Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што вы там убачылі? — і цяпер ужо недаўменне было ў яго голасе. Кожны з нас хітнуў толькі галавою, баючыся і слова вымавіць. Пракурор зноў пачаў вывучаць двор, а мы — яго патыліцу. Мы ўводзілі ў гэтую яго патыліцу, што ж нам трэба. I, пэўна, увялі.

— Па адным,— сказаў пракурор,— па чарзе.

Мы на злом галавы пабеглі ўсе разам, пакінуўшы яго стаяць каля акна. Стаяць доўга, таму што аднаго заходу нам было мала. I другога, і трэцяга таксама мала. А ён усё стаяў каля акна. Стаяў, глядзеў і хмурнеў. I нам было ўжо шкада яго, ён жа быў аднаногі, замест правай нагі — кульця. Мы шкадавалі яго, але дапамагчы не маглі. Тоўпіліся каля ўборнай да таго часу, пакуль не з'явіўся Мар'ян.

— Мо хопіць? Сумелі напаскудзіць, сумейце і адказаць. Пайшлі.— I Мар'ян зноў прывёў нас у кабінет пракурора. Той цяпер ужо больш не запрашаў садзіцца, толькі незразумела — спытаў ці сказаў:

— Што, хлопцы, пераелі цукерак? Залатога ключыка. Здараецца, калі не прывыклі. Зведалі, цяпер ужо будзеце больш асцярожнымі.

Што ў яго было наўме, калі ён гаварыў гэтае: цяпер ужо будзеце больш асцярожнымі — не ведаю, але гаварыў ён слушна. Небяспечны залаты ключык, які яшчэ небяспечны.

— Хлопцы хоць добрыя? — крыху пазней спытаў пракурор нашага дырэктара.

— Нармальныя,— адказаў яму дырэктар. I ўпіўся сінімі свярдзёлкамі ў вочы кожнага з нас. Гэтыя свярдзёлкітаксама назаўсёды ў маёй памяці, як ён глядзеў, да душы, калі хацеў убачыць тую нашу душу. Але тады ён усё ж не бачыў яе. А мо, мо...

— Нармальныя,— зазначыў ён зноў, не зводзячы з нас вачэй.— Будзе толк.

— Будзе толк,— усміхнуўся яму пракурор,— калі зноў панос не прыхопіць... Забірай ты іх і, не марудзячы, у інфекцыйную бальніцу.— I раптам гучна, раздражнёна: — А да мяне каб больш дызентэрыйных дзяцей пе дастаўлялі. Зразумела?

— Зразумела,— прыпыніўся Мар'ян.

— У цябе ў самога што? — спытаўся пракурор у Мар'яна ўжо звычайным сваім голасам.

— Вымова з занясеннем,— адказаў Мар'ян.

— На гэты раз абышлося... Глядзі, больш я табе ўжо не дапамагу... Што табе гаварыць... Выганяй, выганяй стукача...

