Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Урэшце, калі ён ужо знемагаў ад нецярпення ўбачыць Яніну i дзіця, адчыніліся дзверы i з зямлянкі вызірнула Чапроўская.

— Заходзь, бацька, — усміхнулася яна і, калі Васіль уваходзіў, пазіраў на палок, на даўгаватую, бледную, з заплюшчанымі вачыма Яніну i невялікі скрутачак каля яе, дадала шчасліва: — Сына маеш... Так што не звядзецца род...

1983-1984

ЮЛЯ

1

Юля хацела ўжо зваліць бярозу, апусціла на снег сякеру і, колькі мела сілы, націснула на ствол плечуком, пахіляла яго ў бакі — дрэва страсянулася, заківалася верхавінкаю, густа акрапіла Юлю талаю вадою, але ўтрымалася i не ўпала.

Тады яна абтаптала высокі наздраваты снег ля камля, абламала паблізу тонкія кусцікі, за якія чаплялася сякера, i пачала падсякаць ствол, адчуваючы, як слабеюць, выпускаюць тапарышча рукі, як ныюць плечы i хутка-хутка, моцна стукае ў скронях.

Бяроза нарэшце хіснулася, нахілілася, павісела хвіліну на асіне, але не ўтрымалася, трэснула, садрала ля камля кару i паляцела долу. Юля задаволена разагнулася, усміхнулася, аблізнула сухія вусны, абмахнула мокрым, белым ад бярозавай кары рукавом пот, пастаяла хвіліну i, ледзьве паднімаючы сякеру, абцерабіла бярозу ад вецця, перасекла яе на палавіне i падягнула камель да саней.

Снег тут, у маладым лесе, ляжаў яшчэ глыбокі, рыхлы, пад ім збіралася вада — ногі правальваліся, на кані сюды нельга было пад'ехаць. Трэба было дягаць дровы за сотню крокаў.

Такой парой гаспадарліваму чалавеку i ў галаву не прыйшло б ехаць у лес. Але Юля спаліла ўсе дровы. Папрасіла каня, перагаварыла з лесніком i прыехала ў лес.

Нізка свяціла цёплае ўжо сонца, у зацішку ўгравала: блізка i чуйна цягнула адталаю зямлёю, спрэлым, сплеснелым лісцем, шыгаллем, чарнічнікам, верасам, травою — усім тым, што засыпаў восенню снег. Незразумела лёгкае было паветра з яшчэ няблізкім, кволым, але такім знаёмым свежым пахам вясны, i цяпер бярозавік, святло, высокае зіхаткое неба захвалявалі, i Юля затрывожылася, быццам, калі растане, сцячэ ручайкамі апошні снег, вернуцца з песнямі, сваімі клопатамі птушкі, зацвіце, закрасуе зямля, — настане зусім іншая, больш дзівосная i шчаслівейшая пара...

Калі цягнула камель да саней, правальвалася, набірала ў боты снегу. Прывалакла, кінула паблізу сякеру i хацела прысесці, але не села: ведала, што тады цяжка будзе падняцца. Яна толькі нагнулася, згарнула счарнелы зверху снег, зачарпнула белага i лізнула яго.

— Не змёрз? — спытала ў сына, які сядзеў на санях i складаў з трэсачак хатку.

— Не, — адказаў Пецька.

— Прагаладаўся?

— Ara.

— Паедзем зараз, сынок, — сказала Юля.

— I я буду кіраваць канём?

— Ты, сынок, — суцешыла сына Юля i вярнулася па апошнюю на бярозавай палянцы верхавінку. Рашыла болей не секчы, хопіць...

Верхавіна была лёгкая, i Юля, пакуль амаль улегцы ішла з ёю адчула, што адышлі рукі i плечы, перастала стукаць у галаве. Калі дайшла, палажыла ўпоперак саней два палены i пачала накладаць на ix дровы.

Узлажыўшы бярэзнік на сані, абцягнула яго ланцугом, зашчапіла крукам за кольца другога канца, высекла, як гэта робяць мужчыны, тонкі кіёк, падсунула яго пад ланцуг, закруціла, колькі хапала сіл, — каб не гайдаліся, не развальваліся дровы. Сын таксама памагаў, мітусіўся пад рукамі, i яна радавалася, што выседзеў столькі ў лесе, не замінаў ёй.

«Хопіць на месяц паліць, — падумала, — а там пацяплее».

Сабрала растрэсенае канём сена, ускінула на сані, адвязала ад асіны лейцы, дала ix сыну, цмокнула на каня. Конь ірвануў прымёрзлыя да снегу сані, выцягнуўся, аж затрашчала дуга, але сарваў з месца, пайшоў павольна. Месцамі ён глыбока правальваўся, станавіўся, сын тузаў лейцамі — i конь выскокваў з глыбокага снегу, сам выбіраў цвярдзейшае месца.

На вялікіх светлых палянках снег раставаў, на ix падсыхала галлё, леташняя трава. Лясную ж дарогу выездзілі, выкаталі за зіму, цяпер на ёй яшчэ ляжаў тонкі цвёрды лёд, які паволі адтаваў, сцякаў вадою i блішчаў на сонцы. Узбоч дарогі снегу зусім не было, там было мокра, а на ўзгорках абсыхала, бялелася зямля — там бегалі ўжо неспакойныя мурашкі.

Не паспела Юля падумаць, што па такой дарозе ўжо не пара ездзіць у санях, як яны мігам саслізнулі на ўзбочыну, i адзін полаз зашаргацеў па пяску. Конь стаў. Юля сама тузала яго лейцамі — конь сцінаўся, ірваўся з месца, але выцягнуць цяжкія сані на дарогу не асільваў.

Яна адламала паблізу асінавую галіну, абцерабіла яе ад вецця i сцебанула каня — той ірвануўся, але саней нават не скрануў. Юля зноў дала сыну лейцы, папіхала сані i крычала на каня, пасля зайшла i хацела прыпадняць аселы, угрузлы бок — сані былі цяжкія, i падняць ix не хапала сілы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x