Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Помнім,— запэўніў старшыня,— заняты транспарт. Вось кончыцца ўборачная, восенню ўшчыльную зоймемся капітальна дарогаю.

Прайшла восень, набліжалася зіма... Дзіўна неяк атрымліваецца. Усё ж гэта было на самай справе. Мне не трэба нічога прыдумляць. Дык чаму ж не кладзецца на паперу так, як было. Я адчуваю, што мне не хапае дыхання, у прамым і пераносным сэнсе. Але ў прамым — гэта не бяда, зараз, пакуль за сталом, я гатовы не дыхаць. Дыхала б слова, дыхаў бы радок. А ён якраз, на мой погляд, і не дыхае, нібы я сапраўды наступіў яму на глотку. Мо яно так і ёсць, мо сапраўды наступіў гэтым раздзелам пра дарогу, так назавём яго. Мо ён зусім і не патрэбны. Не ведаю...

Але з гэтага раздзела, з дарогі пачалася ўся гэтая кніжка. Пачалася з блуканняў па кабінетах, з ярасці, надзеі і адчаю, што зведаў я ў тых гулкіх кабінетах, з Курскай дугі, што паўстала з мінулага перад маёй хатаю, маёй палескай вёскаю. Па сутнасці, з суботніка на Курскай дузе і пачалося маё вяртанне дамоў, да самога сябе. Хаця я ведаў і дагэтуль, тым больш упэўнены сёння, што вяртанне гэтае немагчыма. Нельга вярнуцца зноў да таго, што некалі пакінуў, што засталося ў мінулым. I я вярнуўся не да мінулага, а толькі да тых людзей, што некалі гадавалі мяне, да той хаты, з якой выйшаў шмат гадоў назад, праўдзівей кажучы, да руін той хаты. Так усё і павінна было здарыцца. I я не імкнуўся ні да чаго інакшага ці большага, як толькі спрабую паведаміць аб гэтым. А мо я падманваю сябе і іншых. Таму так цяжка дыхаць. Ці не тым паветрам, што трэба, я мо і дыхаю. Цяжка зрабілася дыхаць, іменна пачынаючы з гэтага раздзела пра дарогу, дзякуючы якой я адчуў сябе не толькі блізкім вёсцы, але і вёска зрабілася нарэшце блізкаю мне, бо я ўбачыў на свае вочы, як яна далёка ад мяне, якая жахлівая туды дарога. Убачыў і парадніўся з ёю, таму што спрабаваў нешта зрабіць для яе. Мо якраз гэта і ёсць той самы самападман: калі так было, значыць, так і напішу. I незаемнасць таго, што я бачыў, збіла дыханне, памяняла інтанацыю.

Дык было ж ці не было? Вось цяпер я сумняваюся і ў самім сабе, адмаўляюся верыць і сабе. Ці сапраўды званіў мне дырэктар кар'ера, пытаўся, чаму не прыязджаюць па падсыпку, ці гэта я прыдумаў ужо для літаратуры, сасніў. Не, здаецца, не прыдумаў і не сасніў. Ён яшчэ гаварыў, і гаварыў узбуджана, што нязвыкла яму, што глядзеў тэлефільм пра сельскія дарогі. Бачыў вочы і твары вяскоўцаў і зразумеў, што дарога для вёскі гэта ўсё. Але ж я таксама бачыў той фільм. Бачыў твары і вочы далёкіх мне і чужых людзей. I зноў, дзіўная справа, за тымі чужымі і далёкімі тварамі я пачынаю забываць твары тых, пра каго пішу. Яны робяцца ўсё больш і больш цьмянымі, адыходзяць ад мяне. Што гэта, чаму так адбываецца. Напачатку ж я не ведаў ад іх паратунку, яны надакучылі мне, я гатовы быў аслепнуць, каб не бачыць іх. I слепну над аркушам паперы пад іх паглядам: Мар'яны, Уладзікі, Анісімы, Місцюкі на кожным кроку, не-не ды і лаўлю сябе на тым, што застаюся адзін, што я пусты. Што ж гэта, я да таго зліўся з імі, што ператварыўся ў некага з іх. Ці то б'е ўжо час расстання з імі. Мне трэба далей ад іх.

Хутчэй за ўсё так, трэба развітвацца. Час успомніць, якое сёння на календары чысло, месяц, год, стагоддзе якое. Вось на гэтым я ўжо і развітаўся б з імі, але толькі два словы яшчэ. Дзве апошнія сустрэчы: з маім зубрам, са Сноўдалам, і... з самім сабой, з маёй роднай хатай, з дзетдомам.

Такім чынам, пра Сноўдалу.

Яшчэ ўчора раніцай Уладзік цвёрда намерыўся пакінуць вёску. Што ён, на самай справе горш за ўсіх, горш нават за Вовіка-алкаголіка. Вовік і той з'ехаў, падаўся за вялікім рублём на цаліну. А ён як прырос, прыкіпеў да гэтай вёскі, збірае мянушкі. Быў начальнікам ракі, а цяпер ужо міністр культуры нашага сяла. Хай гарыць гарам тая культура, штодня танцы пад радыёлу і дыспуты з баптыстамі. Не паспееш азірнуцца, будзеш пераконваць-пераконваць іх ды і сам да іх прымкнеш. Калістрат з Лукашом усё націскаюць, гавораць з ім пра яго хваробу: бог пакутлівых любіць... Богу падабаюцца пакутнікі, а яму любая Светка. А хто даспадобы Светцы — гэта Уладзік не ведае. Ведае толькі, што не той, каго ўпадабаў бог, не ён. I іншым разам здаецца, бы і ён, але гэта зрэдку. Часцей за ўсё вечарам, калі вёска глухне ад цішыні і непрагляднай цемры, калі ідзе нудны дождж і вые вецер, і ўся зямля, здаецца, вымерла, і ты рады не толькі кожнаму стрэчнаму-папярэчнаму, але і самаму лядашчаму сабаку, які трапіўся табе на вочы. Гатовы пацалаваць таго сабаку, гатовы пагладзіць яго абвіслыя вушы: не ўсё яшчэ на зямлі памерла. Вось тады і мілуе яго Светка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x