Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, вось і дачакаўся,— прашапацеў дуб.— Цяпер і мне вольна на спачын.

— Рана,— хоркнуў зубр.

— Цяпер можна, цяпер можна,— задаволена шапацелі лісты на дубе і маладыя жалуды.— Усё роўна не ўстояць. Незлічона, процьма мышэй пасялілася ў маіх каранях. Набеглі з усяго свету. I точаць, точаць, грызуць. Раней у іх было шмат дрэў, а цяпер адно я, гола вакол...

Сноўдала азірнуўся. Сапраўды, поле было голае. Наколькі хапала вока — адно толькі поле. I толькі вецер мог абабегчы яго, і ён бегаў з краю ў край, множыў галасы людзей і звяроў, што спачылі тут. Наганяў жалобу і нуду.

— Ідзі,— адпусціў і, здаецца, нават адштурхнуў Сноўдалу ад сябе дуб.— Я лягу спакойны. Цяпер ужо зведаўшы, што ўсё на гэтым свеце памірае і нараджаецца нанава. Вярнуся, прыйдзе час, і я, і ты яшчэ прыйдзеш да мяне паспытаць, паласавацца маім лісцем і жалудамі.

I Сноўдала пайшоў, а дуб паціху пачаў асядаць і закідвацца, задзіраючы галаву-макаўку, нібы імкнуўся зазірнуць у вочы небу і сонцу, але не паспеў зазірнуць.

Грымнуўся долу так, што скалануліся зямля і неба, але не збілі з кроку Сноўдалу. Ён ведаў, што так і будзе. А дуб яшчэ адродзіцца, і ён вернецца да яго, і не адзін, і на ўсіх, каго ён прывядзе з сабою, хопіць салодкіх жалудоў.

Было ўжо апоўначы. Уладзік павыправаджваў даміношнікаў, навесіў на дзверы чорны свірнавы замок, што купіў на свае грошы. Сельсавет на клуб не вельмі траціўся. Уладзік сам і тынкаваў свой ачаг культуры, падмазваў і бяліў яго разам з маці. Маці разлічвала, што за гэтую работу ёй усё ж нейкую капейчыну дадуць. Уладзік жа ведаў, што спадзяванні яе дарэмныя, але праўды не сказаў. I цяпер, калі маці ўжо сама аб усім дазналася і злавала на яго, дома амаль не стыкаўся. I цяпер яму не вельмі хацелася ісці дамоў. Не разыходзіліся і даміношнікі. Стаялі, чакалі яго Іванчык-дэзерцірчык, Вовік-алкаголік, Лукаш-страннік, дзед Калістрат, ці, скарочана, Кастрат — прэсвітэр мясцовай абшчыны баптыстаў. Сёння яны загуляліся, зацягнулі сваё даміно. Вовік-алкаголік быў цвярозы. Разышоўся, распаліў паважных баптыстаў, ціхага пасля датэрміновай дэмабілізацыі з арміі Іванчыка-дэзерцірчыка. Што-што, а ўскалыхнуць людзей Вовік-алкаголік быў здатны, уваходзіў у азарт і на гульбішчах, і ў рабоце, і, канечне, калі гарэлку піў. А сёння ён быў яшчэ і пакрыўджаны. Зулька-манашка, хоць ён не ўзяў ні кроплі, не пусціла яго ў хату. Замольвала свой грэх; зблыталася з Вовікам-алкаголікам, і яе выключылі з баптыстаў — за пралюбадзейства. Цяпер Зулька выпраўлялася, вяла праведнае жыццё. Вовік пабіў ёй вокны і пайшоў у клуб, каб пабіць прэсвітэра дзеда Калістрата. Ведаў, што Калістрат любіць вечараваць у клубе і наогул любіць усякія зборышчы, дыспуты. Ніводнага пасяджэння, ніводнага калгаснага адкрытага партсходу не прапусціць. Усё імкнецца ў клубе і на партсходзе павярнуць маладых і камуністаў на дыспут: ёсць бог ці няма бога. Маладыя пасміхаліся і танцавалі свой рок, камуністы выпіхвалі дзеда Кастрата над адкрытае неба, бліжэй да бога.

Вовік не памыліўся. Ён сапраўды знайшоў дзеда Кастрата ў клубе, але біцца з ім перадумаў. Усё таму ж, што быў цвярозы, а яшчэ таму, што яго адначасова на два подзвігі не хапала. А адзін ён ужо ўчыніў. Вовік-алкаголік толькі падступіў да дзеда Кастрата і загадаў яму, каб Зульку зноў прынялі ў баптысты. Уладзік не танцаваў, таму што на танцы сёння чамусьці не прыйшла Света, стаяў недалёка ад даміношнікаў і чуў усю іх гаворку. Дзед Кастрат прыкінуўся глухім, здаецца, бы і не чуў, пра што яму гаворыць Вовік. Тады Вовік узяў яго лысую галоўку, як яйка, ашчаперыў рукамі, прыцягнуў да сябе, выдыхнуў у зарослае валасамі вушка:

— Трэсне макацоўбіна, пачуеш. Прымай Зульку ў секту.

Дзед Кастрат заміргаў, кінуўся хітраватымі чырвоненькімі вочкамі да Лукаша і дэзерцірчыка, але тыя, мусіць, не асмеліліся звязвацца з Вовікам ці чакалі, што будзе далей. Дзед Кастрат быў выкрутлівы, знаўся ў вёсцы за вялікага мудраца і кніжніка — мог з-пад куркі ўкрасці яйка і не патрывожыць яе. Уладзік спалохаўся, каб не ўсчалася бойка. Але ўсё абышлося мірам. Дзед Кастрат вылузнуў з рук Вовіка і сам пайшоў у наступленне. Адступіў на крок-другі ўбок і на ўвесь клуб выгукнуў:

— Прэ-люба-дзейка! — Упіўся пальцамі ў грудзіну Вовіку.— I ты прэ-люба-дзей.

Гэта ўжо было цікава. Танцы спыніліся, танцоры надступілі да даміношнікаў.

— Танцуйце, маць вашу,— загадаў Вовік.— Уладзік, музыку!

— Ты не крычы і не камандзірся,— сказаў Уладзік.— Тут табе клуб, а не магазін.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x