што ўжо зажыла, але ўсё яшчэ свярбела. Праз гэтую рану ён як бы паздароўкаўся з рэчкай, пачуў яе голас і паздаравеў, падбадзёрыўся. Пачуў і ўбачыў пачатак і канец рэчкі. На пачатку яе была песня. Яна гучала з-пад зямлі, з-пад навіслага над кропельнай крынічкай валуна, які застаўся тут яшчэ ад ледавіка. Камень і кропля нараджалі песню. А ў канцы яе гучала рэха. Гэта там, дзе вада, абціснутая лесам, што падступаў да яе, выбаўлялася на прастор і волю, вольна ўздыхала, улівалася і злівалася з водамі ўжо іншымі, чужымі, што цяклі з далёкіх краін.

Сноўдала напіўся са сваёй рэчкі, пазбавіўся даўкага камяка ў горле, прыкрых пахаў нядаўняй міласціны, печанага хлеба і яблык, смуроду машын, якія прабеглі міма яго, задаволена хоркнуў, затрубіў, абвяшчаючы лесу і вадзе, што ён прыйшоў. Патраціўся ўвесь на гэтую радасць, адчуў смагу і зноў прыпаў да вады. I цяпер піў ужо доўга, але, як і раней, не хапатліва, смакуючы і прыгадваючы кожную кроплю. Успамінаў, што ўсё гэта ўжо зведана ім, уся вада, якую яму давялося піць да сённяшняга дня,— толькі памяць аб гэтай рэчцы, водгук яе, прадчуванне, што ён прыйдзе да яе, спатоліць закарэлую даўнюю смагу. I Сноўдала піў і піў, пакуль рэчка не ўзбурліла ў ім, не пацякла і праз яго, уздуўшы і акругліўшы бакі, прасвятліла, насыціла сваёй празрыстасцю і чысцінёю памяць і вочы. Тады ён лёг у ваду, пусціў рэчку праз сябе, калматыя зараснікі, водарасці хрыбціны і загрыўка, давяраючы струменям вады расчэсваць і лашчыць збітую ў каўтун, злямцаваную поўсць, выткнуўшы з вады толькі галаву. Ляжаў нерухома, бы вялізны камень-валун, парослы рудым мохам, той самы, ад якога пачыналася рэчка. Прысуседзіліся да яго, абселі рогі стракозы, каля зорачкі на лобе прыляпіўся матылёк. Сноўдала не адганяў іх. Яму быў даспадобы лёгкі, лятучы дотык гэтых стварэнняў. Але разлежвацца не было часу. Уваходзілі, убіраліся ў сілу сонца і дзень, і сам ён быў дужы. Час быў рушыць у дарогу і яму. Песня з-пад зямлі і песня яго ракі засталася нязменнаю. Трэба было паслухаць, праверыць яшчэ і рэха. Сноўдала ўстаў, счакаў, пакуль сцячэ вада, перабрыў рэчку, адчуў, што яна ўсё ж памялела: раней прыходзілася дзе-нідзе і плысці, а цяпер усюды ён даставаў дно. I Сноўдала не ведаў, радавацца гэтаму ці сумаваць.

Ён ужо добра адышоўся ад ракі і ўступіў у лес, але рэчка так лёгка не хацела адпускаць яго. Яна даганяла Сноўдалу старыцамі, бяздоннымі і вусцішнымі, якія трэба было абыходзіць. Перагароджвала дарогу прырэчнымі забалаццямі і балотамі, кружыла, круціла і заблытвала яго. Сцежка то была тупкаю, то раптоўна строма абрывалася, гублялася ў багне, хавалася ў возеры. I прыходзілася брацца ўбок, у абход, разблытваць лясныя сцежкі, блукаць і калясіць на адным месцы. Сноўдалу ўсё гэта было ў навіну і даспадобы. Ён быў рады і багне, непраходнаму лесу, які тлуміў галаву пахам багульніку і дурніц, ведаў, што лес усё роўна прапусціць яго. I лес прапусціў, нечакана скончыўся. Перад ім ляжала бясконцае чорнае і чаднае поле. Поле гарэла. Сноўдала пазіраў на яго і не верыў сабе. Па-першае, тут не месца было знаходзіцца полю. Па-другое, як гэта яно загарэлася. Па-трэцяе, як гэта хтосьці дапяў сюды. Раней жа сюды і птушкі не даляталі, забрыдаў толькі той колішні яцвяг, забрыдаў і спяшаўся прэч, нібыта ведаў, што тут наканавана яму загінуць. Гэтае месца належала толькі ім, зубрам. Яны прыходзілі сюды паміраць, калі смерць іх клікала да сябе. Хто ж наважыўся патрывожыць іх спачын, хто наслаў агонь на іх косці? Споўдала, як прыспеў і яго смертны час, ступіў на поле, пайшоў па ім напрасткі, не зважаючы на перасцерагальны крык і стогн мёртвых сваіх продкаў, якія не хацелі яго пускаць, заварочвалі назад: калі ўжо ён скіраваўся ў дарогу, то павінен яе прайсці, і цені продкаў не спыняць і не нярэймуць яго. Ён не паверне назад, хоць гэтая дарога нікуды не вядзе, на ёй толькі ўсе адыходзілі, і ніхто ніколі не вяртаўся.

Ён ішоў па чорным тарфяным полі, і поле таксама не пускала яго, правальвалася пад ім, над галавой, як нейчая душа, у сінім небе плакала кнігаўка, засціў, выядаў вочы лятучы дым з попелам. Але Сноўдала ўжо бачыў, куды імкнецца, куды кіруе. Пасярод поля стаяў самотны, абхватаў пяць, а то і больш, дуб, як маўзалей апусцелай раптам зямлі. Дарогу перагароджвала брудная і ціністая канава, даволі глыбокая і шырокая, але Сноўдала пераскочыў яе, не прыкмеціўшы ні глыбіні, ні шырыні. Пераскочыў і апынуўся каля дуба-маўзалея, прысланіўся да яго браніраванага вякамі цёплага боку, як руку падаў ці абняў яго. Яны прызналі адзін аднаго і былі радыя сустрэчы, таму што не спадзяваліся сустрэцца. Гэта быў той самы дуб, ля якога колісь Сноўдалу забіў са сваёй стрэльбы Барталамеус Шпаковіч, каля якога загінулі апошні яцвяг і яго забойцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x