На тым мы з Мар'янам пакінулі пракуратуру. Пакінулі, каб на два месяцы залегчы ў інфекцыйную бальніцу, дызентэрыйны барак. Вось так скончылася гісторыя з залатым ключыкам. Скончылася павучальна і сумна. I ўсё ж, мо таму, што прайшло ўжо шмат гадоў, мне іншым часам здаецца, што ў дзяцінстве я меў, валодаў, валодаў Залатым ключыкам. Не можа таго быць, каб не валодаў. I не толькі адзін я, яго мелі ўсе, у каго было дзяцінства, хто памятае яго, хто не здрадзіў яму. Кожны з нас меў хто чароўныя дзверы, хто зялёны дубчык, а я — Залаты ключык. Таму і ўспамінаю аб ім сёння, пішу. I вось гэтая мая кніжка: калі яна адбудзецца, як, зрэшты, і ўсе іншыя — толькі імкненне, спроба даказаць сабе, што я верны яму. Такі ж самы, якім быў і раней, ніколькі не перамяніўся, ніколі, нідзе і нікому не здрадзіў, нявінны і чысты. Я толькі нарадзіўся, я толькі яшчэ нараджаюся. I чакаюць мяне, чакаюць наперадзе чароўныя дзверы, зялёны дубчык, залаты ключык. Сон, туман, насланнё. Але я павінен прайсці праз гэты сон і туман, каб пазбавіцца ад наслання ці ўпасці ў новае насланнё. Хутчэй за ўсё ўпасці ў новае, таму што паратунку няма. Ніхто не здольны выратаваць чалавека ад самога сябе. Ва ўсім і заўсёды толькі ўяўнасць яго і вечныя спадзяванні. Надзея на тое, што заўтра будзе лепш, вальней, чым сёння, што трэба толькі трохі больш рашучасці і жыццё пераменіцца. Трэба толькі наважыцца, адрынуць усё, і як у вір галавой — у невядомае, спаліць усе масты за сабою, як царэўна-жаба, спаліць старую скуру — і нарасце новая. У дарогу, прэч ад гэтага душнага горада і гарадскога спакою. Туды, дзе рэчка Пятлянка, дзе дзяцінства, дзе ў мяне сёння ёсць ужо хата. Я выратаваў яе ад агню разам са сваімі сябрамі Лепікам і Пожнем. Мы збілі полымя, патушылі агонь, каб хата тая дасталася мне, дачакалася і прыняла мяне. I яна дачакалася, прыняла. Я ўвайшоў у яе, нічога не крануўшы, падклаў толькі фундамент, каменны замест дубовага. Выцягнуў, выкарчаваў дубовыя плахі, падвёў падмурак. Вечарам выйшаў зірнуць, дасведчыцца ў тым, што хата мая трывала стаіць на зямлі. Выйшаў і аслупяпеў. Хата мая свяцілася ў цемры, нібы зноў гарэла. Спачатку я так і падумаў: гарыць. I толькі калі прыгледзеўся, зразумеў: не гарыць — зіхаціць, свеціцца. Зіхацеў, свяціўся стары, разбураны мною фундамент, мінулае ці будучыня асвечвалася маёй запаленай памяццю...

Ні мінулае, ні будучыня. Парахня — вось што засталося ад таго дуба, які некалі паклалі ў фундамент, здань дуба. Але я адмовіўся верыць, што гэта толькі парахня, здань, і думку такую адкінуў, што гэта сатлелае мінулае гналася за мной і дагнала мяне, яшчэ адно насланнё. Мне б, заплюшчыўшы вочы, лахі пад пахі і ўцякаць ад яго, а я пабег насустрач яму, таму што ніхто не даваў мне веры. Нават родная мне заўсёды душа, другое маё я, адмовілася ад мяне: усё не тое, усё не так, што гэта за сон, нагаданы хлуснёй, адкуль ён і навошта, чым і як ён будзе апраўданы. I колькі ўжо было іх, гэтых залатых ключыкаў дзяцінства. Час развітвацца, пахаваць іх, паставіць кропку і крыж. I зноў жа дзетдом. А хіба толькі гэта ў мяне за плячыма? Жыццё амаль пражыў ужо, і чаго толькі ў ім не было, колькі дала адна журналістыка, праца ў газеце, якія былі сустрэчы, якія камандзіроўкі, заводы, шахты, электрастанцыі, гарады ўздымаліся і раслі на вачах. Дзе, дзе ж усё гэта? Нейкі незразумелы, непрапісаны Мар'ян, ён жа і не дзейнічае нават, і ніякіх учынкаў за ім — спрэс адно рэзанёрства, апісальнасць, ні аблічча, ні характару. Мітусня, скачкі то ў мінулае, то ў сённяшні дзень, імкненне паўтарыць самога сябе, укусіць самога сябе за хвост. Так, усё гэта праўда. Я разумею, што ўсе вакол правыя ад першага да апошняга слова. А я выглядаю проста смешна і недарэчна. Недарэчная гэтая мая ўпартасць. Але ўпартасць — адзінае, што я маю сёння. Таму і не трэба мне ні паблажлівасці, ні спагады. Хай я застануся адзін, хай перада мной будзе пустыня, а яна сапраўды перада мною. На аркушы паперы толькі некалькі літарак, якім я хацеў бы верыць, але я не веру ўжо і ў іх. Я збіты з тропу чужою няверай. Збіты, але літаркі ўжо напісаліся, яны ўжо існуюць. Існуюць, хаця кожная з іх мо толькі сведка таго, як я памыляюся, сведка маёй слабасці, нядужнасці. I далей ужо самая сапраўдная пустыня. Вы не бачыце яе, я бачу. Белае маўчанне аркуша паперы, як смерць, як тая музыка, што ганялася за некім па белых калідорах. Жахлівы і нявывераны кожны крок у той пустыні, таму што яна ўва мне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x