Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

—Божачка, якое ліха! — забедавала Яніна, калі няпрошаныя госці перасцерагалі ix («Нават i не думайце ўдаваць нас, бо адплацім — перастраляем, i рука нават не дрыгне») i папляліся ў сваю ганебную дарогу.— Які нелюдзь гэты Вяршок! I праўда, нічога чалавечага, святога няма ў яго душы. Адна крыўда, злосць, помета ды ярасць у яго. Увесь свет вялікі ненавідзіць. Загубіць ён нашага дурня...

Яна ўсё яшчэ сядзела на палку, не слала пасцель, не прыбірала ca стала, дзе засталіся астаткі ежы, што даўно пахла на ўсю зямлянку, але — дзіва! — не вабіла, не гнала ў роце сліны. Можа, i таму, што яна была са злыдневых рук. Ківаючы галавою, Яніна сабрала з палка «прэзенты» i склала ix на лаўцы.

—А што будзем рабіць во з гэтым? — задумліва запытала.

—Гэта — паўбяды, — адказаў Васіль, таксама ўражаны, разгублены.— Усё гэта можам выкінуць, схаваць ці аддаць Васюкову. А вось важней іншае — сказаць ці не сказаць, што да нас прыходзілі такія госці?

Яніна вярнулася, зноў задумліва села на палку. Лучына на пліце дагарала, i ў зямлянцы браў моц паўзмрок.

—Выходзіць, трэба заяўляць на роднага брата...— ціха прамовіла яна.— Прыйдзе Васюкоў са сваімі людзьмі, заляжа, прыйдуць тыя — пачнецца страляніна... Адзін бог ведае, хто тады застанецца жывы, зложыць галаву... Калі ж, не дай божа, куля не абміне Янку, дык мама нам тады ніколі не даруе...

—А што ён у лесе выседзіць? — запытаў Васіль, перайшоўшы i сеўшы таксама на палок. Ля самай Яніны.— Уратуецца? Заслужыць дараванне? Не, не ўратуецца i не ўцячэ ад кары. Чым больш будзе хадзіць па крывых сцежках, вытвараць разам з тымі нелюдзямі, дык тым больш строгі пазней будзе для яго суд... Ды i нам цяжка ўвесь час жыць у страху...

—I нам, i яму можа быць смерць...— пахітала галавою Яніна, — Божа мой, чаму ты ўсё-такі нелітасцівы? Перажылі вайну, выцерпелі пекла, дык не, зноў

ні спакою, ні радасці няма. Нават цяпер, пасля вайны, возьмеш ды i складзеш галаву...

—А як іначай уратаваць Янку? — запытаў ён ужо ў цемені, бо лучына патухла.— Бачыш, нават пагаварыць з ім не далі, не адпускаюць яго ад сябе ні на крок.

—Каб жа я ведала, як яго можна ўратаваць, дык...— усхліпнула, прытулілася да яго.— Адно толькі душа чуе: загубіць ён калі не нас, дык сябе... У такія маладыя гады, у такі час... Не пацешыцца, можа, ні сваёю хатаю, сямейкаю, а будзе змоладу сырую зямлю парыць...

—Дык утрая, я лічу, трэба паспрабаваць выратаваць яго...— ужо цвёрда сказаў Васіль, — Можа, удасца як адарваць яго ад шайкі, вярнуць да розуму. Будзем маўчаць, а ён рана-позна пападзецца, загіне — усё жыццё тады сябе не апраўдаеш, сабе не даруеш...

8

Засада трое сутак цярпліва чакала Вяршка, але дарма. Той ці вылежваўся ў сваёй бярлозе, ці недзе рабаваў альбо, можа, па-звярынаму i насцярожыўся — сюды ні ўдзень, ні ўночы не патыкаўся. Ад бяссоння ды напружанасці выбіліся з сіл i Яніна ды Васіль i Васюкоў з людзьмі.

На чацвёртыя суткі апоўначы Мурзік падаў перасцерагальны голас — спачатку гаўкнуў раз-другі ціха, нібы будзіў, а пасля трывожна забрахаў. I калі пачуў неспакой сабакі, i калі ўжо на цёмным дварэ адной рукою гладзіў яго па галаве i шыі, a ў другой, запацелай, сціскаў пісталет, Васіль аж дрыжэў: па-вар'яцку часта i шалёна закалацілася сэрца. Сама душа адчувала: хуткая сустрэча добра не скончыцца, акрывяніць хутар, i адзін бог ведае, хто ўцалее, а каго неўзабаве i падкосіць куля. Па рыпу дзвярэй пачуў, што высунулася з зямлянкі Яніна: ёй там адной, відаць, вельмі страшна. Засыкаў — яна зноў схавалася, хоць, канечне, не супакоілася, таксама — а можа, яшчэ i больш — не магла суняць дрыжыкі.

Цёмная, амаль без зорак ноч, глухое наваколле, хутар застылі ў трывожным чаканні. Настала такая цішыня, што аж звінела ад яе ў вушах i, здаецца, не адчуваўся, а якраз чуўся стук сэрца.

Але вось у вушах нібы забухала: на пагонцы пачуліся крокі. I яны ўсё прыбліжаліся ды прыбліжаліся, скарачаючы шлях да няўмольна трагічнай хвіліны. На поплаве крокі заціхлі, а пасля ўзнавіліся: нехта ішоў сюды, да зямлянкі. I не адзін.

Васіль зусім разгубіўся: бурыўся іхні першы план, на які ён так спадзяваўся, i ўсё далейшае станавілася непрадбачанае. Па тым, па першым, плане Васіль павінен быў затрымаць, абяззброіць Янку i зацягнуць у зямлянку, каб выратаваць ад кулі, калі той зноў, як i мінулы раз, падыдзе адзін, a Васюкоў са сваімі людзьмі ў гэты час меўся ўзяць жывымі альбо знішчыць астатніх — адпетых злачынцаў. Цяпер, па іншым плане, Васілю трэба аглушыць альбо страляць у чужака, спадзеючыся, што Янка на яго, сйаяка, зброі не падыме. На словах, можа, усё выходзіла i гладка, але ці будзе ўсё так на самай справе?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x