Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Хроніка дзетдомаўскага саду» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хроніка дзетдомаўскага саду: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хроніка дзетдомаўскага саду»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лес дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — ix бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы i шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора.

Хроніка дзетдомаўскага саду — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хроніка дзетдомаўскага саду», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А баяліся мы тады толькі аднаго: як бы лес, што ўкралі мы, не адабралі назад, не скацілі б зноў у раку. Але ж усе вакол былі людзьмі, тыя ж плытагоны — плытагоны, як і наш Мар'ян, франтавікі, і ў раёне франтавікі, партызаны: у райкоме, райвыканкоме, міліцыі. Зразумелі, хто злодзей, навошта і каму кралі. Пабудавалі мы сваю сталоўку не з рэліктавага гаю, які звялі на корані, а з лесу, які мы пачэсна ўкралі. Абышлося і Мар'яну, і нам. Дырэктара не пасадзілі, з дзетдомаўцаў нікога не пакалечылі.

...Нікога не пакалечылі. Я напісаў гэта і зноў пачаў сумнявацца. Ці ж правільная была тая сталоўка, ці так пачэсна было красці лес? Ці разумна зрабіў Мар'ян, адмовіўшыся ад таго, што само ішло яму ў рукі, збіўшы нас на крадзеж, настаўнік, педагог жа. I рызыкаваў не толькі ён сам, і нас падстаўляў жа, дзяцей, дзяцей тых, з кім разам ваяваў. А ў час бойкі на беразе з плытагонамі маглі незнарок ды і знарок — бойка ж — прыбіць кагосьці з нас. Ён рызыкаваў намі. I сёння я спрабую паставіць сябе на яго месца. У мяне таксама расце сын. Ці наважыўся б я, бацька, вось так, як ён, рызыкаваць жыццём свайго сына. Не ведаю. Не ведаю. Не, не... Але адначасова мне прыемна, радасна ўсведамляць, што некалі, даўно ўжо, я тройчы па дзень бегаў у сталоўку, якую пабудавалі не з таго рэліктавага гаю. Не я, не я звёў дзіва, птушку калібры і ўсіх іншых птушак, што вадзіліся ў ім. Не мне ў чэрава пайшлі кедры, лістоўніцы, букі, мяне не пучыла ад іх тады, не пучыць і сёння. Не мы, дзетдомаўцы, вінаватыя ў тым, што цуд той колішні не дастояў да нашых дзён, да той пары, калі ў нас ужо з'явіліся дзеці. Горкая, але ўсё ж уцеха ў абсечаным сякераю жыцці. Маленькая хатка пад інвентарным нумарам 301. Яна стаіць і сёння. У той хатцы, як сцвярджаў Лепік, пад сямю замкамі знаходзіўся наш залаты ключык. I мы мусілі яго здабыць, выбавіць, украсці. I мы ўжо складалі планы не толькі як больш спрытна гэта ўчыніць, але як выкарыстаць той ключык: па бохану хлеба на рыла — гэта адразу ж. Новыя штаны. А далей, а што яшчэ? Канечне, адразу ж мы папросім сталасці, надакучыла хадзіць у шкетах, начысцім храпу кожнаму, хто некалі крыўдзіў нас, і пачнём перабудоўваць свет. Канечне, не так, не гэткімі словамі вялася тая гаворка. Мы не здольныя былі тады на такія высокія словы. Прасцейшыя яны былі: каб усё па справядлівасці, па закону і без булды. Як па закону, як без булды — гэта ўсё мы абмяркоўвалі, седзячы ў нашым дзетдомаўскім садзе пад сваімі ж яблынямі. З асалодай заядалі кожнае слоўца, кожны новы закон яблыкам са сваёй яблыні, тым самым парушаючы закон пісаны ўжо, вусны, згодна якому нам забаранялася рваць і есці яблыкі са свайго саду, пакуль яны не паспеюць, пакуль не прагучыць загад: паспелі, можна рваць, складваць у скрынкі, а што не ўлазіць у скрынкі — сабе ў жывот.

А яблыкі, што мы елі ў тую ноч, былі не проста зялёнымі, а зеляпушнымі і маленькімі, крыху большымі за лясны арэх, як дзікія, толькі вельмі ж кіслыя, што аж вочы выпірала. Але і смачна было. Адно, што згаладаліся, добра вымерхаліся, а другое — нас распірала ўжо нецярпенне, чаканне, надзея — вось-вось прыдбаем жа залаты ключык, дык ці ж варта звяртаць увагу на горкае і кіслае. Займеем ключык, будзем перабіраць, наямося салодкага. Гзта быў мо ці не самы шчаслівы дзень у нашым жыцці. Ці ж багата трэба чалавеку, каб адчуць шчасце, ці сапраўды ж так неабходны яму тыя новыя штаны, ці так ён ужо імкнецца насыціць сваё чэрава і нават перарабіць свет, разгадаць усе яго таямніцы. Не, зусім не таму мы былі такія радыя і шчаслівыя, вера, вера ў тое, што будучы дзень будзе лепшым, чымсьці дзень мінулы, сённяшні,— вось што ўзрушвала нас. А яшчэ тое, што мы бачылі, знаходзілі ў тым шчаслівым прыгожым дні будучым і месца сабе. I не проста месца пасядзець, мы ж самі будзем той дзень будаваць, кроіць і паварочваць яго на лепшае, рабіць, дзейнічаць будзем. I сёння ўжо не сядзім склаўшы рукі, не толькі мроім ды да зорак прыглядаемся. Ноч гэтая адметная нам, мо трохі душная, але якраз цяпер, у канцы вясны, на пачатку лета, калі ўсё расце, буяе, просіць толькі аднаго — прыпару, цяпло на карысць. Яно сведчыць аб тым, што нас чакае шчодрая восень. Яе прарочаць ужо сёння конікі і цыкады, што схаваліся ў цемры і траве, ёю цяжарныя ўжо яблыні, што цягнуцца да месячнага і зорнага святла лісцем, пад якім удзень бараніліся ад гарачага сонца плады, завязь яблык, ад якіх не адляцеў яшчэ варсісты пушок. Тым пушком, варсінкамі завязь цяпер прагна ўбірае цяпло і вільгаць, цішыню і спакой, зорнае святло і месячны пыл, слухае нас, як стукае наша сэрца, як цячэ наша маладая кроў, слухае, каб наліцца восенню румянцам і перадаць той румянец нам. Усё ж вакол наша, нашы яблыні і яблыкі, наша зямля. I вось-вось мы здабудзем залаты ключык, якім можна адамкнуць саму зямлю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хроніка дзетдомаўскага саду» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду»

Обсуждение, отзывы о книге «Хроніка дзетдомаўскага саду» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x