Чалавек, пачуўшы Янініна запытанне, запаволіў хаду i, здаецца, клацнуў затворам пісталета. Запыніўся. Ці то сам ён усхвалявана дыхаў, ці яму здалося, але Васіль нібы адчуў чужое дыханне.
—Яня? — пачуўся глухаваты голас.
Яны абое выдыхнулі з сябе, здаецца, увесь цяжар: Янка.
—Мы, — адказала Яніна.
Янка рушыў зноў да ix, паўстаў у цемені перад імі невысокай таўсматай постаццю. Здаецца, ці ў фуфайцы, ці ў кароткім бушлаце.
—Вы адны? — не вітаючыся, запытаў ён.— Няма нікога чужога?
—Няма, — цяпер ужо адказаў Васіль.— Мы адны. На ўсю вёску i на ўсе хутары.
Янка, павярнуўшыся, свіснуў тры разы — тут жа з пагонкі сюды накіраваліся людзі. Падаў руку Васілю.
—Ну, здароў, — прамовіў. I праўда, як казала Чапроўская, пахнуў дымам, лесам. Як i лясны звер. Калі Васіль паціснуў яму руку ў адказ, дык не то збянтэжана, не то храбрачыся, ухмыльнуўся: — Вось у госці да вас прыйшлі...
—Не госць ты, а валацужны сабака! — накінулася на яго Яніна.— Думает, мы так ужо i рады?! Чаго ты прыпёрся? Хавацца? Нас, маму ўцягнуць у пастку? Усіх разам загубіць захацеў?
—Што за шум, a дракі нет? — пачуўся ўжо блізка знаёмы голас, гол ас Вяршка.— Брата роднага сястра не хоча бачыць? Гоніць прэч?
Васіль тузнуў Яніну за руку: маўчы, не агрызайся. Яна сапраўды заціхла, пазіраючы на няпрошаных гасцей: ix падыходзіла сюды трое. Усе высокія, мажныя. Мурзік загірчэў на ix, нутром чуючы нядобрае, але ні на кога не кінуўся, схаваўся ў будку.
— Ну, гутэн таг, — загуў басам Вяршок, мусіць, як воўк, усё добра бачачы i ў цемені. Усіх вайна змусіла быць заўсёды відушчымі i чуйнымі.— Не рады? Не тых чакалі? — здзекваючыся, раз за разам папраўляў на плечуку рэмень аўтамата. Ці то ад звычкі, ці то палохаў.— Чаго маўчыдё, як вады ў рот набралі? Мову адняло? Ці, можа, думаеце, як бы сігануць у Ружэвічы i заявіць на брата, на нас усіх свайму прыяцелю, Васюкову? Не раю НІ замышляць такое, ні бегчы... Раю быць гасціннымі... Так што запрашайце ў хату.
Першая моўчкі пайшла ў зямлянку Яніна, за ёю падаўся Янка, за ім — Вяршок i яшчэ адзін яго хаўруснік, трэці адышоўся i стаў воддаль ад зямлянкі — відаць, заступіў на варту.
—Добрая зямляначка! — спусціўшыся ўслед за ўсімі, Васіль пачуў Вяршкоў голас.— Лепшая, чым у нас. Утульнейшая.
Пры святле цяпер Васіль пазнаў незнаёмага чалавека: Крушынскі, сын панскага ляснічага. Усе лічылі, што ён яшчэ з трыццаць дзевятага года паехаў з сям'ёю на сваю бацькаўшчыну — у Познань, а ён, бач, туляецца тут. Як i Янка ды Вяршок, пахне сіверам, аж зрывае нос. Толькі тыя ў бушлатах, а ён у шынялі. Усе прыкідваюцца чырвонаармейцамі: Янка з пагонамі радавога, Крушынскі — яфрэйтара, а Вяршок — старшыны.
—Што — не красіф, брудны? — крыўляючыся, ухмыльнуўся Вяршок Яніне, бо яна, седзячы ўжо на палку, не зводзіла позірку з няпрошаных гасцей, — I не толькі цяпер не красіф, але i пасівеф ды палысеф, — шчыльней зацягнуў на акенцы цёмную фіраначку, зняў ca спіны досыць пакоўны вайсковы пляцак, сеў справа на лаўцы, апусціў перад сабою долу пляцак i аўтамат. Калі сцягнуў з галавы пілотку i паклаў яе на калена, дык сапраўды было відаць, што паглыбелі на яго галаве залысіны, памаршчынеў лоб, a скроні ды густая шчэць на шчоках сіваватыя. У чорных невялікіх вачах яшчэ выразней застыла непрыязнь, i ад ix выпраменьваўся жудасны холад.
За апошнія гады змяніўся i Крушынскі. З гонкага хлопца стаў мажным мужчынам, таксама палысеў i пасівеў, a тонкі яго нос завастрыўся нібы ў піку, чамусьці скрывіліся тонкія нервовыя губы — ці не быў ён паранены ў левую шчаку. Крушынскі сеў каля стала, аўтамат свой паставіў пры вушаку дзвярэй.
Янка, яшчэ дзяцюк пры мужчынах, быў схуднелы, з запалымі вачыма, з доўгаю драпінаю на шчацэ, быццам ад удару нажа ці кінжала. Ён сеў на палку, але воддаль ад сястры. Васіль апусціўся на саступкі пры ганку.
—Прыткія!— хітнуў галавою Вяршок.— Яшчэ зямля, лес пахнуць порахам, нідзе нікога, а вы ўжо гоп на гаспадарку! — Пасля нібы ўзрадаваўся: — Але не соладка, бачу, жывецца. Скура ды косці толькі на абаіх. Ці думалі, як кажуць, што пры вялікай любові i ў шалашы рай?
Васіль нічога не гаварыў у адказ, але адчуваў: не варта маўчаць. Набірае моц напружанне, гнятлівасць, i гэта можа неўзабаве выбухнуць.
—Не рады нам, такім гасцям, — зноў пахітаў галавою Вяршок, калі яму ніхто нічога не адказаў.— А мы ж на наваселле зайшлі. Павіншаваць. Ca шлюбам, з зямлянкаю. I не з пустымі рукамі заявіліся, а з падарункамі i пачастункамі. Прыйшлі не браць, а даць. Гасцей, што не абіраюць, а прыносяць добрыя падарункі, трэба ласкава прывячаць. Такія госці — божы даір...
Читать дальше