Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кандрат з Анісімам у ліку першых і змецілі, як падыходзіць да вёскі агонь. Грываста-чырвоны, ён выхапіўся з дубняку за канюшняю, што знаходзілася крыху наводдаль ад выгана, прагарцаваў па лагчыне, дзе сцяной стаяў сухі леташні чарот, і схаваўся, прыпаў да травы за тым чаротам.

— Не патухне,— кіўнуў у бок агню Кандрат.

— Не, сам нізашто не патухне,— пагадзіўся з ім Анісім.— З лесу выйшаў, значыцца, гарыць недзе і лес.

— Не інкаш. Ну, што, яшчэ па кроплі.— Кандрат пацягнуўся да бутэлькі, каўтнуў з яе, аддаў Анісіму.— Цікава, загарыцца канюшня ці абыдзецца.

— Абыдзецца,— запэўніў яго Анісім.— Перад канюшняю пясок. Па пяску агонь не пройдзе, калі што і згарыць, то толькі той складок з хіміяй.

— Складок з хіміяй хай гарыць. Яго не шкода, але наша хімія агню не баіцца. Калі вады не баіцца, бачыш, без даху склад стаіць, то агонь хіміі не страшны. Толькі на карысць, менш работы будзе.

— Твая праўда, Кандрат, работы менш. Гэта ж кожны раз драбніць калуном селітру і фасфаты розныя, дзе здароўя набярэшся. Хай гарыць сінім полымем.

Яны змоўклі, абодва задаволеныя разумнымі сваімі словамі і тым, што агонь вызваліць іх ад лішняй работы, зноў, не спяшаючыся, пачалі смаліць лодку, зрэдку пазіраючы на скасабочаны, напаўразбураны склад з угнаеннямі. А той, як назло, не загараўся.

— Шанцуе старшыні,— зноў падаў голас Кандрат.

— Дурням заўсёды шанцуе,— патушыў паяльную лямпу Анісім.— А нам з табой з усіх бакоў прыпякае.

— Мне пакуль яшчэ не прыпякае.

— А каму ж прыпякае, Кандрат, твая ж хата наперадзе маёй стаіць.

— Дык ты што, хочаш сказаць, што мая хата першая і загарыцца?

— Пра тое я табе і кажу: спачатку згарыць твая хата, а потым толькі мая, калі загарыцца, а мо і не загарыцца.

— Мо і мая, Анісім, не загарыцца.

— Не, твая абавязкова загарыцца.

— Дурны ты, Анісім, агонь абыдзе нашы хаты. Ты глядзі, куды вецер дзьме.

Вецер сапраўды дзьмуў ад хат Анісіма і Кандрата ў бок ракі, дзе знаходзілася добрая палова вёскі. I стаяць ёй заставалася ад сілы паўгадзіны: трыццаць мінут і трыццаць метраў. Агонь прашыўся ўжо травою да сметніку, куды спакон веку вяскоўцы зносілі і звозілі вецце з дрэў, спілаваныя і ссечаныя імі слівы і яблыні, высахлы маліннік. I агонь ужо жэр сваёю чырвонаю пашчаю тыя дрэвы, метраў з дзесяць ад якіх дастойвала сваё леташняя крапіва і быльнік, а за ёю знаходзіўся яшчэ адзін сметнік, куды зносілі ўжо з хат розную непатрэбшчыну. Амаль усутыч з тым сметнікам месціўся Калістратаў стажок, добрыя вазы тры леташняга сена, а за ім ужо — хлявы, хаты, сцёбкі. I не адзіныя Кандрат з Анісімам наглядалі, як агонь падыходзіць да хат. Полымя шугала ўжо так, што з вёскі немагчыма было яго не згледзець. Але ніхто не спяшаўся ўтаймоўваць полымя, ніводзін чалавек не пакінуў сваёй хаты, падворка. Цішыня і спакой уладарылі ў вёсцы, бы ўсе людзі сярод белага дня палеглі спаць. Цішыня і спакой з канца ў канец вясковай вуліцы, ад хаты да хаты нікога і нічога не чутно і не відно. Калі вельмі толькі прыслухацца, то ў гэтай цішыні можна было пачуць, як трашчыць ад агню голле мёртвых дрэў і страляе быльнік.

— Нешта трэба рабіць,— пачаў нарэшце хвалявацца Кандрат, яшчэ раз прыклаўшыся да бутэлькі.

— А чаму ўсе іншыя нічога не робяць, маўчаць?

— А чорт іх ведае, чаму яны маўчаць, засляпіла ўсім адразу вочы, пазакладвала вушы.

— Дык мо і нам не варта вытыркацца, каравул крычаць.

— Не, час ужо, час крычаць каравул...

Але каравул закрычалі не яны. Калістрат закрычаў. I закрычаў не з перапуду, а таму, што быў глухі. Ён зірнуў з хлява і адразу змеціў не само полымя, а толькі дым, што насоўваўся на яго хату, і яму, глухому, здалося, што вёска ўжо даўно галосіць. Не можа ж быць такога, каб ішоў агонь, а вёска маўчала. Мо ён і аглух ад гэтага вясковага галашэння, жаночага ляманту.

I Калістрат, што было моцы, што было паветра ў яго гарбе, закрычаў:

— Гарым, людцы, гарым! — I голас яго старэчы, слабы разбурыў цішыню і спакой вёскі.

— Вой-вой, што гэта робіцца,— выхапілася з хаткі, пачала галасіць Зулька.

Вёска прачнулася, здранцвенне і санлівасць як рукой зняло. Пачалі брахаць і выць сабакі, забразгалі веснічкі, забрынкалі вёдры і лапаты. Пачалі рухацца, набылі спрыт і лоўкасць Кандрат з Анісімам.

— Я за канём і па пажарную бочку,— на хаду ўжо, скіроўваючы да фермы, дзе стаяла бочка, крычаў Анісім Кандрату.— Ты нясі плуга.

Навыперадкі разам з дарослымі беглі дзеці, Кіберыкі, Нябойсы і іншыя, якім яшчэ не паспелі даць мянушак. I ўзначальваў дзяцей дэзерцірчык Іванчык. Можна лічыць, што дзеці і патушылі той пажар. Яны аказаліся больш талковымі і распарадчымі, чымсьці дарослыя. I гэта адзначылі самі дарослыя, калі кінуліся тушыць лес. А з агнём пад Калістратаваю хатай справіліся Анісім з Кандратам, залілі сметнік вадою з пажарнай бочкі, абклалі яго з усіх бакоў, прысыпалі зямлёю, пахавалі агонь. Але пахавалі тут, каля вёскі, а ў лесе ён працягваў бушаваць, бег па дубняку, паядаў траву і сухі ліст, у старых дубоў, вялікіх дрэў апальваў толькі карані, а падрост, хмызы, маладыя дубкі, бярозы і клёны паліў да макавак, падбіраўся і да другога краю вёскі. I дарослыя апусцілі рукі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x