8
Апоўначы Дануся вышмыгнула праз акно, і мы накіраваліся ў горад.
Ля парку я пакінуў яе на тратуары, а сам пайшоў да кампаніі.
Студэнты ў прыватнай друкарні нарыхтавалі некалькі тысяч пракламацый, якія пагражалі забойцам і заклікалі жыхароў Вільні вы-ходзіць заўтра на пахаванне. Гэтыя лістоўкі трэба было параскідаць па горадзе.
У парку знаходзіўся і Суткус. Было сорамна глядзець яму ў вочы: Альбінас нічога не ведаў пра нашы адносіны з Данутай. Цяпер ён адразу здагадаецца, чаго некалі я цягнуў яго да шынка «Баторыя»...
Рэвальвер з табой? — сустрэў мяне пытаннем Яцковіч, які і тут кіраваў усёй справай.
Я расказаў пра Данусю.
Знайшоў час на амуры!.. А ручаешся за яе?
Вядома...— разгубіўся я да рэшты.
I тут я ўлавіў дакорлівы позірк Вольгі. Яна стаяла збоку і прыслу-хоўвалася. Мяне разабрала злосць. А ў чым я вінаваты? Сама апавядала мне турэмную гісторыю!..
Спалоханая Дануся спаткала мяне пытаннем:
О-ей, Янку, я за цябе так баюся! За такія штучкі не трапіш у турму?
Трывожна-насцярожаны настрой студэнтаў перадаўся ўжо і мне, пытанне паненкі раззлавала да рэшты. Я схапіў Данусю за руку, пацягнуў:
Хадзем!
О зменлівы жыццёвы шлях чалавека! Ці мог я спадзявацца паўгода назад, што тая самая генеральская дачка, з-за якой я аблі-ваўся потам на рынгу і дзёўб каменні ў музеі, стане для мяне цяжарам?!
Ну, баксёр, не забывай, мы — у тваіх руках! — аб'явіў Яцкевіч, калі я падышоў зноў.— На твае кулакі і на тваю гармату ўся наша надзея!
Я нічога не адказаў: мой настрой сапсаваўся. Баючыся спаткац-ца вачыма з Суткусам, я пабег наперад, подла пакінуўшы Данусю. На шчасце, яе адразу падхапіла Вольга.
9
З парку мы накіраваліся ўверх па галоўнай магістралі — вуліцы Міцкевіча. Некалькі чалавек з Суткусам на чале падаліся ў бок Віліі, дзе жылі сем'і афіцэраў. Я пасмялеў ды пачаў шукаць вачыма Данусю. Паненка з Вольгай, абняўшыся, крочылі дружна і пра нешта гутарылі. «Аб чым яны гавораць?» — зацікавіла мяне.
Памалу група меншала. Парэшце засталіся толькі паненкі, за імі я і Яцкевіч. Мы трымалі пад пахамі пакецікі. Была гадзіна ночы. На залітай яркім святлом вуліцы — ні душы.
Тут,—шапнуў студэнт, пераводзячы дых, калі мы дайшлі да сквера, і сыкнуў на дзяўчат, каб спыніліся.— Высыпай ты свае, каб рукі былі свабодныя, а на Лукішскім пляцы я выкіну свае!
Ты ачмурэў? — абурыўся я, адгадаўшы задуму студэнта.
Такія «гороі» і ў нашай вёсцы выкідвалі лістоўкі проста на вуліцу і лічылі, што заданне выканана. А раніцай лістоўкі ўбачыць які-небудзь здраднік, заявіць у паліцыю, і яны, нікім не прачытаныя, павандруюць у печ. А тут іх знойдуць яшчэ хутчэй, бо кожную хвіліну снуюць паліцыянты.
Глядзі за вуліцай! — загадаў цяпер я і накіраваўся ў пад'езд з цясанага граніту.
Сюды я насіў малако.
У гэтым раёне жыло адно панства. Са здавальненнем пачаў я запіхваць лістоўкі ў паштовыя скрынкі, пад дзверы, у выстаўленыя для булачнікаў кошыкі, вешаў на цвікі...
Гэтак мы будзем да самай раніцы тут калупацца...— цяжка дыхаючы, нездаволена сустрэў мяне Яцкевіч: яму было сорамна перад паненкамі.
Ну і будзем, калі трэба, а ты думаў — ляп-цяп? — абрэзаў я студэнціка.
Толькі цяпер кінуліся ў вочы яго запалыя шчокі, якія бываюць звычайна ў мужчын каля трыццаці год, ды пад студэнцкай кепкай — адтапыраныя вялізныя вушы. I ростам ён нібы паменшаў: што за мужчына, мне па плячо?!. У такога яшчэ шукаў падтрымкі... Шляхцюк гарадскі, прайшоўся пару кіламетраў і ўжо задыхаўся.
Годзе стаяць, давай далей! — пагнаў я Яцкевіча, беручы ініцыятыву ў свае рукі.
Калі на Лукішскім пляцы канчалі мы сваю справу, дзяўчаты пачалі чыхаць — сігналіць трывогу. Набліжаліся два паліцыянты і шпік у цывільным.
Панна Янкоўская, і вы тут? Так позна?— пачуў я знаёмы голас.
Не, мы так...— запнулася Дануся.
Можа, вас правесці дадому?
Дзякуй, зайду з паннай Оляй... Вы не знаёмыя?
Не меў гонару!
Знаёмцеся. Мая калежанка!
Вельмі прыемна. Генрых. Я маю гонар пазнаёміцца са сту-дэнткай, праўда?
I я шчасліва — пазнаёмілася з такім ладным панам. I на самай справе, правядзіце нас! Далібог, цікава з такім сімпатычным спадарожнікам прайсціся ў такую цудоўную ноч! — загаварвала зубы Вольга.
Правядзіце, правядзіце нас, пане Генэк! — спахапілася ўжо і Дануся.
Прабачце, прапанаваў, а не падумаў, што не маю часу.— Цяпер я пазнаў: гаварыў Станеўскі. Толькі голас у яго быў дзелавы, упэўнены, узбуджаны.— У горадзе трывога. Заварушыліся камуністы. Ловім іх. Мы і вас палічылі за чырвоных!
Читать дальше