Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты пра будову арганізма, Марыя, пра будову,— перапыніў Мар'ян яе.— Якія ў яе органы, з чаго яна складаецца.

— Чарапаха складаецца шмат з чаго, органаў мае багата, тулава, галава, лапы, хвост...

— А куды яна галаву хавае, калі спалохаецца, калі ты на мосцік той ступіш. Што ў яе яшчэ ёсць?

— Кіберык!

— Што?

— Кіберык ёсць яшчэ ў чарапахі. Калі яе напалохаеш, яна кіберык і галаву ў той кіберык.

— Панцыр, панцыр,— падказаў ёй Іванчык, Кандратаў сын.

— Так, гэта яшчэ называецца панцыр. Але ўсё роўна кіберык.

Клас ляжаў. Разам з вучнямі смяяўся і ён, Мар'ян. I так заўсёды, калі выходзіць адказваць Кіберык. Нясмела набліжаецца да яе, сунецца ўздоўж сцяны Іванчык, Нябойса:

— Ты не бойса, не бойса, што мне рабіць не будзе дзе, што не вывучуся я, каб рабіць.

— Я табе двойку ў журнал стаўлю.

— Стаў, стаў, не бойса.

— Гэта ты павінен баяцца, а не я.

— А ты таксама не бойса, не бойса...

Вось такі гэты Іванчык Нябойса. Але руку добрую мае хлопец да любой справы, пяшчотную. Калі прышчапіў Іванчык дзічку, яблыньку ці грушку, то прышчэп той ніколі не засохне, упрыгожыць які хочаш сад. I Кіберык не зломак, да кожнай каровы свой падыход мае, загаворыць, аблашчыць, падоіць. Маці пасля кожнага чарговага адлучэння ад баптыстаў нап'ецца, на ферму і не патыкаецца. Кіберык бяжыць на дойку. I чым яны не пара, Іван ды Мар'я. Ён русявы, віхрасты, нязграбны яшчэ, як усе падлеткі, тонкі, звонкі і прагоністы, але мужыцкая костка і сіла адчуваюцца ўжо ў ім. Рукі ўчэпістыя і да калень, далоні шырокія, а сам ён задуменны, не хапатлівы. Кіберык жвавая, спрытная, шустравокая. Во і цяпер не дачакалася, калі наблізіцца да яе Іванчык, сама падышла да яго, узяла за руку, павяла ў круг. Кружацца ў вальсе Нябойса і Кіберык, Іван ды Мар'я. Усе ўжо дзеці карагодзяцца ў вальсе, акрамя Калістратавай Лізкі. Няма Лізцы пары. Не хапіла ёй хлопчыка, не нарадзіла вёска ёй хлопчыка. Не шанцуе Лізцы, і Зулька злавіла яе ў сваім гародчыку, і мянушку яна ўжо атрымала за сваё няўдальства: Цюльпанчык. Сапраўдны Цюльпанчык. Маленькая, у бацьку, Калістрата, ціхенькая, непрыкметная, як і маці яе, сарамлівая, а твар, рукі — белыя-белыя, што мармур, гладкаскурыя, быццам і не ў вёсцы нарадзілася і расла, як той цюльпанчык. Што з табой будзе, Цюльпанчык, праз пяць-шэсць гадоў. Вёску ты мо і не пакінеш, бацька нікуды не пусціць. Але хлопчыка ў вёсцы табе няма, няма табе пары. Ні адна хата не парупілася, каб знайсці для цябе хлопчыка. I мо здарыцца так, што ты кінешся ў белы свет як у капейку, шукаць яго насуперак бацькоўскай волі, як кінулася некалі Зулька. Паскакала ў Казахстан падымаць цалінныя землі. Падняла, цраз тры гады прыехала, прывезла дачку ў прыполе.

Вядзе Маруська Іванчыка па крузе, а плечы іх белыя-белыя, увесь мел сабралі са сцен былой пагранічнай заставы, Мар'янавага дзетдома, іх, Іванчыкавай і Марыінай, школы. Круціцца, круціцца старая пласцінка. Засяроджана і сур'ёзна танцуюць вучні Мар'яна, не адрываюць вачэй ад падлогі. I ногі іх, і рукі нязграбныя, непаслухмяныя, палахлівыя. Падобна ім пад гэтую ж самую пласцінку вучыліся некалі танцаваць і яго дзетдомаўцы, прышарквалі нягнуткімі нагамі, як тыя дзяды. Ён сам, пэўна, некалі прышаркваў. I Мар'ян, здаецца, бачыць самога сябе і сваіх дзетдомаўцаў у крузе. I яшчэ здаецца яму, што зусім не дзеці кружацца перад ім, не будучыня адзначае сваё свята, а мінулае. Толькі чыё, якое? Мінулае, якое не мае будучыні, ці будучыня, якая забылася пра сваё мінулае. Але ўсё гэта яму цяпер толькі пусты гук, пустыя словы, якімі так добра і хітра гуляе век, якімі некалі гуляў і ён. Гуляў, што ў цацкі, і сам не прыкмеціў, як ператварыўся ў цацку. Цацку, якой сёння нагуляліся, адкінулі ўбок. Цяпер ён пенсіянер са званочкам у кішэні, будзе пахаджаць з тым званочкам і званіць, смяшыць людзей. Але нешта.ж ёсць, нешта ж ёсць, што павінен ён яшчэ зрабіць, наказ жа ён нейкі атрымаў. Мар'ян успомніў дзедку і нібы ўбачыў яго перад сабой, дакараў ён яго, адной рукою абапіраўся на кіёчак, а другой выгаворваў, ківаў яму: рана, рана, чакаць трэба, трэба чакаць, ён яшчэ прыйдзе, ён ужо ідзе. Радасна ўскінулася ў грудзях сэрца, але адразу ж як абарвалася, пакацілася, і, супакойваючы яго, вышукваючы сярод болю, што нарадзіўся і разліваўся паміж лапатак, Мар'ян падумаў, што гэта таксама знак, толькі нейкі нядобры.

Ён, канечне, чакаў і будзе чакаць, але ці доўга, ці згодна сэрца яго доўга чакаць.

А на падворку, за вокнамі школы, сярод бяроз і дубоў, занядбаных дзетдомаўскіх халупін, у дзетдомаўскім садзе пачыналіся ўжо таксама танцы. Бралася ўсё там ужо на сапраўднае свята. Гарэлкі бацькі выпускнікоў, як і абяцалі настаўнікам, у школу не панеслі, але да школы даставілі і пусцілі конаўку па крузе. Цяпер ужо і песняка ўрэзалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x