Генрых Далідовіч - Міг маладосці

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міг маладосці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міг маладосці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міг маладосці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці разнатэмныя: «Жывы покліч» — пра станаўленне маладой сям'і ў пасляваенны час, «Юля» — пра лёс маладой жанчыны, якая змагаецца за сваё шчасце.

Міг маладосці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міг маладосці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль накінуў на плечы бушлат i яшчэ раз з жалем, са шкадобаю зірнуў на Яніну. Тая, у белай кашулі, накрытая самадзельнаю, пашытаю з усякіх каляровых кавалкаў коўдраю, не зважала ні на маці, ні на яго, моршчылася, нават курчылася ад болю i то стагнала, то лямантавала на ўсю зямлянку, аж, здаецца, сінеючы ў твары.

Ён паслухаў цешчу i выйшаў. Ён ведаў, што цешча (кабета, маці) лепш дагледзіць, паможа Яніне, дык не варта ёй надакучаць, таўчыся ў яе гіерад рукамі. Дзякуй богу, адпусцілася во, прыйшла i ўвесь гэты тыдзень жыве з імі: дагэтуль не толькі не прыходзіла сюды, але, лічы, не гаварыла з імі, не дазваляла, каб паказваліся ёй на вочы i ў Ружэвічах. Яна лічыла, што i яны абое вінаватыя ў Янкавай пагібелі, не ўратаваўшы яго, маладога, няцямлівага. Ён як мог апраўдваўся, Яніна горка плакала, кленучыся, што яны рабілі ўсё толькі для таго, каб якраз адвесці Янку ад бяды, але старая не толькі пакрыўдзілася, а зацялася i нібы зненавідзела. Ніхто яе сюды цяпер не клікаў, сама прыйшла, здаецца, адпусцілася, палагаднела. Праўда, сынава пагібель не прайшла для яе незаўважна: зусім ссівела, пачала выглядаць старою бабуляй.

Васіль запыніўся каля зямлянкі. Тут, на дварэ, пасля зімовых маразоў, мяцеліц усталёўвалася пяшчотная сакавіцкая цяплынь. Неба было ўжо высокае, блакітнае, з кучмамі белых воблакаў, з амалоджаным яркім сонцам. Каля зямлянкі, склепа, стажка сена, а таксама ля паднавеса, дзе зімавала карова, якую наказаў ім даць перад смерцю Васюкоў, значыць, там, дзе быў зацішак, прыгрэвак, пачаў асядаць, раставаць снег i паказаліся першыя лапікі зямлі, што ўжо абуджалася, прагла волі, цяпла i жыцця. У паветры ўжо прыемна запахла яе жыццядайным водарам. Надыходзіла часіна вялікай паводкі, а таксама таго чаканага моманту, калі вось-вось павінны былі прыляцець сюды птушкі. Васіль найбольш любіў якраз такую пару, бо адчуваў абуджэнне, радасць у душы, а таксама прагу да працы, да зямлі, да песень, да нейкай новай надзеі ды веры.

Гэткае ж, узнёслае, пачуццё было ў яго i сёлета. Цяпер, праўда, у яго яшчэ быў i вялікі клопат. Усе яго думкі былі найперш пра Яніну; кожны яе адчайны енк, крык ці стогн болем адклікаўся ў яго душы, i заадно ён з нецярпеннем чакаў той хвіліны, калі зямлянка, іхняе жыццё азорацца святлом вялікага жывога поклічу, радасці ды шчасця, калі пасля гэтага зменіцца іхняя доля, зменяцца яны самі, калі сцвердзіцца вялікая i магутная загадка прыроды, свету i род чалавечы павялічыцца, каб не звясціся, а яшчэ болей i далей доўжыцца.

Вось Яніна надзвычай адчайна i доўга закрычала, здаецца, з усёй сілы, i ён, заміраючы, не мог выцерпець гэтага крыку, гэтага болю, заткнуў вушы пальцамі — хоць на хвіліначку нічога не чуць, думаць, што Яніне не толькі палягчэла, але i добра. Цяжка было адчуваць, што ты нічым не можаш памагчы любімаму чалавеку, які цяпер, рыхтуючыся даць новае жыццё, сам, бадай, развітваецца з гэтым светам. Без Янінінага крыку, таксама без ціхай песні капяжу, далікатнай мелодыі марозна-сонечнага паветра зазвінела ў вушах ці ў галаве, i ад гэтага настойлівага, неадчэпнага звону ці, можа, i ад хвалявання задрыжэлі пальцы, рукі. А можа, яны закалаціліся па нейкай іншай, нават невядомай яму прычыне.

«Божа, памажы ёй», — маліў ён у думках. Пасля не вытрываў адлучанасці, адклаў пальцы, каб зноў чуць тое, што робіцца ў зямлянцы, а таксама як ціхенька пяе прырода. I ў гэтую хвіліну аж скалануўся: замест Янінінага крыку пачуў тоненькі адчайна-патрабавальны піск. У яго памлелі ногі ды сэрца аблілося гарачынёю не то ад радасці, не то ад разгубленасці: нарадзілася дзіця! У яго ёсць сын ці дачка! Яны з Янінаю ўжо не маладыя хлопец i дзяўчына, а тата i мама!

Дзіця, паддаючыся нейкаму магутнаму вечнаму клічу, усё надавала i падавала свой голас, нібы сцвярджаючы: я — Чалавек, жыву, раз мне было суджана прыйсці на гэты свет! Перапаўняючыся радасцю, хваляваннем, Васіль з нецярпеннем чакаў таго шчаслівага моманту, калі яму можна будзе зайсці, зірнуць на яго, гэтага Чалавека, у якім пульсуе i яго кроў. Як бацька, ён адчуваў, што першае іхняе дзіця нарадзілася i ў цяжкі, i ў шчаслівы час — у год, калі скончыцца доўгая, шматпакутная ды шматкроўная вайна, прыйдзе Вялікая Перамога, усталюецца на роднай зямлі мір, хоць немаўляці разам з імі, бацькамі, прыйдзецца нямала сербануць ліха, пагараваць, пасніць перададзеных ад ix трывожных сноў... Нават аж сам здзівіўся, што да яго ў гэтыя хвіліны прыходзіць нейкае новае, узмужнелае, пачуццё, нейкая новая — ці не мудрэйшая — развага, нейкі новы, ужо бацькоўскі клопат.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міг маладосці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міг маладосці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міг маладосці»

Обсуждение, отзывы о книге «Міг маладосці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x